Генрых Далідовіч - Станаўленне

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Станаўленне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Станаўленне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Станаўленне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга прысвечана пакаленню, што нарадзілася і гадавалася ў зямлянках. Ім прыйшлося зведаць ваеннае ліхалецце, нялёгкія пасляваенныя гады, але яны пад апекаю старэйшых здолелі набыць дастатковы запас трываласці i дабрыні.
Пісьменнік імкнецца пазнаёміць юнацтва ca светам дарослых людзей, не асцерагаецца падкрэсліць яго складанасць, але пры гэтым найперш выяўляе ідэалы маралі, шчырасць, чуласць, паэтызуе дзіцячы i юнацкі свет, першае пачуццё i каханне.

Станаўленне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Станаўленне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Можа, ты, госць наш даражэнькі, скажаш, дзе нашы грошы, уся выручка за бычка? — прыблізіў гарачы потны твар, дыхнуў гарэлкаю. Настаўніца мітусілася, крычала штосьці, але раззлаваны Вішнявец не слухаў яе, здаецца, з усёй сілы круціў-вырываў мне вуха. — Можа, успомніш, чаго ўчора з нашым бэйбусам лазіў у шафу?

— Мы ніткі шукалі…— адказаў я, плачучы ад крыўды i болю. Караў мяне часам i бацька, але яго кара не была такая цяжкая i крыўдная, як гэтая. Цярпець кару за сваю віну не так ужо i пакутліва, а вось пакутаваць за незаслужанае, за недарэчнае вельмі цяжка.

— Ніткі шукалі, a знайшлі грошы? — здзекаваўся з мяне Вішнявец, усё яшчэ круцячы вуха. Яно гарэла, нібы ад агню, — Дзе ix дзелі? Ну, гавары, а то…

— Мы не бралі…— з плачам выціснуў я.

— I ён не браў, i ты не браў? Я ўкраў? Сам у сябе? На вас, анёлкаў, нагаворваю? — Вішнявец разлютаваўся, а пасля нечакана i мяне, чужога, агрэў па адной i другой шчацэ. У галаве маёй аж зазвінела, шчокі запяклі.

Ад цяжкай крыўды i ад горкага болю я нічога больш не чуў, толькі скрозь слёзы бачыў, як Клаўдзія Ільінічна раптоўна аж змянілася ад перапалоху на твары, штурхнула Вішняўца ў грудзі, паказала гнеўна рукою, каб выйшаў прэч. Той ад нечаканасці хіснуўся, бухнуўся спіною ў сцяну. Калі выпрастаўся, закрычаў ужо на настаўніцу, а пасля, патросшы кулаком, выскачыў з настаўніцкай.

Мы з Міхасём, стоячы пасярод пакоя, плакалі наўзрыд.

— Хлопчыкі міленькія мае, — прытуліла нас абодвух да сябе Клаўдзія Ільінічна i таксама заплакала. — Што ж гэта такое? На што ж такая жорсткасць? Што ж гэта за ліха? Скажыце, скажыце, родненькія, мне шчыра: вы бралі ці не бралі тыя грошы? Не бойцеся, кажыце толькі праўду.

Мы не маглі нічога адказаць толкам, хоць i спрабавалі, перабіваючы адзін аднаго ды глытаючы горкія слёзы, расказаць, што не рабілі ніякага крадзяжу.

— Супакойцеся, хлопчыкі. Супакойцеся, міленькія, — прасіла Клаўдзія Ільінічна i ў настаўніцкай, i пазней у класе, але мы не маглі суцішыць ні плачу, ні ўздрыгвання. — Я веру: вы невінаватыя. Выйшла нейкая прыкрая памылка альбо недарэчнасць. Грошы знойдуцца, ад вас будзе адведзена ўсякая ганьба…

4

Яшчэ з гародчыка мяне ўбачыла маці.

Яна разам з малодшаю маёю сястрою выбірала там бульбу — як я згледзеў, на сотках было разагнана колькі баразён, што падсохлі ўжо ад нізкага, няяркага, але яшчэ не цалкам астылага вераснёўскага сонца ды на цеплаватым ветрыку.

Каб іншы раз, дык я абавязкова адразу ж падаўся б да маці, расказаў бы, што ўведаў у школе новае ці якія сёння атрымаў адзнакі. Але цяпер я пакрочыў адразу ў хату. Маці, разагнуўшыся ды трымаючы ў руках бульбу, толькі праводзіла мяне позіркам.

Данута (з ёю, аднакласніцай, мы ішлі разам дадому), відаць, пра ўсё расказала маці, бо тая, тады яшчэ маладая, рухавая, не нашмат, мусіць, старэйшая за нашу настаўніцу, хутка ўбегла ў хату i адразу пляснула рукамі.

— Сыночак мой! — ускрыкнула, — Ды ты ж аж змяніўся на твары!

Я дагэтуль уздрыгваў i ўсхліпваў, а цяпер зноў разжалобіўся i не вытрываў — заліўся горкімі слязьмі. Маці, прытуліўшы мяне да сябе, як у настаўніцкай Клаўдзія Ільінічна, гладзіла мяне па галаве, прасіла супакоіцца i толкам усё ёй расказаць. Я, глытаючы слёзы, збольшага пераказаў сваё гора.

— Можа, ты, сыночак, усё ж узяў тыя грошы? — напужалася маці,— Можа, растрацілі ўжо на нешта ці схавалі дзе? Гавары, прызнавайся — дадзім нейкую раду. Грэх вялікі — маніць, быць злодзеем. Гэта ўжо пляма на ўсю сям’ю, на ўвесь род.

Калі я пакляўся, што i ў вочы не бачыў грошай, маці разжалобілася i таксама заплакала разам са мною.

— Божачка, ты аж апух… — забедавала яна. — На шчоках відаць сінія сляды ад пальцаў… Не чалавек ён, а звер! Без душы i сэрца! Не разбярэцца, не пагаворыць толкам — б’е чужое дзіця… Няхай бы яму рукі паадсыхалі…

Матчына спагада зусім размякчыла мяне. Я плакаў, як бабёр.

— Не хадзі болей да ix, сыночак, — прасіла маці.— Адвучышся — адразу шыбуй дадому… Сам крадзе, сам адмысловы злодзей, дык нікому не верыць, думае, што i ўсе заграбушчыя ды завідушчыя…

Ад крыўды, плачу забалела галава. Маці распранула мяне i паклала на ложак, просячы супакоіцца i заснуць. Наплакаўшыся, я пасля трохі i прыснуў.

Прачнуўся ад бацькавага сярдзітага голасу.

— «Ніхто не бачыў!» «Ніхто не бачыў!» — злаваўся ён i гаманіў на маці,— I ты нічога не бачыла. А раз не бачыла — дык надта не заступайся. Бо, можа, i ўзялі ці адзін узяў… Прывучыцца красці — вырасце злодзеем…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Станаўленне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Станаўленне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Станаўленне»

Обсуждение, отзывы о книге «Станаўленне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x