Максім Гарэцкі - На імперыялістычнай вайне

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Гарэцкі - На імперыялістычнай вайне» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1926, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На імперыялістычнай вайне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На імперыялістычнай вайне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга «На імперыялістычнай вайне», напісаная ў 1914–1915 гг. у форме дзённіка, выйшла асобным выданнем у 1926 г. Яна адлюстроўвае службу М. Гарэцкага ў царскай арміі і першы перыяд ваеннай біяграфіі. Пісьменнік паказвае вайну як агульнанародную трагедыю, поўную зацяжных баёў, незлічоных ахвяр. Упершыню ў беларускай літаратуры загучала антываенная, антыімперыялістычна тэма.

На імперыялістычнай вайне — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На імперыялістычнай вайне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Да мяне падпоўз бела-сінявы, з мукаю ў вачах, наш старшы тэлефаніст і папрасіў, каб я завёў яго на перавязачны пункт. Я кінуў пісаць («Нашто цяпер пісаць?» — падумаў я) і з вялікім трудам павёў яго ўздоўж рэчкі, не знаходзячы пераправы. Тут, у норках пад берагам, сядзелі пехацінцы з нашага батарэйнага прыкрыцця; некаторыя, быццам тыя страусы, былі схаваўшы галаву ў ямку. Адзін пехацінец пасобіў мне весці старшага, бо старшы ледзьва пераступаў нагамі, ён быў ранены куляю ў спіну, між самых лапатак, і балюча стагнаў. Калі гэтак ішлі, пехацінец заўважыў у сябе на боце кроў, потым закульгаў ад болю, але не кінуў весці старшага са мною далей. Мы ўжо аддаліліся ад батарэі на добрыя гоні, падарожжа здалося страшэнна доўгім і цяжкім, — і ўсё ж мы не знайшлі яшчэ перавязачнага пункту. У другім баку мы ўбачылі, што едзе шпітальны фургон, і скіраваліся туды напрасцень, па полі. На нашу радасць, фургон спыніўся. На ім шалохалася на кійку палатнішча з чырвоным крыжам, і я, чуўшы пра міжнародныя законы вайны, з уцехаю падумаў, што тут ужо нас не абстраляюць. Аж як толькі мы падышлі на сажняў паўсотню ад фургону, побач з ім бухнуўся і страшэнна разарваўся «чамадан», узняўшы гару зямлі ўвелькі з добрую хату, і абняў усё чорным смярдзючым дымам. Зазвінелі, загулі асколкі. Адзін конь заваліўся і задрыгаў нагамі, другі стаў ірвацца на дыбкі. Нам трэ было б зараз легчы, а мы пнуліся на ўсю сілу да фургону, як бы ратунак быў для нас у фургоне. Потым я агледзеўся, што пехацінца з намі няма: ён ляжаў адзаду. Зараз выскачылі з фургону санітары, схапілі без усякага жалю самлелага старшага і ўкінулі яго ў фургон. «I той варушыцца!» — крыкнуў адзін санітар таварышу і пабег да пехацінца, схапіў яго пад рукі адзаду і, задам бегучы да фургону, прывалок і яго. I яго ўкінулі ў фургон. Фурман адрэзаў раменне на забітым кані, сеў верхам на другога, засморгаў рукамі і нагамі — і вялізны фургон на адным кані шалёна паскакаў ад мяне па полі. А я кінуў туды вокам і пабег назад — колькі меў сілы…

