Якуб Колас - Дрыгва

Здесь есть возможность читать онлайн «Якуб Колас - Дрыгва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрыгва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрыгва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа "Дрыгва" ("Трясина"), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.

Дрыгва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрыгва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Толькі вы, сабачыя хрышчэнікі, не расказвайце ў палку, а то і будуць зваць мяне "чырвонаармейскаю маладзіцаю".

Дружны рогат пачуўся ў адказ на яго папярэджанне. I нельга было не смяяцца, пазіраючы на пышную Букрэеву постаць. Ён сядзеў на бярвеннях каля агню, накінуўшы наверх салдацкага шыняля яшчэ болей шырокае, чым ён сам, шляхецкае футра з шырачэзным каўняром. У гэтым футры ўся фігура яго з жорсткімі калючымі вусамі нагадвала важнага польскага магната.

З поваду гэтага футра Букрэй меў прамову перад сваім войскам. Букрэй катэгарычнаасуджаўграбежніцтва. дзе б яно ні было, і асабліва на вайне. Але ўзяць у ворага тое, што табе канечне патрэбна ў баявым жыцці, дазваляецца.

Цікавую і маляўнічую сцэну станавіў сабою гэты начлег чырвонаармейцаў і партызан у дзікай пушчы старога лесу. Панура і грозна зяўрылі сваімі цёмнымі адтворынамі смалакураўскія салашы, як пасці пачварных страшылішч. Ваякі ляжалі ў самых разнастайных і вычварных позах каля агню і ў салашах. Навучаныя практыкаю паходаў пры ўсякіх абставінах жыцця летам і зімою, яны зрабілі для сябе сякія-такія запасы з адзежы ў тым жа фальварку Віркуцце, каб можна было латвей правесці ноч на холадзе ў лесе. Былі тут і дзяружкі, і кулі саломы, і рознае барахло, знайшоўшае сабе ўжытак у гэтых незвычайных абставінах начлегу вайскоўцаў у лесе зімнім часам.

Дзед Талаш стаяў з боку ад гэтага вясёлага шуму, гаворкі, смеху і жартаў бесклапотных людзей, знайшоўшых сабе гасцінны прыпынак каля агню між смалакураўскіх салашоў. Яго старая галава думала свае думкі, неспакойныя, неадчэпныя думкі аб заўтрашнім вечары, аб спатканні з Мартынам Рылем і аб усім тым, што злучалася з гэтым паходам. У цэнтры яго думак нязменна стаяў Панас. Покі хлопец застаецца ў няволі, не будзе спакою і дзеду Талашу.

Дзед сядзеў на кучы лам'я. прыкрытагатоўстым пластам яловых лапак. На гэтай кучы прылёг дзед Талаш, каб трохі адпачыць і, галоўным чынам, каб не паказваць свае заклапочанасці, сваіх думак і тым самым не кідацца ў вочы бестурботным чырвонаармейцам. Агонь прыграваў яго збоку, воўчая скура, якою акрыўся дзед, зверху, і ён скора заснуў, а думкі яго, выйшаўшы з-пад кантролю, вялі і далей сваю работу, сплятаючыся ў самыя вычварныя спалучэнні.

I прыснілася дзеду сцэна з дзікім вепрам, прычым вепр быў не проста вепр, а сам дзед Талаш, на якога нападаў страшны воўк і біў дзеда хвастом па твары. Дзед схапіў воўка за хвост і стукнуў яго аб дуб галавою. Але воўку ад гэтага нічога не сталася. Ён павярнуў на дзеда галаву, дазіраў хітрымі вачыма і выскаляўся пачварным смехам. Злосць падшыбла дзеда, закруціў яшчэ раз воўка, каб мацней стукнуць ім аб дуб, аж воўк адарваўся, у дзедавых руках астаўся толькі яго хвост, а' сам воўк адляцеў і ўпаў у снег. Пазірае дзед Талаш — з снегу замест воўка падымаецца Панас, глядзіць на бацьку засмучонымі вачыма і гаворыць: "За што ты б'еш мяне, тата?" Дзед прачынаецца, сэрца яго стукае моцна, і сам ён дрыжыць. Гэты сон пакідае ў ім такі непрыемны і прыкры след… "Тфу"! — плюе дзед Талаш і адкідае воўчую скуру, садзіцца на кучу лам'я і азіраецца навакол, а сэрца яго шчыміць ад болю па Панасу. "Сынок мой, сынок!" — шэпча дзед Талаш.

Агонь заміраў. Канцы перагарэлых пален ляжалі пахаладзелыя вакол вогнішча, а на сярэдзіне ў самым жару датляваў корч, то патухаючы, то ўспыхваючы слабым белаватым полымем. Гаслі і астывалі патрошку і вугольчыкі, пакрываючыся лёгкім белым попелам, і перашэптваліся слабеючымі адзнакамі свайго апошняга жыцця, пераходзячы ў яго іншыя формы, ужо незаметныя для чалавечага зроку. Сіняваты струменьчык дыму бясшумна і спакойна плыў угару і туліўся ў кашлатых шапках старых дзеравяк, як бы шукаючы там сабе прыпынку, каб не згінуць бясследна ў халодных прасторах надзем'я. Было штось журботнае і тужлівае ў гэтым заміранні кастра, быць можа, таму, што яно напамінала аб нейкім канцы, аб знікненні жыцця.

Начны зімні холад пачынаў прабіраць дзеда Талаша. Дзед падышоў да агню, паклаў галавешкі і перагарэлыя канцы пален у жар. Гусцей паплыў дым, і скора вясёлы агеньчык успыхнуў полымем, разагнаў цемень, асвяціў салашы і фігуры людзей, спаўшых і курчыўшыхся ад холаду. Тут жа каля кастра ляжала куча дроў, загатаваных яшчэ звечара. Дзед падкідаў на агонь дровы. Агонь зноў ажыў, загаманіў рухлівымі гарачымі стужкамі, разганяючы цемру, а разам з ёю журботны дзедаў настрой.

Дзед Талаш сядзеў каля агню і грэўся. Тыя ж неадступныя думкі зноў апанавалі яго. Прыпомніў ён падзеі мінулага дня. Цяпер яны ўсталі перад дзедам у другім святле. Весці аб тым, што ў Віркуцці нечакана з'явіліся чырвоныя і захапілі банкетаваўшых там афіцэраў і салдат, хутка стануць вядомы палякам. Палякі ўстрывожацца, пашлюць цэлае войска супраць жменькі букрэеўскіх салдат. Гэта акалічнасць затрывожыла дзеда Талаша. Ён зірнуў на Букрэя. Букрэй, улёгшыся на бярвеннях-падмостках, падаслаўшы саломы і закруціўшыся ў шляхецкае футра, спаў спакойным сном чуць не святога чалавека. Пад уплывам сваіх думак дзед Талаш падняўся і асцярожна пасунуўся ў лес, каб паслухаць на ўсякі выпадак, ці не чуваць дзе падазронага шуму, ды паглядзець, хоць спотайку, як нясуць варту прыстаўленыя для гэтага людзі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрыгва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрыгва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрыгва»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрыгва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

ннннн 5 февраля 2019 в 05:39
Книги моего детства Этим все сказано
Галина 13 февраля 2024 в 20:40
В детстве, у бабушки с дедушкой, когда летом собирались у них дети и внуки- мне лет 7-8 было, вокруг стола сидели и мама читала книгу " Дрыгва"..... Про деда Талаша помню с тех времён..
x