Максім Гарэцкі - На імперыялістычнай вайне

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Гарэцкі - На імперыялістычнай вайне» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1926, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На імперыялістычнай вайне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На імперыялістычнай вайне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга «На імперыялістычнай вайне», напісаная ў 1914–1915 гг. у форме дзённіка, выйшла асобным выданнем у 1926 г. Яна адлюстроўвае службу М. Гарэцкага ў царскай арміі і першы перыяд ваеннай біяграфіі. Пісьменнік паказвае вайну як агульнанародную трагедыю, поўную зацяжных баёў, незлічоных ахвяр. Упершыню ў беларускай літаратуры загучала антываенная, антыімперыялістычна тэма.

На імперыялістычнай вайне — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На імперыялістычнай вайне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пайшоў я на адзін хутар. Спакойны гаспадар не дае нічога браць. Таргуецца нават за аглоблі ад саней. Гаворыць па-расійску, а здаецца, — немец, а не літовец. Можа, шпег? Да граніцы тут 4 вярсты, з гары ўдзень відаць Вержбалова (казаў падпар.[учнік] Сізоў). А я і баюся: ноч, цёмна, я адзін на хутары з гэтым падазроным гаспадаром.

Пайшоў на другі хутар, выламаць якія-небудзь дзверцы; чую, у хаце выюць… Уваходжу: дзеці гудуць, бабы плачуць, рукі ломяць, хапаюць посцілкі, падушкі, кідаюцца. «Арклю, арклю (конь?)… Важой (ехаць)… Ах ах-аей… Дэва, дэва (бог)!..» Гаспадарас кідаецца да мяне: ці можна цяпер ехаць, ці заб'юць іх нямецкія снарады, ці нойдзем мы далей адгэтуль, наперад? Хлопчык умее троху па расійску, мабыць, хоча пахваліцца гэтым, кажа: «Нета яйка… Афіцэрас убіяі ўсю курыца…» Дурненькі! Я прыйшоў не па яйкі, не па курыцу, мне дошкі патрэбны на акоп. Гладжу па галоўцы, — смяецца. I гаспадарас паспакайнеў. Сказаў я ім ласкавае слова і пайшоў без дзверцаў.

— Арыстакрат! Капайце ж самі, чорт вас бяры! — лаецца Пашын, швіргае лапату, садзіцца на ўскапаны пясок і бярэцца за курыва.

— Вальнашляючы… Дзверцаў не можаце дастаць! — кіпяціцца Беленькі, таксама кідаючы работу, і доўга не можа абцерці ўсяго свайго вялікага поту.

А потым пайшлі ўсе ўтраіх, знялі і прыпёрлі цэлыя вароты з хутару таго падазронага гаспадара.

Акоп так і не выкапалі. Накідалі ў ямку лёну, накрылі яе варотамі — і так начавалі.

Сёння чуў, як адзін пехацінец казаў другому, што снарадам забіла двух «вольных» на хутары ў той час, як гэты пехацінец з другім сваім таварышам куплялі на хутары бульбу.

— Даражыліся, цягнулі душу з цела, а снарад як бэхне! Нас не зачапіла, бо ўжо былі іх кінуўшы і адышоўшы, а яны, глядзім, гатовы… Вярнуліся мы, забралі бульбу так.

Дзіця Сізоў. Усё запісвае, але чытаў запісанае батарэйцам. Напісаў аб тым, як гэтыя батарэйцы частавалі бульбаю галоднага пехацінца, не меўшага нават хлеба. Апавядае салдатам пра сваё хатняе жыццё (ён — адзіны сын старэнькага адстаўнога пяхотнага капітана), кажа, адкуль родам, як вучыўся, як любіць Расію і народ і што гатоў за іх памерці… Салдаты любяць яго, але некаторыя цішком пасмейваюцца. «Пенсію буду пасылаць дамоў, — прызнаецца ён, — а то ногды заб'юць, дык санітары з мёртвага возьмуць». У яго выпаўзла беленькая (значыцца, вошына) з-пад пярчаткі, — пачырванеў, як мак.

Страляем ад 2-й гадзіны дня да познага вечара. Дайшло да тысячы ўжо патронаў. Бой не сціхае на ўсім фронце. Чую з трубкі, цэнтральная перадае некаму тэлефанаграму, што наша пяхота заняла фальварак Капсодзе і засела там пад згубным арудзійным абстрэлам… Незразумелая трывога гняце мяне: рука не хоча болей пісаць.

Сёння хлеба прывязуць уночы — адна ўцеха.

19 кастрычніка .

Нас моцна абстрэльваюць, — вось табе і «мёртвая прастора». Але, праўда, снарады то пералятаюць, то не далятаюць.

Бой па ўсім фронце.

20 кастрычніка .

Божа, божа! Асколкам гранаты забіт падпаручнік П. К. Сізоў. За пяць мінут перад тым гаманіў у нашым тэлефонным акопе і трактаваў нас сітным хлебам… Выйшаў абедаць і не дайшоў да хаты.

21 кастрычніка .

Абраз ляжачага наўзнак П. К. Сізова, у новенькім даўгім шынялі, у чысценькіх валенках, з белай хустачкай на разбітай асколкам галаве, — мучае мяне. Вытрашчаныя мёртвыя вочы, скрыўлены рот, пасінелыя шчокі, на якіх у мёртвага ўжо вырасла брудзь, прабіты чэрап — усё гэта пад хустачкаю. А далей — стройны, як дзяўчына, як жывы, толькі ногі тырчаць адубеўшы…

Сёння прывязалі яго на ложа гарматы (без труны) і з пачэснаю вартаю павезлі ў штаб, хаваць. Каня яго вялі за ім пад сядлом, у повадзе. Вечны спакой!

22 кастрычніка .

Учора пераехалі на новую пазіцыю. Пасля смерці падпаручніка камандзіру і ўсім нам цяжка было там заставацца!

23 кастрычніка .

Агнём нашага левага аруддзя запалена пуня ў панскім двары Капсодзе (там ізноў немцы).

На батарэі — чатыры лёгкараненых.

Дагэтуль намі выпушчана 260 шрапнеляў і 301 граната. Стралялі па выязджаючай батарэі, па адступаючай пяхоце, па гаўбічнай батарэі, па пяхотных акопах. Прыцэлы нашы ад 54,5 да 150.

Сёння рваліся наўкол нас «чамаданы».

Учора ўвечары і сення ўранні быў густы сцюдзёны туман. Удзень паказалася халоднае кастрычніцкае сонца. Ногі зяблі. Купіў у падпрапаршчыка Хвёдара Смірнова, шчарбатага чалавека, няма аднаго пярэдняга зуба, смярдзючы казённы кажушок з цёплай баранняй шэрсцю. Заплаціў дорага: пяць рублёў. Цяпер маю толькі два рублі — і ўсе мае рэсурсы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На імперыялістычнай вайне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На імперыялістычнай вайне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На імперыялістычнай вайне»

Обсуждение, отзывы о книге «На імперыялістычнай вайне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x