Максім Гарэцкі - На імперыялістычнай вайне

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Гарэцкі - На імперыялістычнай вайне» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1926, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На імперыялістычнай вайне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На імперыялістычнай вайне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга «На імперыялістычнай вайне», напісаная ў 1914–1915 гг. у форме дзённіка, выйшла асобным выданнем у 1926 г. Яна адлюстроўвае службу М. Гарэцкага ў царскай арміі і першы перыяд ваеннай біяграфіі. Пісьменнік паказвае вайну як агульнанародную трагедыю, поўную зацяжных баёў, незлічоных ахвяр. Упершыню ў беларускай літаратуры загучала антываенная, антыімперыялістычна тэма.

На імперыялістычнай вайне — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На імперыялістычнай вайне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Учора заначавалі рана, яшчэ відным вечарам. Сёння выехалі ў 8 гадзін раніцы (пішу на прывале).

Прапаршчык Валк (латыш) даў мне ўчора вялікі, фунты два ці болей, кавалак беленькага хлеба. Я даў патроху кожнаму тэлефаністу, сам толькі пакушаў — і кавалачак схаваў у ранец. Цераз малы час шчупянуўся — няма. Хацеў зрабіць скандал, але раздумаўся, пакінуў так. Думаў на Яхімчыка, думаў на старшага… А хто яго ведае, хто так паджартаваў.

Адусюль на нямецкай зямлі вее на мяне нейкім мёртвым пахам. Чую мярцвячыну, хоць ты што…

Надта спакойна расселіся мы на чужой зямлі на воку ў ворага. Быць жа не можа, каб за намі не сачылі. А мы сабе — душым кур, варым парасяціну, — ой, нядобра!

— Начальства ведае лепей за вас! — скалоў за гэткія развагі старшы мяне і Беленькага, але і сам хаваў у голасе нездавальненне справамі і трывогу.

Сёння гадзіне а 10-й пачалося.

Едзем спакойна, — раптам ні з таго ні з гэтага — пу-ухсь! — лёгкая шрапнелька над самай батарэяй.

— Немцы з правага боку!

Тут жа на дарозе зняліся з перадкоў і пастроіліся к бою. Камандзір узлез на перадок і стаяў з біноклем у руках, загарадзіўшыся так-сяк арудзійным шчытом.

Стаім. Нічога не відаць, не чуваць. Пяхота некуды бяжыць з дарогі.

— Ах, гэтыя разведчыкі!

Ізноў колькі шрапнелек расплылося белымі кудравымі клубочкамі.

Мне зрабілася ворашна.

— Нас абкружаюць, — сее нейкі пехацінец паніку. — Камандзір нашае дывізіі, нямецкая морда, нябось ведае, што робіць.

Ці ж можа быць? Генерал-лейтэнант N.? Гэткі горды, стройны на кані, з задранаю галавою… Сівая бародка…

Няўжо — палон?

Незвычайна яскрава спамінаю ўчорашні сон… Я ў сваёй вёсцы… Чырвоныя-чырвоныя, аж чорныя, сліўкі ля Паўлюковага саду, на зямлі, на вуліцы, ля плоту… Ідзе Максім, салдата Захаронка сын, з ім яго жонка, і ў яе на ўлонні іх «свавольны» дзіцёнак… I нейкі кот драпае яму яго дзяціны твар… Я з імі здароўкаюся, як заўсёды ў нас вядзецца. Але, абмінаючы іх, заўважаю, што адна нага ў мяне як быццам карацейшая?.. А трымаюся героем! Пайшоў… Сустрэўся з сваёю даўнаю сімпатыяй — Зенаю, сястрою гэтага самага Максіма. Прапусціла мяне пільна вачмі, а я быццам нічога і не заўважыў…

Усё ізноў сціхла. Ніхто нічога не ведае, адкуль і хто страляў, што такое? Камандзір наш нездаволена гамоніць пра нешта з камандзірам дывізіёну. Той разводзіць рукамі…

Строімся, супакайваемся, едзем далей. Тэлефонкі з камандзірам — наперадзе. Перад намі ідзе батальён пяхоты, за намі — таксама.

