Якуб Колас - Дрыгва

Здесь есть возможность читать онлайн «Якуб Колас - Дрыгва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрыгва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрыгва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа "Дрыгва" ("Трясина"), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.

Дрыгва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрыгва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Стрэльбу дзеду мы дамо, — сказаў камандзір батальёна, — але яму наўперад трэба папрабаваць нашага мядку. Частуйцеся! — звярнуўся ён да дзеда Талаша.

Дзед Талаш наўперад быў крыху замяўся, але вайскоўцы населі дружней. Букрэй падаў яму кусок хлеба.

— Еш, дзед, ваяваць разам будзем!

Тады ўжо дзед Талаш зрабіў некалькі разоў экскурсію ў цёрла з мёдам.

— Ну, таварышы, давайце падумаем, як дапамагчы дзеду, — зноў загаварыў камандзір батальёна. — На мой погляд, не шкодна было б заадно пашчупаць і польскія пазіцыі крыху глыбей… Што скажаце на гэта, таварышы?

— Справа добрая!

— Гэта ідэя!

Дружна падтрымалі думку камандзіра.

— Дазволь, таварыш камандзір, мне слова!

— Гавары, Букрэй!

— Сёння вечарам мы змяняем трэці батальён. Выслаць сёння ж разведку, ды паглыбей. Для разведкі падабраць дзесяткі два-тры ахвотнікаў… Калі даручыце гэту справу мне, то мы з дзедам абмазгуем яе, і я сам выклікаюся ў яе.

Букрэй быў вядомы ў батальёне як адважная, смелая, камбінатарская галава, і яму ахвотна даручылі арганізаваць і правесці разведку польскага тылу. Дзеду Талашу пастанавілі выдаць чырвонаармейскую стрэльбу і быць за правадніка на разведцы.

— Дык ваюем, дзед? — сказаў да дзеда Букрэй і палажыў яму на плячо руку.

Радасны і ўзрушаны дзед Талаш абедзвюма рукамі патрос Букрэеву руку.

Калі дзед Талаш выйшаў з хаты, за ім выйшаў і малады незнаёмы хлопец, напалавіну вайсковец, напалавіну штацкі.

— Хацеў бы з вамі пагутарыць трохі, — сказаў ён дзеду. — Вы куды цяпер ідзяце?

— А тут… да аднаго знаёмага.

— Мне вось цікава ведаць, — сказаўнезнаёмы, — калі б вас асабіста не пакрыўдзілі палякі, то ці паўсталі б вы супраць іх?

Дзед Талаш захоплены быў знянацку і, не ведаючы, куды гне незнаёмы, адказаў нейтральна:

— Не чапалі б мяне, не чапаў бы і я іх.

Трошкі падумаўшы, разважліва дадаў:

— А ўрэшце не ведаю, як бы яно было.

Незнаёмы памаўчаў.

— Ну, а ці ведаеце вы, што нясе з сабою польская вайна? I хто з намі ваюе?

— Ды, мабыць, хочуць сваю Польшчу збудаваць.

— А калі б яны збудавалі, як вы кажаце, сваю Польшчу, то вам, сялянскай беднаце, і нам, рабочым, што яны дадуць?

Дзед Талаш паглядзеў незнаёмаму ў вочы.

— А скажыце, хто ж будзеце вы?

Замкнёны твар незнаёмага асвятліўся ветлаю ўсмешкаю.

— Я — рабочы з Гомеля. Маю і прозвішча, як і ўсякі чалавек, але яно мне непатрэбна тут. А калі вы хочаце зваць мяне, то завіце Нявідны.

Здзівіўся дзед Талаш.

— А я вас хутчэй назваў бы — Дзіўны.

"Нявідны", як ён сам назваў сябе, усміхнуўся.

— Не, дзіўнага тут нічога няма, — сказаў ён. — Справа ў тым, што я вяду патаемную, або, як гаворыцца, падпольную, работу ад нашай партыі бальшавікоў. I калі вы чулі, што сям-там супраць палякаў узнікаюць паўстанні, то тут трошкі паложана і мае работы.

Тады дзед Талаш прыцішаным голасам паведаміў:

— Эге! Вось жа і я пачаў такую работу.

— Я адгадаў, што вы — чалавек патрэбны і цэнны, але вам трэба зірнуць на свет трохі па-іншаму і трохі далей.

Цікавыя рэчы расказваў Нявідны дзеду Талашу, і не мог не згадзіцца дзед Талаш, слухаючы, што перад ім выступала праўда.

XIV

Дзед Талаш не проста праваднік у Букрэевай разведцы. Па-першае, ён сам паўнапраўны ваяка: ён мае "настаяшчую" ваенную стрэльбу і сорак пяць патронаў, па-другое, у яго ёсць свая каманда, цэлых восем чалавек сялян з Высокай Рудні. А народ гэта быў спрытны і адважны. Сабраць такую каманду было не так-та і лёгка, але дзед Талаш не пашкадаваў гарачых, як агонь, слоў і яркіх фарбаў, каб разагрэць кроў сваіх ваяк і рушыць іх на справу змагання супраць лютых акупантаў.

— Няўжо, таварышы, вы будзеце грэць пуза на печы, падпіраць яе плячамі ды чакаць, покі і да вас прыйдзе паляк і стукне даўбешкаю па галаве? Не памілуе вас пан, прыпомніць кожны дубок, высечаны ў лесе, рагач, што выкапалі вы для сахі, каб калупацца ў полі. Але і поле ён забярэ ў вас, паставіць вас за батракоў у сваім маёнтку. Апошнюю нітку выцягне з вашай кашулі. Мы павінны памагчы нашаму чырвонаму войску прэч выгнаць панскую псярню, каб не паны, а мы самі, каторыя бедната і рабочыя, з таварышамі бальшавікамі былі тут гаспадары і па-свойму ладзілі сваё жыццё.

Не апошнюю ролю ў гэтай мабілізацыі васьмі адыграў дзедаў расказ аб раззбраенні польскага канвоя і асабліва карабін Мартына Рыля, здабыты ім у часе раззбраення. Мартына Рыля тут шмат хто ведаў. Найболей грунтоўную дапамогу дзеду аказаў Нявідны, бо ён быў спецыяліст у гэтай справе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрыгва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрыгва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрыгва»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрыгва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

ннннн 5 февраля 2019 в 05:39
Книги моего детства Этим все сказано
Галина 13 февраля 2024 в 20:40
В детстве, у бабушки с дедушкой, когда летом собирались у них дети и внуки- мне лет 7-8 было, вокруг стола сидели и мама читала книгу " Дрыгва"..... Про деда Талаша помню с тех времён..
x