Якуб Колас - Дрыгва

Здесь есть возможность читать онлайн «Якуб Колас - Дрыгва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрыгва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрыгва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа "Дрыгва" ("Трясина"), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.

Дрыгва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрыгва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пан Бог з намі, Дух Свенты!

— Не пан Бог і не Дух Свенты, а ўзводны Букрэй.

Салдата адвялі пад ліпы. Чырвонаармейцы і партызаны рынуліся ў двор. Абкружылі святліцу і дваровую хату, дзе бавіліся за чаркаю легіянеры, паставіўшы стрэльбы ў куток каля парога.

У адзін час і ў святліцу, і ў дваровую хату ўварваліся чырвонаармейцы і партызаны.

— Ні з месца! — загрымеў Букрэй у святліцы.

— Рукі ўгору! — крыкнуў дзед Талаш у дваровай хаце, на чале свае каманды бураю ўляцеўшы і прыставіўшы штыхі амаль не ў грудзі салдатам. Салдаты паслухмяна паднялі рукі.

А ў святліцы стройная бландынка абамлела. Анямеў раяль. Музыка-афіцэр, як сядзеў, так і застыў у гэтай постаці. Бразнулі на падлогу талеркі і чаркі, паскіданыя перапалоханымі гасцьмі. А вочы, поўныя жаху, пазіралі на сталёвую шчэць нахіленых чырвонаармейскіх штыхоў і на цёмныя рулі страшных наганаў.

— Пшэпадлі! — шапталі пабялелыя губы прыгожага чарнявага афіцэра-музыканта.

XV

У тую ж ноч палонных салдат і афіцэраў, у ліку дзевяці чалавек, усадзілі ў парадныя вазкі, на якіх з'ехалася шляхта адсвяткаваць банкет з поваду адбудовы польскай дзяржавы і ў гонар польскай арміі, і пад канвоем конных чырвонаармейцаў, пасеўшых на коней палонных палякаў, адправілі ў вёску Высокая Рудня. Дарвідошка і адзін з партызан паселі за фурманоў. Дарвідошку якраз давялося кіраваць фурманкай, на якой сядзеў і той салдат, што так няўдала спаткаўся з "маладзіцаю". Моўчкі, з нянавісцю кідаў гэты салдат погляды на свайго здрадлівага "свата", а "сват" спадцішка толькі пасміхаўся ды заўзята паганяў коні.

Выпіўка і закуска, а яе не пашкадавала шляхта для такой урачыстасці, хоць і не поўнасцю, але ў значнай ступені папала ў жываты чырвонаармейцаў і партызан. Прыкончыўшы банкет і зрабіўшы запас на дарогу, аддзел войска пад камандаю Букрэя рушыў у лес. Аставацца тут на прывале Букрэй палічыў небяспечным. У фальварку паставілі некалькі вартавых, якім было загадана на пэўны час нікога не выпускаць з фальварка. Госці сядзелі, як мышы пад мятлою, а стройная бландынка, забіўшыся ў куток, з сардэчным болем і смуткам думала аб тым, як коратка і няпэўна шчасце на свеце, а вобраз прыгожага маладога афіцэра-музыканта, як жывы, стаяў у яе вачах.

Дзед Талаш ведаў у пушчы мазырскіх лясоў спрытна пабудаваныя салашы, дзе летам мелі прыпынак смалакуры.

Сюды і павёў ён чырвонаармейцаў і партызан. Сюды ж павінен быў ісці, адбыўшы варту, і Купрыянчык з часткай чырвонаармейцаў. Купрыянчыка пакінуў дзед Талаш за правадніка, каб паказаць дарогу вартавым чырвонаармейцам да смалакураўскіх салашоў.

Іх было тры. Стаялі яны між стромкіх камлёў глухой дзікай пушчы, куды рэдка заглядала людское вока. Салашы мелі форму звычайяай страхі, пастаўленай на доле. Вакол іх густа-густа збіўся толькі малады купчасты ельнік. Чатыры ёмкія слупы па кутах, чатыры тоўстыя жэрдкі, прымацаваныя да слупоў, і цэлая сетка лат, прыбітых да жэрдак дзервянымі гваздамі, шчыльна і густа аплеценых яловымі лапкамі, — такія былі смалакураўскія салашы.

Стаялі яны тут ужо доўгі час. Дробныя ігліцы яловых лапак высахлі і асыпаліся, услаўшы дно салашоў тоўстым пухкім пластом.

Партызаны расчысцілі снег, падгатавалі месца для вогнішча. Чырвонаармейцы жыва нанасілі дроў, разлажылі касцёр. Прыветліва загаманіў агонь і залатым бляскам расцёкся па тоўстых шурпатых камлях, па зелені кучаравых елак, па шынялях і па тварах чырвонаармейцаў і партызан. Зацяты спакой застылай у зімнім змяртвенні пушчы быў парушан прыходам гэтых суровых людзей, знайшоўшых тут сабе прыпынак для начнога адпачынку. Як мурашкі, варушыліся людзі. Хто насіў дровы і кідаў іх на касцёр; хто стаяў каля агню ў самай велічлівай постаці чалавека, дасягшага вышэйшага ў свеце шчасця, і грэўся, падстаўляючы да агню то адзін бок, то другі, то спіну; хто аглядаў салашы, выбіраючы ўтульнае месца для стомленага цела, а хто ладзіў каля агню прынесеныя бярвенні, каб зрабіць з іх нешта накшталт лавы або палацяў для болей зручнага ўлуштавання на начны спакой.

Заняўшы пазіцыі каля кастра, як дзе каму давялося, жмурачыся ад дыму і выціраючы слёзы загрубелымі рукамі, сядзелі чырвонаармейцы і партызаны, прыпаміналі падзеі гэтай ночы. Гутаркі і жарты канцэнтраваліся пераважна каля Букрэевай асобы і яго ролі ў якасці "маладзіцы". Букрэй з ціхаю ўсмешкаю маўчаў і слухаў, паварочваючы свой буйны твар з жорсткімі калючымі вусамі то да аднаго, то да другога ў залежнасці ад характару або ступені трапнасці тых ці іншых жартаў, ды дабрадушна пасмейваўся, устаўляючы зрэдку сваё важкае слова, выклікаўшае агульны смех. У гэту ноч узводны Букрэй здабыў шырокую славу "чырвонаармейскай маладзіцы".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрыгва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрыгва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрыгва»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрыгва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

ннннн 5 февраля 2019 в 05:39
Книги моего детства Этим все сказано
Галина 13 февраля 2024 в 20:40
В детстве, у бабушки с дедушкой, когда летом собирались у них дети и внуки- мне лет 7-8 было, вокруг стола сидели и мама читала книгу " Дрыгва"..... Про деда Талаша помню с тех времён..
x