Якуб Колас - Дрыгва

Здесь есть возможность читать онлайн «Якуб Колас - Дрыгва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрыгва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрыгва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа "Дрыгва" ("Трясина"), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.

Дрыгва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрыгва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вартавыя стаялі на сваіх месцах, перакінуліся з дзедам параю слоў. На іх запытанне, куды ідзе дзед, ён адказаў, што ідзе па дровы. Дзед Талаш адышоўся яшчэ далей, спыніўся і спасцярожлівым вухам прыслухаўся да немай, зацятай цішыні. Азірнуўся назад — агню бадай што і не відаць было. Гэта яшчэ болып заспакоіла дзеда Талаша. Ён толькі падумаў, што ніколі раней не прыходзіла яму ў галаву думка аб тым, як далёка відаць ноччу ў лесе агонь. Дзед Талаш выбраў танклявую сухастоіну, упёрся ў яе рукою, а нагамі ў снег і папрабаваў зламаць яе. Дрэва хіснулася раз, другі; за трэцім разам гучна трэснула каля кораня і ўпала. Дзед палажыў яго на плячо пайшоў назад да агню.

Закурыў дзед піпку і прысеў на кучу лам'я, дзе прысніўся яму такі паганы сон, і думаў. Ён думаў аб тым, што падзеі ў Віркуцці парушаюць маршрут, а ў сувязі з гэтым трэба зрабіць змены і ў самым плане. Першае, што выходзіла з гэтых падзей, — аставацца тут болып-менш доўгі час не выпадае, і засцярожлівасць пры такіх абставінах ніколі не пашкодзіць. Войску трэба перасунуцца ў другое месца, а на разведку звярнуць асаблівую ўвагу.

Перад дзедавымі вачыма пачалі выступаць патайныя нетры, глухія куткі Палесся і людскіх паселішч. Такіх куткоў на Палессі багата, але не ўсе яны ляжаць паблізу і па дарозе іх руху… А чаго рухацца ўсім разам? Вось якое пытанне паставіў сабе дзед Талаш і ў гэтым кірунку паплылі цяпер яго думкі.

Новы план пачаў вырысоўвацца перад дзедам Талашом. Няма патрэбы ўсяму ўзводу ісці пад Доўгі Брод, як гэта было намечана раней, тым болей што для гэтага трэба зрабіць значны крук. А Мартына там можа і не быць. Ці не лепёй узводу перасунуцца ў патайное месца бліжэй да мястэчка, што ставіла сабою асноўную задачу букрэеўскага паходу. Ці не лепей дзеду аднаму або з кім-небудзь са сваіх людзей прайсці туды?

Разважыўшы з усіх бакоў гэта пытанне, дзед Талаш цвёрда запыняецца на такім вырашэнні яго. Аб гэтым ён паведаміць Букрэя. Дзед упэўнен, што Букрэй прыме такую змену ў іх маршруце.

На світанні вярнуліся чырвонаармейцы з Купрыянчыкам з фальварка Віркуцце. Ноч прайшла шчасліва. Смалакураўскія салашы ажывіліся, напоўніліся людскімі галасамі. Новы дзень нёс свае турботы і ставіў новыя задачы букрэеўскаму войску.

XVI

Раніцаю, як толькі сышоў змрок, Букрэй аддаў загад выступаць у паход. Перад гэтым была нарада. Абмяркоўвалі план маршруту і парадак руху ўзвода. Букрэй прыняў пад увагу меркаванні дзеда Талаша і адобрыў яго праграму на сённяшні дзень. Пры гэтым ён сказаў дзеду Талашу:

— Табе, бацька, трэба быць начальнікам штаба, а не проста правадніком і разведчыкам.

Тэорыі ваеннай навукі дзед Талаш не ведаў, але яму прыемна было пачуць пахвалу. На нарадзе была асабліва звернута ўвага на поўную сакрэтнасць і захаванасць месцазнаходжання ўзвода, для чаго ўвесь час дзяржацца лесу, разведваць дарогі і людскія паселішчы. У гэтай справе выключную ролю павінны былі адыгрываць партызаны, дасканала ведаўшыя тапаграфію мееца і яго геаграфію. Агульны кірунак браўся на мястэчка, дзе меў сваю рэзідэнцыю пан Крулеўскі. Да мястэчка ад смалакураўскіх салашоў было кіламетраў пятнаццаць. Кожнаму разведчыку была дана свая задача і ясныя інструкцыі. Пры Букрэю за правадніка назначан быў Купрыянчык. Дзед жа Талаш з Нупрэем узялі на сябе задачу абследаваць пункты, што ляжалі па дарозе на мястэчка.

Гадзіны дзве ўся калона рухалася разам з партызанамі. Потым партызаны адлучыліся і пайшлі кожны сваім маршрутам.

Купрыянчык павёў узвод на Глухі востраў.

Востраў прадстаўляў сабой высокі груд, заросшы густым лесам сярод непраходнага балота. Дабрацца летам да Глухога вострава мог толькі той, хто дасканала ведаў звілістыя сцежкі між дрыгвы і куп'я, заросшага алешнікам, дзікаю лазою, кустамі нізкарослага бярэзніку і рознаю зараслю. Па гэтых сцежках можна было ісці па аднаму чалавеку ад купіны да купіны, месцамі прабіраючыся па бярвенцах-кладках. Здрадлівая дрыгва пагражала зацягнуць у сваю багну кожнага, хто аступіцца або зробіць неасцярожны крок. Зімою Глухі востраў быў болей даступным, хоць пад снегам часамі таілася яшчэ большая небяспека, як летам. Сюды рэдка хто заходзіў, хіба толькі самыя дасціпныя паляўнічыя зазіралі зрэдку сюды сваім зоркім вокам.

На развітанне Букрэй пажадаў удачы разведчыкам і яшчэ раз напомніў ім аб іх інструкцыях.

Спасцярожліва ідуць Нупрэй і дзед Талаш праз лес, прабіраюцца праз зараснікі балот, праходзяць бязлюдныя паляны між лесу і балот. Выходзяць часамі і на дарогі, прыглядаюцца і прыслухоўваюцца. Хоць бы сустрэць жывога чалавека, хоць бы сякія-такія весткі мець ад яго аб паляках. Іх чуйнасць яшчэ болып павялічваецца, калі яны падыходзяць да вёскі Цернішчы, першай вёскі, якая ляжыць на шляху іх маршруту. Гэта вёска выклікае ў дзедавай памяці цэлы вянок сцэн і малюнкаў, аб якіх расказваў яму Мартын Рыль. З гэтай вёскі родам Балук Марка, якому прысягаў і Мартын Рыль.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрыгва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрыгва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрыгва»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрыгва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

ннннн 5 февраля 2019 в 05:39
Книги моего детства Этим все сказано
Галина 13 февраля 2024 в 20:40
В детстве, у бабушки с дедушкой, когда летом собирались у них дети и внуки- мне лет 7-8 было, вокруг стола сидели и мама читала книгу " Дрыгва"..... Про деда Талаша помню с тех времён..
x