Якуб Колас - Дрыгва

Здесь есть возможность читать онлайн «Якуб Колас - Дрыгва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрыгва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрыгва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа "Дрыгва" ("Трясина"), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.

Дрыгва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрыгва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзверы адчыняліся і зачыняліся. Шызыя клубкі халоднага паветра ўрываліся ў хату. Калыхалася пад нізкаю столлю сіняватая заслона дыму, накуранага курцамі.

На гэты раз дзверы расчыніліся болей урачыста, павольна і стала, і парог пераступіла даволі фацэтная і маляўнічая постаць штацкага чалавека са стрэльбаю, з паляўнічаю торбаю, напалавіну прыкрытаю воўчаю скураю, перакінутай праз плячо. За гэтым чалавекам увайшоў чырвонаармеец. Каб гэта быў не дзед Талаш, ды каб і дзед, але без воўчай скуры, то на яго наўрад ці звярнулі б тут увагу. Але воўчая скура сама сабою кідалася ў вочы і выразней адцяняла своеасаблівую дзедаву постаць. Дзед Талаш быў у кароткім кажушку, у суконных з раменнымі латамі майтках, абуты ў чукі.

Як жа можна было не звярнуць увагі на гэтага палескага інсургента? Дзед Талаш громка сказаў "здрастуйце!" і быстрымі, вострымі вочкамі прабег па тварах вайскоўцаў. Губы яго разышліся ў лагодную ўсмешку, калі ён заўважыў за сталом т. Шалёхіна і парывіста падаўся да яго. Прыветная ўсмешка прабегла і па твары камандзіра.

— А, друг стары! Якая бура занесла вас сюды?

Ён моцна патрос дзедаву руку і пасадзіў яго каля сябе.

— Гэта мой стары прыяцель, дзед Талаш, у яго я жыў на кватэры, — сказаў ён да вайскоўцаў.

— Ну, што ў вас новага? — запытаў дзеда.

— Ох, таварыш камандзір, — уздыхнуў дзед Талаш, — новага шмат, ды не цешыць яно!

— Што — з палякамі не паладзілі?

— Грабежнікі, гвалтаўнікі, хай іх багна глыне! — і дзед Талаш безнадзейна махнуў рукой.

I расказаў дзед Талаш пра свае прыгоды, пра стажок, пра сваё ўніжэнне перад польскімі жалнерамі, пра іх насмешкі і здзек, пра ўспышку свае злосці, што паслужыла прычынаю баталіі паміж ім і палякамі. У залежнасці ад характару падзей мяняўся і тон дзедавага апавядання. Калі дзед расказваў, як ён прасіў не браць яго апошняга сена, ён быў увесь пакора і жаласлівасць. А калі дайшоў да стычкі з жалнерамі, вочы яго загарэліся агнём змагання, ён раптам напружыўся, згарнуў кулакі, як дзяцюк, саскочыў з лавы і наглядна, рухамі рук, паказаў, як ён шаргануў палякаў, як паляцелі яны ад яго, як ён вырваўся і кінуўся ў лес.

— Брава, дзед! — пахвалілі яго вайскоўцы.

Няўжо ты, дзед, такі дужы? — не паверыў крыху шырокі Букрэй.

Дзед Талаш запыніў на ім свае быстрыя цёмныя вочкі, момант паўзіраўся ў яго.

— А давай пабораемся! — ціха, але цвёрда і ўпэўнена, з рашучаю гатоўнасцю памерацца з Букрэем сілаю заявіў дзед Талаш.

Вайскоўцы дружна і весела запляскалі.

— Малайчына, дзед! Вот гэта дзед!

Шырокі Букрэй змушаны быў скасавацца пад шумныя галасы вайскоўцаў. А дзед Талаш яшчэ з большым захапленнем расказваў далей пра падзеі апошніх дзён, пра сваё бадзянне па лясах, пра тулянне па чужых кутках, пра сваё спатканне з пакрыўджанымі людзьмі, пра розныя эпізоды з іх жыцця. Нарэшце запыніўся — і гэта было цэнтральным месцам яго апавядання — на здзеках польскіх акупантаў над людзьмі, спачуваўшымі Савецкай уладзе, на арышце яго Панаса. I калі дзед гаварыў пра свайго сына, пра яго няволю і нявінную пакуту, пра пакуту недалетнага юнака, то дзедаў голас дрыжаў, у ім чуліся ноткі глыбокага бацькоўскага гора. I скончыў сваё апавяданне так:

— Дзе ж мне шукаць справядлівасці? Да каго ж мне звярнуцца, як не да вас, таварышы чырвонае войска? Вось я і прыйшоў прасіць парады і дапамогі.

Малады чалавек, адзеты напалавіну ў ваеннае, напалавіну ў штацкае, маўчаўшы ўвесь час і ўважна слухаўшы, прычым твар яго захоўваў акамянеласць і застыласць, падышоў да дзеда Талаша.

— Дужа рад сустрэцца з вамі. Вы — слаўны дзед! — і крэпка паціснуў дзеду руку. А потым звярнуўся да вайскоўцаў. — Таварышы! Старому трэба дапамагчы. Трэба вызваліць яго сына. Трэба! — падкрэсліў ён апошняе слова.

Дзедаў твар засвяціўся надзеяй, і ён з глыбокай па дзячнасцю зірнуў на незнаёмага маладога чалавека — хто ж ён такі?

— Я, таварышы, буду служыць з вамі, буду дапамагаць і вам, бо мне ж там няма цяпер месца, — з жарам гаварыў дзед Талаш. — Я ведаю лес, балоты, рэчкі, азёры. Прайду з вамі так, што ніякі панскі чорт не будзе ведаць. I яшчэ, таварышы, прашу я вас даць мне настаяшчую ваенную стрэльбу. Калі не даць, дык пазычыць. Адваюю ад палякаў, вярну вам, таварышы.

Гэта непасрэднасць, наіўнасць і жаданне мець ваенную стрэльбу развесяліла вайскоўцаў і яшчэ болып хіліла іх да дзеда.

— Трэба залічыць дзеда ў рады Чырвонай Арміі і выдаць яму стрэльбу, як чырвонаармейцу, — не то жартліва, не то сур'ёзна заўважыў адзін з ротных камандзіраў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрыгва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрыгва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрыгва»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрыгва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

ннннн 5 февраля 2019 в 05:39
Книги моего детства Этим все сказано
Галина 13 февраля 2024 в 20:40
В детстве, у бабушки с дедушкой, когда летом собирались у них дети и внуки- мне лет 7-8 было, вокруг стола сидели и мама читала книгу " Дрыгва"..... Про деда Талаша помню с тех времён..
x