Янка Брыль - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Беларускі Кнігазбор, Жанр: Советская классическая проза, Советская классическая проза, short_story, essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аднатомнік увайшлі найбольш значныя творы народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля розных жанраў — аповесці, апавяданні, мініяцюры, эсэ, напісаныя за паўстагоддзе літаратурнай дзейнасці.
Гэта — дзесяты том «Беларускага кнігазбору».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Колькі часу мінула, а згадваеш тое пытанне амаль кожны раз, калі маўклівы слуп на паваротцы набліжаецца да цябе, калі на яго адзіным, выцягнутым драўляным рукаве зноў праяўляецца надпіс — імя нашай вёскі, ужо даўно па-свойму, як у загалоўку.

Адзін з маіх сяброў, вядомы крытык з братняй рэспублікі, з якім мы сустракаемся даволі рэдка і з прыемнасцю, неяк раіў мне, мякка, але настойліва, напісаць «два-тры апавяданні на гістарычную тэму». Яго аўтарытэтная настойлівасць падказвала падазрэнне, што апавяданні тыя патрэбны не столькі нашай літаратуры, як мне самому, — для разрадкі, ці што, каб трохі адцягнуць мяне ад залішне аголенай лірыкі. Ды я тады толькі смяяўся, не падазраючы, што і такое можа калі-небудзь здарыцца.

«На гістарычную тэму…» Тое, што я хачу цяпер гаварыць, таксама ўжо гісторыя. Паўстагоддзя ад завірухі ў цёмную ноч, горны хрыбет вайны, які пралёг паміж тым часам і сённяшнім днём, круты пераход ад вузкай цераспалосіцы ў індустрыяльны сацыялізм…

Ды лепш, відаць, проста пачаць, без усякай уступнай тэорыі. З таго, што часта і весела ўспамінаецца, што добра бачыцца — адно здалёк, другое зблізку.

Мой падрыхтоўчы клас

Жонка, увішная і даволі-такі звяглівая цётка Юста, называла яго па-вясковаму: не Захар, а Захара, нават яшчэ і па-свойму, без «р» — Захава.

Уранні, даўшы Гнедаму, карове з цялухай і авечкам, Качка любіў затрымацца ў гумне. Трасянкі на дзень натрэсці, падмесці ток, патупаць трохі паміж невысокімі тарпамі сена і саломы, раз-пораз бухукаючы неадчэпным кашлем.

Але ж якраз тады, калі чалавеку патрэбна была адзінота і цішыня, баба выбягала на парог і тонам загаду кідала цераз двор:

— Захава, есці!

— Іду! — міралюбна адгукаўся ён. Але адразу не ішоў, яшчэ ўсё патроху бухукаў. Тады яна зноў выбягала з сяней.

— За-ха-ва! Есці ідзі, каб ты наеўся чэмеву, каб ты!

— Ды іду!

Аднак яшчэ ўсё корпаўся.

За трэцім разам Юста аўтамаціла доўгай чаргой:

— Есці ідзі, сказала! Што ты там кешкаешся, каб цябе свінні пад плотам кешкалі, каб цябе! Што ты таўчэшся там, каб ты тоўкся па смеўці казою, каб ты!..

Тады ўжо гаспадар паказваўся ў чорным праёме гуменных дзвярэй.

— Распранаперакувыркутваю!.. Бу-ху, бу-ху!.. Цігра ты ўсурыйская! Я ж сказаў, што іду!..

Юста знікала ў сенцах, а ён памалу зачыняў гумно і, не спяшаючыся, ішоў у хату.

Дыялог патрабуе тлумачэння.

Лаянка цёткі Юсты заключала ў сабе два складаныя вобразы. Кешкаць гаспадара пад плотам свінні маглі не толькі п'янага, — такі ж мог быць і канец чалавеку, у такім жахлівым заняпадзе. Хадзіць па смерці казою — тут ужо быў не толькі намёк на калядную батлейку, а нават нейкі ажно будызм з яго перасяленнем душ.

Аднак не скажаш, што дзядзька Захара прымаў гэтыя праклёны на ўсю глыбіню. Бабіна лаянка была на гэты раз не вельмі каб і злосная, звычайная.

Седзячы ў нас па-суседску з кудзеляю, цётка Юста магла, напрыклад, расказваць маёй маці так:

— Завэзала пазаўчова дзве гусі і кажу свайму: «Дзявы, Захава, пеўе, каб ты на сцену дзёўсё, каб ты!..»

На сцяну людзі дзерліся з найвялікшай бяды. «Гарбачэ назбіралі грыбоў, наварылі, наеліся, а потым усёю сям'ёю на сцены дзерліся. Не дай божа!..» Такое, казалі, калісьці было.

Ну, а ўяўляць, як гэта дзядзька Захара дзярэцца на сцяну — з адным сваім вокам, з сівым вожыкам і нярослаю сівай бародкай — гэта было, вядома ж, весела. Мне, падшыванцу.

Злосці ў той лаянцы, паўторым, не было. Была нават паэзія, хай сабе грубая, але ж і хлёсткая. Я ўжо тады, яшчэ не каровін, а толькі свіны пастушок, мог налічыць колькі хочаш гэтых праклёнаў. «Што ты там дзяўбеш, каб табе крумкач вочы выдзеўб!», «Колькі ты сыпаць будзеш, каб табе губы абсыпала!», «Чаго ты сядзіш, каб ты каменем (або крыцаю) сеў!», «Чаму ты не едзеш, каб ты бокам ездзіў!..», «Распеліся тут пад акном, каб вы пелі на хлеб!..» І так — бясконца, а ў цёткі Юсты яшчэ і з паўторам: «Каб ты!..»

Што ж да «ўсурыйскай цігры» і да той шматступеньчатай «перакувыркі», дык тут ужо выступае бываласць і важнасць дзядзькі Захары.

На царскай службе ён быў старшым унцерам нейкага там асобага чыгуначнага батальёна, «стаяў» у нейкім для нас, малых слухачоў, таямнічым Нікольск-Усурыйску, «стаяў» і ў яшчэ больш загадкавым Кітаі, называў кітайскія гарады, сярод якіх найбольш адзін — Танку… Гадоў праз некалькі я выпадкова знайшоў у адной кнізе вытлумачэнне многаму з яго расказаў. Старшы унцер Качко прымаў бязвольны, несвядомы ўдзел у міждзяржаўным удушэнні іхэтуаньскага («баксёрскага») паўстання, і тое яго, п'янае ці толькі цёмнае: «Бярош ходзю за касічку і — нагайкай!» было па сутнасці вельмі нясмешным… Аднак у расказах дзядзькі Захары, ледзь што не казачна аддаленых па месцы і часе дзеяння, слухачы лавілі перш за ўсё смешнае. Тым больш, вядома, дзеці, зусім нявінная прастата.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x