Максім Гарэцкі - На імперыялістычнай вайне

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Гарэцкі - На імперыялістычнай вайне» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1926, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На імперыялістычнай вайне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На імперыялістычнай вайне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга «На імперыялістычнай вайне», напісаная ў 1914–1915 гг. у форме дзённіка, выйшла асобным выданнем у 1926 г. Яна адлюстроўвае службу М. Гарэцкага ў царскай арміі і першы перыяд ваеннай біяграфіі. Пісьменнік паказвае вайну як агульнанародную трагедыю, поўную зацяжных баёў, незлічоных ахвяр. Упершыню ў беларускай літаратуры загучала антываенная, антыімперыялістычна тэма.

На імперыялістычнай вайне — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На імперыялістычнай вайне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ужо не тое… троху сцішылася… змоўкла! Мы ўцяклі, мы перад высокаю гарою. Тут пазіцыя. Мы ўцяклі… А там, збоку і ззаду, на гэтым проклятым перавале, які мы пераязджалі, стаіць пад смерцю яшчэ адна батарэя, — якая, не ведаю. Чаго ж яна стаіць? Занясло яе пылам курам і чорным дымам завалакло. Чаго яна стаіць? Жудасна глядзець, як яна там гіне. Відаць: яшчэ бегаюць, капошацца там людзюхны, а па іх усё: гкрэ-эх! Дж-ж-фю-юў! I раптам гэтая пабітая, памёршая батарэя загрукатала!.. Забліскалі стрэлы, цераз нашы галовы зашумела, паняслося тое, што яна выстраліла. Батарэя бароніцца! Як радасны веснавы гром, гручыць яна нам увушшу. Яна бароніць сваю пяхоту, дае магчымасць заняць ёй выгодныя пазіцыі. Бароніць, аддаючы сябе ў ахвяру. Я нічога не разумею: адкуль яна там узялася, калі яна там стала? Я думаў, што і яна ехала, як і мы, у адной з намі калоне. Мусіць, не.

Ах — мы ў гарах! Горы, горы! Тут, збоку, лагчына. Хутаркі. Балота, торф капалі, вада. А навокал спераду — высокія горы!

— Скарэй! Скарэй!!! Скарэй!!! — чую, крычыць камандзір, крычыць капітан Смірноў, крычаць батарэйцы.

— Скарэй! Ратаваць таварышаў ад смерці!!

Дурныя слёзы засцілаюць усё перад табою. Батарэя гатова к бою? Не? Ах, чаму не? Мала людзей. Усе, хто можа, на пазіцыю! Першае наша аруддзе ўжо страляе. Пехацінцы гуськом нясуць ад перадкоў, з лагчыны, латкі з снарадамі. Батарэйцы — з імі. Сізоў ласкава шлёпае шашкаю па спінах, падганяе! Страляе другое! Гранатаю, гранатаю! Дзе ж людзі? Збягаюцца спозненыя нумары… Жарнулі б усёю батарэяю, — людзей мала! Скарэй! Скарэй!! Скарэй!!!

Радасць, радасць! З гары крычаць: «Абстрэлены аэрастат спускаецца на зямлю, спусціўся, спусціўся!» Спусціўся…

А калі я бег сюды міма хутаркоў, з бліжэйшага двара выйшлі тры старыя жмудзінкі, ідуць — шалёныя — на другі хутарок.

— Куды вы? Азад!! — памятаю, крыкнуў на іх, як у нас крычыць пастух на кароў.— Заб'юць вас тут, у пограб лезьце, хавайцеся!

Не разумеюць маёй мовы жмудзячкі… Свірэпа махаю на іх абедзвюма рукамі, каб вярнуліся. Пастаялі, паўзіраліся, назад панура папляліся.

Потым мы акопы капаць, тэлефоны правадзіць завінуліся. Уся батарэя страляць пачала.

Да цёмнага стралялі.

Тэлефон наш зараз перабіла (адразу два драты). Чатырох батарэйцаў раніла: феерверкера Абаротава, Пічугіна, Баяшку (цяжка) і запаснага Чысцякова. А якія былі страты ад пераезду — пакуль што не ведаю. Кажуць, аднак, што зусім маленькія: чалавек пяць, ездавых і нумароў, лёгка параніла, — і ўсё. I мяне дзівіць: ці гэта шчаслівы выпадак, што мала стратаў пасля такога пякельнага абстрэлу, ці што?

Тут пясок, капаць было лёгка, але акоп наш тэлефонны — «ад сонца толькі», як казаў Чарноў, прыйшоўшы да нас на кароткі час з наглядальнага пункту. Чарноў казаў, што нейкаму беднаму пехацінцу галаву адарвала, ляжыць там у нізінцы, дзе торф капалі. Уцякаў ад абстрэлу, як пераязджалі, і лёг. Ад Чарнова ж мы даведаліся, што тая батарэя, якая страляла з перавалу, — трэцяя батарэя нашага ж дывізіёну, і ішла ў адной з намі калоне. У яе дужа цяжкія страты, «але ўсім дадуць крыжы, і на месяц — у тыл», — казаў Чарноў. Пад'ехалі мы да нямецкіх пазіцыяў незвычайна блізка: простым вокам відаць была карзіна, падвешаная пад аэрастатам, у якой сядзяць нагля дальнікі.

Сёння «каўбаса» (аэрастат) ізноў вісіць, толькі значна далей ад нас.

Кажуць, уночы пойдзем далей. Кажуць, што ўчора наша пяхота забрала многа немцаў у палон і многа пабіла і параніла.

Батарэя страляе. Страляніна на ўсім фронце… Некалі пісаць. Пісаць у вязёнках трудна.

Трошку сціхла. Калі гэта пішу, выпушчана ўжо 807 шрапнеляў і 408 гранат. Нямецкія снарады пералятаюць цераз нас, бо мы за гарою, у «мёртвай прасторы». Усе чамусь зрабіліся надта пэўны, а ў маёй душы ёсць трывога нейкая… Саромеюся нават прызнацца, сказаць уголас.

Горы

18 кастрычніка .

Стаім за гэтымі гарамі, у гэтай «мёртвай прасторы», і я хачу верыць, што можа быць такое месца за гарою, дзе снарады не ўпадуць. Але штосьці тут няпэўнае…

Учора да цёмнага стралялі. Прыйшоў вечар… Мароз бярэцца. Ногі на замёрзлай руні пада мною не правальваюцца. Месяц сярод сівых, панура сцюдзёных, хмар сунецца і шпарка бяжыць…

Капаем акоп: я, Пашын і Беленькі. Сварымся, няма ладу. Пашын лае нас абаіх «арыстакратамі» і кідае зямлю цэлымі кучамі, як волат. Беленькі — за архітэктара, і лае Пашына і мяне за няўмельства будаваць акопы, а сам капне-капне трошку і памінутна садзіцца абціраць пот. Я цягаю з хутара жэрдзі на пакрышку і не бачу толку ў Беленькавай архітэктуры, бурчу. Сварымся затое, што ўсім нам цяжка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На імперыялістычнай вайне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На імперыялістычнай вайне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На імперыялістычнай вайне»

Обсуждение, отзывы о книге «На імперыялістычнай вайне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x