Максім Гарэцкі - На імперыялістычнай вайне

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Гарэцкі - На імперыялістычнай вайне» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1926, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На імперыялістычнай вайне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На імперыялістычнай вайне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга «На імперыялістычнай вайне», напісаная ў 1914–1915 гг. у форме дзённіка, выйшла асобным выданнем у 1926 г. Яна адлюстроўвае службу М. Гарэцкага ў царскай арміі і першы перыяд ваеннай біяграфіі. Пісьменнік паказвае вайну як агульнанародную трагедыю, поўную зацяжных баёў, незлічоных ахвяр. Упершыню ў беларускай літаратуры загучала антываенная, антыімперыялістычна тэма.

На імперыялістычнай вайне — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На імперыялістычнай вайне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што дзеялася далей на батарэі, я не ведаю. Мяне павялі на перавязачны пункт двое нашых ездавых. Потым яны перадалі мяне нашаму тэлефаністу Пашыну і аднаму лёгкараненаму пехацінцу. Перавязачнага пункту мы не знайшлі і зблудзілі з дарогі. Надхадзіла ноч. Пашын страшэнна мацярыўся, лаяў усе перавязачныя пункты на свеце, і я цяпер не меў нялюбасці да яго кастраміцкай натуры. Ён не хацеў, каб аб ім падумалі, што ён наўмысля ўчапіўся ў раненага, каб не быць пад агнём на батарэі, але кінуць мяне не меў духу. Пехацінец — гатоў быў весці мяне хоць да Вільні, каб толькі далей адгэтуль, і ён доўга разважаў аб богу і аб «вялікім граху нашым — мацернай лайбе». «Наша матка — зямля, а мы яе так зневажаем, вось бог і карае нас».

Была ноч, калі мы ўзбіліся на вялікую дарогу. Неба над намі — цямнява-сіняе, з зоркамі, паветра ядранае, і хацелася слухаць, успамінаючы ноч і цішу ў родным полі, у спакойным часе. Але, калі я слухаў, мне здавалася, што фронт выцягнуўся дугою і нямецкія снарады бомкаюць дзесь за Вержбаловам, а ляцяць якраз над намі, толькі высока-высока ў небе. Доўга і звонка, ясна, аж прыгожа, як ляцяць… Але — ць! Сорам за такое хараство і любаванне. А галоўнае-ткі — страх… П ашын далей не мог… Пасадзіў мяне на краі канавы, пацалаваўся са мною і вярнуўся шукаць батарэю.

Мы сядзелі з пехацінцам удваіх, бо я не мог ісці і апіраючыся на яго, і чамусьці ўвесь час чакалі палону. Ён сам баяўся і мяне страшыў, хоць і маўчаў, гэты незнаёмы, няведамы мне чалавек. Баяліся кожнага руху навакол, баяліся цемні — і рады былі, што цёмна. Мне стала сцюдзёна, часам я ўжо троху калаціўся, і ох як брыдка было, што сядзім… ні туды ні сюды… Каб толькі ён мяне не кінуў! Аж вось пачулі, што нехта едзе, і пехацінец пацягнуў мяне ў бок ад дарогі на раллю. Затаіўшы дыханне, слухалі… Гоман расійскі. Пехацінец крыкнуў: «Братцы! Стойце!!.» — і пайшоў на дарогу. Гэта ехалі два казакі. Параіўшыся міжсобку, яны зрабілі так: адзін застаўся пры нас, а другі паскакаў на той недалёчкі адгэтуль хутар, адкуль яны ехалі. Ён вярнуўся з нейкаю дашчатаю, для пакавання, скрынкаю, паставіўшы яе на раскатнік на двух колах і прычапіўшы неяк той раскатнік да свайго казацкага каня. Мяне пасадзілі ў скрынку і, пад трымліваючы скрынку з двух бакоў, павязлі на хутар, што быў далей, наперад па дарозе.

На хутары казакі засеклі шашкаю і зварылі не абсмаліўшы добрае завадское парася, такое белацелае, тлустае. У склепе натрапілі на пляшку наліўкі. Толькі я ўжо не мог ні піць, ні есці… Аж нялюба мне было. Потым, калі я ўжо драмаў, слухаючы хваравітае, мляўкае дрыжэнне ў сваім целе, адзін казак, а каторы — я іх не мог разрозніць, стукаў усё ды стукаў па ўсіх кутах, ламаў замкі, знайшоў рознае судзінне і між іншым старэнькі мікраскоп. Я чуў, як яны, казакі і пехацінец, гаманілі, што гэта, мусіць, нейкая шпягоўская прылада. Не пашкадавалі, узбудзілі мяне, каб паказаць мне, бо я ўчоны. Калі я сказаў, што яно такое, казак, які знайшоў, спытаўся, ці дарагая штука, і шчыра ўсцешыўся, што дарагая. I клапатліва шкадаваў, чаму я не вып'ю налівачкі для здароўя. А я толькі чуў, што мне дужа няладна…

Выехалі адтуль да свету. Цяпер пасадзілі мяне верхам у казацкае сядло таго казака, што ўзяў мікраскоп. Ён ішоў і вёў каня. Быў добры са мною незвычайна, але мне дужа балела, і трасца калаціла…

Навакол там і там гарэлі хутары, асвятляючы нашы, людскія з конскімі, постаці. А дарога была зусім пустая, толькі дзесь па другой дарозе грукатала, адступаючы, расійская батарэя ці, можа, абоз; часам бліскаў нямецкі пражэктар і каротка стракатаў наш ці не наш кулямёт. А мы ўсё паціху сунуліся.

Казакі прывязлі мяне ў палявы шпіталь суседняе з нашаю дывізіі, далёка ўлева, што мяне дужа здзівіла, як мы маглі сюды трапіць, калі ўсё, здаецца, ехалі проста назад. Было вёрст дзесяць ці болей улева ад той дарогі, па якой наступала наша батарэя.

Абоз

Уранні к хаце, у якой месціўся палявы шпіталь, падагналі шмат убогіх сялянскіх фурманак. Палажылі ў іх цяжкараненых, па два чалавекі на фурманку, пакрылі тонкімі і старэнькімі шэрымі салдацкімі коўдрамі, — толькі белыя твары глядзелі на неба ды бялеліся бінты ў раненых у галаву. Лёгкараненых — шэрую салдацкую грамаду з белымі перавязкамі, найчасцей на руках, пусцілі пеша, разам з санітарамі. I так паехалі. I так пайшлі і паехалі на станцыю Вількавышкі, за трыццаць вёрст.

Надвор'е было добрае: хоць і халоднае, як заўсёды ў кастрычніку, але сухое.

«Каб толькі не пайшоў у дарозе дождж», — думаў я. «Ну, але ж да вечару, пэўна, пастаіць пагода, а мы паспеем даехаць».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На імперыялістычнай вайне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На імперыялістычнай вайне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На імперыялістычнай вайне»

Обсуждение, отзывы о книге «На імперыялістычнай вайне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x