Янка Брыль - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Беларускі Кнігазбор, Жанр: Советская классическая проза, Советская классическая проза, short_story, essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аднатомнік увайшлі найбольш значныя творы народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля розных жанраў — аповесці, апавяданні, мініяцюры, эсэ, напісаныя за паўстагоддзе літаратурнай дзейнасці.
Гэта — дзесяты том «Беларускага кнігазбору».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Увосень васьмідзесятага я запісаў у блакноце:

«Думаў учора, што трэба будзе перачытаць Караткевіча, якога я чытаў найбольш у першых рукапісных варыянтах. І гэта па-свойму гаворыць мне пра яго значнасць. У нейкай залежнасці ад яго юбілею».

Пасля, праз няпоўныя чатыры гады, прыйшла другая — горкая, балючая залежнасць. Жаданне перачытаць паўтарылася. За гэты год перачытаў амаль усё надрукаванае. (Найбольш — за гэтым столікам, на якім цяпер пішу.) У мностве папак, якія мы, сябры, сумна кажучы — члены камісіі па яго літаратурнай спадчыне, перабралі ў папярэднім азнаямленні, ёсць яшчэ нямала таго, што будзем не перачытваць, а чытаць упершыню. Асабліва блакноты з рабочымі запісамі зачараванага вандроўніка па самых розных кутках Беларусі, па ўсёй савецкай краіне і за межамі яе, з запісамі хатнімі, за перагружаным сталом. Уражанне ад таго, што ён паспеў зрабіць, як ён нямала зрабіў — пазней яшчэ пабольшыцца. Яно немалое і так, я гэта адчуваў над яго старонкамі неаднойчы. І мне з ім добра было, нібы з жывым гаворачы…

Інакш загучалі і пісьмы Валодзевы, паўсотні пісем з Воршы, з Масквы, з Рагачова. І мае да яго таксама перачыталіся цяпер інакш. І аўтографы на кнігах таксама гучаць па-іншаму. Хоць бы такі, апошні на тытульнай старонцы «Чорнага замка Альшанскага»:

«Другу майму з год былых, цяперашніх і, спадзяюся, доўгіх яшчэ будучых…» Дата: «11 лютага 84 г.». За пяць месяцаў і чатырнаццаць дзён…

Днямі, яшчэ раз убачыўшы гэты аўтограф, успомніў словы Адама Багдановіча з яго ўспамінаў пра Максіма. Не памятаю іх у зусім дакладным гучанні, помніцца жаль, які і ў мяне кладзецца ў падобныя словы: «Не думаў я, што мне прыйдзецца пісаць пра цябе, а не наадварот…»

Леташні ліпень… Валодзя паехаў зноў на Палессе, у апошняе, скажам цяпер — у адчайнае падарожжа. Некалькі дзён перад гэтым, калі ён вярнуўся з Кіева, з юбілейнай сустрэчы выпускнікоў універсітэта імя Шаўчэнкі, а я «на дзянёк» прыехаў з вёскі, мы гаварылі па тэлефоне. Ён мне сказаў, што ў Кіеве яшчэ застаўся наш агульны друг, таксама былы «шаўчэнкаўскі» студэнт, Флёрыян Няўважны, вядомы польскі ўкраініст, шчыры, актыўны прыхільнік і нашай літаратуры. Знайсці яго можна зноў жа па сяброўскай лініі, цераз іх аднакашніцу, кіяўлянку Музу Сняжко. З гэтай мілай жанчынай, якую я пакуль што ведаю па расказах беларуса ды паляка і па голасе ў тэлефоннай трубцы, мы нямала пагаварылі пра нашага беларуса. Куды менш весела, чым сумна, заклапочана. І з Флёрыянам крыху пазней — таксама. Муза Яўгенаўна перадала мне пасля Валодзева фота, зробленае ёю ў Кіеве, у тым апошнім чэрвені. Ён быў зусім стары на сваім толькі пяцьдзесят чацвёртым годзе, стары і тужліва-зняможаны.

І здымак той, для мяне апошні, і гутарка па міжгароднім з украінкай і палякам, і наша з Валодзем гутарка па тэлефоне менскім — усё было апошнім нечакана. Як яно, такое, было ўжо неаднойчы, як будзе і потым. Да нас, у нас, пасля нас…

Здарылася так, што ў тыя ліпеньскія дні я злёг у вёсцы ад нейкага віруса, дзён колькі ныў у нязвычна высокай тэмпературы, і жонка, вярнуўшыся з Менска, застаўшы мяне хворага, не адразу паведаміла пра страшнае. Гэта было пад вечар 27-га. А ў дзве гадзіны поўдня, яшчэ адзін, у пэўным прасвятленні, я ўключыў транзістар, узяў пасля Менска Варшаву, дзе якраз дванаццаць, і пачуў адтуль славуты кракаўскі «гейнал».

Хай мне прабачаць тыя, хто гэта ведае і сам, — сказаць трэба для тых, хто не ведае. «Гейнал» гэты, шчымліва прыгожы, глыбока гістарычны голас горна з акна высачэннай вежы Марыяцкага касцёла, гучыць на ўсе чатыры бакі свету кожную гадзіну. І кожны раз мелодыя яго абрываецца недагукам. На ўспамін пра тую татарскую стралу, што — па легендзе — упілася ў напружанае горла гарніста ў адзін з жахлівых для стольнага Кракава дзён 1241 года. Я гэты «гейнал», — хвалюючы, радасна-ўрачысты, з сямівекавым абрывам ў канцы, — ведаю яшчэ з тых даваенных, заходнебеларускіх дзён, калі і ў нашу хату маленькім і вялікім цудам прыйшоў чорны эбанітавы радыёпрыёмнічак з навушнікамі. Чуў яго потым і непасрэдна, у Кракаве, то знарок, то міжвольна спыніўшыся на прасторнай, гладка забрукаванай плошчы, з найбольшай сілай адзначанай тою плітой з надпісам, на месцы якое наш высакародны, палымяны зямляк Касцюшка, паўстаўшы на няроўную барацьбу, прысягаў сваю вернасць паняволенаму народу.

«Гейнал» гучыць, лунае з аднаго акна. Пасля чуваць завучана мерны крок гарніста, які няспешна ідзе да акна другога. Потым ён нясе свой урачысты голас да трэцяга, да чацвёртага…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x