Ізноў усё спакойна…

Толькі ліха нагнала зайцоў. Адкуль іх столькі? Адзін кінуўся якраз цераз дарогу. Камандзір пераксціўся і дзеля чагось збочыў (адзін, без ардынарца і разведчыкаў) і паехаў далёка ад дарогі ўправа. Мы едзем дарогаю далей. А ён захацеў, мусіць, абмінуць, што заяц перабег дарогу…

Стаім. Ізноў нейкая трывога далёка спераду, на дарозе… Чаго чакаем? Камандзір некуды паехаў з старшым.

Што гэта дзеецца? Нешта ды не так… Трывога, трывога спавівае сэрца тамучым нечым…

(Канец дзённіка.)
* * *

Ізноў пішу. Пішу, калі мінулася пасля таго шмат дзён.

…Троху супакоіўшыся, мы паехалі далей. Наўкола нас усё было ціха. Маўчала пустое восеннае поле, маўчалі бязлюдныя разбураныя нямецкія сялібы, абгарэлыя рэшткі каменных сцен. Заснулі цішою горкі, зрытыя акопамі.

Нехта нам казаў, што абстралялі нас немцы з лёгкай гарматкі, падвезенай на аўтамабільнай платформе па шашы. Такое тлумачэнне ўсіх нас раздражніла: дзе ж была наша разведка? Аб чым клапоціцца начальства?

Ехалі далей…

Неўспадзеўкі ляціць па полі к батарэі, як віхар ці бомба, раз'юшаны казак… Без шапкі, расхрыстаны, мокры ад поту, з абадраным да крыві бокам у каня.

— Дзе начальства? — грозна крыкнуу ён нам, укапаўшы з разбегу каня нагамі ў зямлю.

Камандзір наш сам паспяшыў к яму:

— У чым, казак, справа?

— За вярсту адгэтуль наступае нямецкая пяхота!! — як громам выпаліў у нас і паляцеў далей.

Я не магу ўздумаць, як што потым рабілася. Бачыў толькі спалоханыя твары пехацінцаў нашага батальёну, што заляглі пад горкаю, а некаторыя дзяўбалі замёрзлую зямлю лапатачкамі, каб зрабіць сабе ямачкі; чуў нейкія крыкі — каманду, ці што; дзесь з левага боку і спераду разлягліся ў паветры першыя, рэдкія стрэлы з вінтовак.

Батарэя скацілася з дарогі ўніз, к вузкай, але глыбокай і быстрай рэчачцы, за сажняў сто ад дарогі. Перадкі батарэйныя кінуліся ўздоўж рэчкі, каб перабрацца на той бок; ездавыя кінжаламі секлі альшэўнік, каб хоць троху накідаць у рэчку мост-пераправу. Мы не паспелі ні выкапаць акопаў, ні правесці тэлефону ў дывізіён. Батарэя зараз пачала страляць, і я мусіў дрыжачымі ад раздражнёнасці і трывогі рукамі запісваць каманду. Камандзір узлез на перадок ува ўвесь свой вялікі рост — і з біноклем у руках камандаваў. Хацелася пакланіцца перад яго геройскай постаццю — гатовай мішэнню для ворага. Над намі закруціўся аэраплан і пачаў кідаць на нас нейкія бліскучыя ў паветры стужкі, паказваючы сваім, дзе мы. Калі я троху абдумаўся, гул ад бою — гарматнага, кулямётнага, вінтовачнага — заглушыў усё. Батарэя апынулася пад абстрэлам. Альшэўнік гутаўся і крышыўся ад снарадаў, галлё сыпалася ў рэчку, з усіх бакоў гудзелі над галавою кулі. Потым зашпэкалі і зларадасна захвюкалі шрапнелі. Пачуў я — стогнуць раненыя, убачыў мімаглядам, гледзячы ў запісы камандаў, што цягнуцца некуды людзі ў крыві, убачыў санітараў з чырвонымі крыжамі на рукавах і палатняныя насілкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На імперыялістычнай вайне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На імперыялістычнай вайне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На імперыялістычнай вайне»

Обсуждение, отзывы о книге «На імперыялістычнай вайне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x