Янка Брыль - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Беларускі Кнігазбор, Жанр: Советская классическая проза, Советская классическая проза, short_story, essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аднатомнік увайшлі найбольш значныя творы народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля розных жанраў — аповесці, апавяданні, мініяцюры, эсэ, напісаныя за паўстагоддзе літаратурнай дзейнасці.
Гэта — дзесяты том «Беларускага кнігазбору».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я сябраваў тады з Качкавым Валодзем, таксама як і я яшчэ дашкольнікам, і зімовыя расказы ў іхняй хаце мы маглі штовечар, да таго ж яшчэ і з цёплай печы, слухаць — колькі нам хацелася.

Жылі Качкі бедна, сям'я была вялікая, але і дружная, дарма, што я пачаў пра дзядзьку і цётку з іх ранішняй «зарадкі». Дабраліся яны, Захара і Юста, настолькі ўдала, што нават абое не чулі насамі і вельмі любілі цыбулю. Аднак у іх цесную, кісла-душную хату мужчыны збіраліся кожны асенні ці зімовы вечар, ды ўсё дзядзькі бывалыя, не наслухацца іхніх расказаў.

Амаль заўсёды верхаводзіў гаспадар.

— Дай бог памяць, кажацца, у адна тысяча дзевяцьсотым, у маі або ў юні месяцы было. Стаяў я тады ў Танку (ён казаў не Тангу, як трэба, а Танку), на пагрузцы імушчаства з караблёў у вагоны, а то і абратна. І вот прыходзіць аднажды французскі крэйсер «Парыж». Капітан крэйсера… (заміначка) дай бог памяць, некто мусье Піці. Перакувырку тваю! — ён ні слова па-расейскі, я ні слова па-французскі… Паставіў я водку, Піці паставіў хар-рошы каньяк. Сядзім. Закуска, канечне… (Зноў заміначка.) Мяса соч-на-е, слад-ка-е… Белы хлеб, халадзец, кансервы… Сядзім мы так, бяседуем, і кажа ён: «Захар Іванавіч, дружышча!..»

— Захара, а ты ж казаў, што той Пеця ні слова не ведаў па-нашаму.

Перапыніў гаспадара Ігнат Сякач, па-вясковаму Балалэй.

Да службы ў царскай арміі, куды яго ўзялі ў вайну, Ігнат працаваў грузчыкам у «санкт-пецярбургскай ціпаграфіі Маркуса», якога ўпарта лічыў «самым старшым над усімі бальшавікамі». Ды смешнае, што пра яго, Балалэя, казалі, было не там, а дома, і не так даўно. Паехаў ён у мястэчка па свяшчэнніка, той павінен быў вось-вось вярнуцца аднекуль, і прыйшлося пачакаць. Сядзеў Ігнат у кухні. Ні дзвюх дарослых пападзянак, ні служанкі нешта не было дома. Матушка, проста апранутая жанчына, сама мыла ў пакоі падлогу. Ігнат не ведаў пападдзі, і яму захацелася пагаварыць з гэтай жанчынай, як са сваім чалавекам. Падышоў да дзвярэй, адчыненых у пакой, і пачаў:

— От жа, служаначко, наш поп і абдзірач! Ох, падло, і абдзірач!..

У яго было тры ці чатыры яблыні, белы наліў. І ён іх ноччу пільнаваў, хоць яшчэ надзелень, бо дзецюкі «ўбіваліся». І рэдкасць гэта была — садок, і маладзецтва ўсё-такі, і гаспадар нягегла-смешнаваты. Прыкаціў у садок са свірна «пасу», вялікую бочку на збожжа, палажыў яе, і там, па-дыягенаўску, начаваў. Хлопцы неяк падкраліся, пасу тую рванулі дном угару і, пакуль вартаўнік, ачомаўшыся, глуха выгукваў свой пратэст, адны трымалі бочку, а другія налаташылі яблыкаў і ўсе пабеглі, смеючыся.

Было і іншае, не дамашняе. Пасля грамадзянскай вайны Ігнат вярнуўся ў Ніжнія Байдуны, а тут яго неўзабаве — у польскае войска.

— Паставіў мяне каля помпы, ваду ў карыта пампаваць. Я пампую, а ён стаіць і ўсё «старчы!» ды «старчы!». Я думаў, што ён гэта хваліць мяне, што я ўжо буду ў іх нейкі старшы, а ён, падло, падскочыў ды па мордзе. Той капраль. А хлопцы потым смяюцца, каторыя нашы, што «старчы!» — гэта па-іхняму «годзе!».

І такое яшчэ, што ён мог бы, каб не любоў да смешнага, і не расказваць пра сябе самога.

— Вочы, кажу, баляць, нічога добра не бачу. Гэта я да доктара да іхняга пайшоў. А ён мне, лекаж той, шклянку касторкі наліў. Рыцына па-іхняму. Усю, падло, выпіць заставіў. Во дзе было пасля!..

Для нас з Валодзькам Сякач быў таксама стары, як і ўсе іншыя мужчыны, а для дзядзькі Захары на цэлы салдацкі век маладзейшы. Хоць Ігнат і казаў яму «ты».

Любіў Сякач падсеч. І «адно вока на двух» — гэта таксама ён прыдумаў. Але цяпер спыніць, збянтэжыць расказчыка было не так проста.

— Балалэй ты! — упёрся той адным вокам у недавярка. — Ва-первых, не Пеця, а Піці, а ва-ўтарых, перакувырку тваю, мы калі выпілі, ён пачаў па-расейскі, я па-французскі… (Замінка даўжэйшая.) Пракрасны быў чалавек, царсцвія нябеснае! Вот я яму і гавару…

У старшага унцера Качко знаёмых у высокім свеце было наогул шмат. І на ваеннай службе, і потым, калі ён, недзе там акалечыўшы вока, працаваў у Адэсе тракцірным палавым.

— Дай бог памяць, кажацца, у адна тысяча дзевяцьсот дзевятым. Праязджаў генерал-губернатар Таўрычаскага края… (замінка) некто Крэставаздзвіжанскі Пётр Філімонавіч. На Дзярыбасаўскай — перакувырку тваю!.. І я стаю на крыльцэ свайго тракціра «Белая акацыя». А ён прыдзяржаў рысакоў ды гукае з талпы народа: «Захар Іванавіч! Качко! Дружышча!..»

— Пазнаў! — захоплена перапыняе хтосьці з мужчын.

— Вот жа, перакувырку тваю! Наш быўшы генерал. Па Нікольск-Усурыйску. Патом у Танку… (Замінка.) Пракрасны чалавек!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x