Я бег і перакідаў з рукі ў руку шашку і рэвальвер старшага, каб здаць іх, прытаміўся. Аж недалёчка ад батарэі, у глыбокім раўку, убачыў батарэйнага трубача, з трубою з кутасамі на плячы, якую ён заўсягды насіў пры сабе, але ні разу, ад самага лагеру, не іграў. «Зайграе адбой, як скончыцца вайна», — жартавалі часам салдаты. «Трубач павінен знаходзіцца там, дзе камандзір, чаму ж ён тут хаваецца?» — прыйшло мне цяпер у думку. Аднак я з радасцю, што не адзін ужо, прысеў ля яго і са смакам зацягнуўся цыгаркаю з яго махоркі. Троху пагадзя я сказаў яму, што мы ж павінны зараз ісці на батарэю… Сам першы я не ішоў, і яго таксама быццам што прыкавала да зямлі, хоць ён і чуў нейкі сорам і не глядзеў мне ў вочы. Потым ён больш асмеліўся і супакоіў маё і сваё сумленне тым, што «ўсё роўна мы цяпер там нічога не пасобім, што батарэя прапала, дык нашто дарма лезці ў пагібель…». Скурыўшы яшчэ па адной папяросцы, мы, аднак, неўзабаве пачулі страшэнную нуду, нязносную адзіноту і, радыя прычыне, што адзін снарад трапіў і ў наш равок, сарваліся і пабеглі туды, дзе павінны былі быць з усімі разам. Усё ж прыкрасць за тую маладушнасць так і засталася ў мяне на сэрцы.

Падходзячы да батарэі, я заўважыў, што агонь зрабіўся як бы лягчэйшы ці, лепей кажучы, выясніўся і стаў нармальным, прызвычайным. Затое боль сціснуў мне сэрца, калі я надышоў на абрыве рэчкі на два трупы нашых ездавых, са сцятымі ў руках бізунамі, убачыў разбітую перакуленую тэлефонную двухколку, далей — цэлую запрэжку забітых коні, кіненую снарадную скрынку і раскіданыя гарматныя патроны. Пехацінцы з прыкрыцця падбіралі патроны і няслі на батарэю, а з імі хадзіў наш прапаршчык, латыш Валк, маладзенькі белабрысы хлопец, і прасіў: «Насіце, братцы, насіце!» Я прылажыў руку да казырка і па дурному спытаўся: «Ваша благароддзе! А што мне рабіць?» — «Што хочаце», — безуважна, заняты сваімі думкамі, адказаў ён. Я ўбачыў, як цяжка слабенькаму пехацінцу несці патронны латок — бляшанку з чатырма снарадамі, схапіўся за другую ручку, і паняслі ўдваіх. Я раней ніколі не насіў і не ведаў, што яны гэткія цяжкія. Мы насілу перабраліся па кладцы на другі бок рэчкі, ледзьва не зваліліся ў ваду… Але я быў ізноў на батарэі. Агонь, значна было, пацішэў. Батарэйцы паспелі, працуючы напераменку, выкапаць равочкі ў пояс чалавека. Успомніўшы на свой абавязак рысаваць план пазіцыі, я ўзяўся за гэта і разгледзеўся, што нашы перадкі стаяць на адным беразе з батарэяй, не дужа воддаль ад яе, у зацішнай нізінцы. Камандзір стаяў, як і раней, на адным кінутым тут перадку, з біноклем пры вачах. Раптам ён саскочыў на зямлю і слабым, негім, першы раз чутым мною ад яго голасам шыбка сказаў капітану: «Антон Антонавіч!.. Бяда з правага боку… Чатыры гарматы стаўце пад простым кутам…» Я быў блізка і пачуў. Словы тыя абпяклі мяне. А камандзір, падхапіўшы полы шыняля, сам кінуўся да бліжэйшае гарматы і схапіўся за кола разам з усімі. Умомант адна палова батарэі страляла, як і дагэтуль, проста к фронту, а другая — у правы бок, пад кутом у 90°. Я ўгледзеўся туды, у правы бок, адкуль мы раніцаю ехалі, а цяпер туды стралялі, і ўбачыў бліжэй як за вярсту калону коннікаў. Спярша можна было падумаць, што гэта едуць нашы казакі, ажно зараз чатыры нашы гарматы засыпалі іх шрапнелямі, і яны зніклі за будынкамі. Гэта была нямецкая кавалерыя, што я са страхам зразумеў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На імперыялістычнай вайне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На імперыялістычнай вайне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На імперыялістычнай вайне»

Обсуждение, отзывы о книге «На імперыялістычнай вайне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x