Генрых Далідовіч - Станаўленне

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Станаўленне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Станаўленне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Станаўленне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга прысвечана пакаленню, што нарадзілася і гадавалася ў зямлянках. Ім прыйшлося зведаць ваеннае ліхалецце, нялёгкія пасляваенныя гады, але яны пад апекаю старэйшых здолелі набыць дастатковы запас трываласці i дабрыні.
Пісьменнік імкнецца пазнаёміць юнацтва ca светам дарослых людзей, не асцерагаецца падкрэсліць яго складанасць, але пры гэтым найперш выяўляе ідэалы маралі, шчырасць, чуласць, паэтызуе дзіцячы i юнацкі свет, першае пачуццё i каханне.

Станаўленне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Станаўленне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адчуваючы напружанне, Лявончык закрочыў хутчэй. Міжволі, як i заўсёды, захацелася прайсці, мінуць выган за вёскай. Але зноў жа міжволі, як i раней, зірнуў направа, на ўзгорак, дзе стаяў помнік.

Высокі шэры абеліск, з чырвонаю зоркаю наверсе, з выбітымі прозвішчамі загінулых вяскоўцаў, узвышаўся ў невялікім зялёным скверыку, які некалькі гадоў таму пасадзілі школьнікі. Некалі тут, у яміне, навек палеглі партызанскія сем’і…

…Тады гэтаксама быў чэрвень. Тры немцы, два паліцэйскія i Лявончык гналі да Глінішча Адама Салавейчыка, яго жонку, унукаў i сям’ю Рыгора Бурака.

У Глінішчах былі глыбокія ямы, тут звычайна кожны год капалі гліну i мел.

Людзей вялі расстрэльваць.

Кабеты галасілі, прасілі ў канваіраў літасці. Малілі заступіцца за ix i яго, хоць ён нічым не мог ім памагчы.

Людзей паставілі ў рад каля свежай глыбокай яміны. Начальнік-немец, высокі рабаціністы афіцэр, зачытаў загад. Чытаючы, афіцэр то падымаў за бліскучы брыль фуражку на галаве, то апускаў i пасля трымаўся за жоўтую дзягу альбо, прыпаднімаючыся на дыбачках, ляпаў па жоўтай кабуры. Ён, як казалі, не толькі камандаваў расстрэламі партызанскіх сем’яў, але i сам меў ахвоту страляць у патыліцу. Калі заяўляўся ў якой-небудзь вёсцы, разам з ім туды прыходзіла i смерць.

Калі перакладчык, рыжы вайсковец, ператлумачыў загад, людзей змусілі павярнуцца тварам да ямы. Лявончык, стоячы каля паліцэйскіх, чакаў, што неяк усё абыдзецца ціха, не будуць расстрэльваць яго аднавяскоўцаў — толькі напалохаюць. Але бачачы, як рабаціністы расшпільвае жоўтую кабуру i дастае зброю, адчуў: не, не абыдзецца, загубяць людзей. Ад гэтага адчування аж задрыжалі яго калені ды закалаціліся рукі: як гэта страляць у сваіх людзей?

Пачулася каманда — усе паднялі карабіны. Ён — таксама. Першы стрэліў рабаціністы — тут жа кулём паляцеў у яму Адам Салавейчык. Лічы, у гэтую ж самую хвіліну афіцэр зноў нешта крыкнуў — пальнулі з карабінаў астатнія немцы i паліцэйскія.

Дзеці пападалі — хто ў яміну, хто тут, на абрыўку. Адамава нявестка, Ганна, хіснулася, але ўстояла і, нечакана павярнуўшыся, закрычала:

— Звяры! Душагубы! Дзетачак — за што?..

Хтосьці яшчэ стрэліў — i Ганна кульнулася ў яміну.

— А ты чаго не страляеш? — раўнуў над самым вухам Лявончыка старэйшы паліцэйскі, Стась Найдзён з Пільніцы — адпеты п’яніца i рабаўнік. — Шкадуеш бальшвіцкае семя?

Ля яміны ніхто ўжо не стаяў, але Лявончык не то ад страху, не то ад адчаю схамянуўся i, не цэлячыся, пальнуў з карабіна ў паветра…

З аднавяскоўцаў, якіх пабілі i закапалі ў той дзень, усё ж выжыў адзін чалавек. Увечар, акрыяўшы, выпаўзла з-пад пяску Ганна. I яна, i іншыя сведкі пазней, пасля вайны, прызналі на судзе, што Лявончык не страляў у людзей. Суд узяў гэта пад увагу, змякчыў кару, але зусім не апраўдаў. За тое, што быў у «самаахове», хаўрусаваўся з акупантамі i здраднікамі, даў сем гадоў турмы. I ўсё ж тое пакаранне было не самае страшнае, страшнейшае, як аказалася, было іншае — Ганніна, Рыгорава, усёй вёскі, а таксама сваё асабістае… Колькі ён папакляў ужо, што паслухаў паганага чалавека, уцягнуўся ў тую «самаахову», павёў разам з забойцамі ў той страшны дзень людзей да Глінішча. Апрача яго ў «самаахове» было яшчэ некалькі мужчын з вёскі, але яны здолелі схавацца тады, калі наляцелі карнікі. Ім людзі не помсцілі, а яго «ўслужлівага», зненавідзелі. I, што ні кажы, за вяскоўцамі праўда, а не за ім…

На тым месцы, дзе некалі загінулі вяскоўцы, паставілі помнік. Лявончык тады быў ужо дома, працаваў конюхам. Усе на яго пазіралі спадылба, некаторыя нават не віталіся. З-за гэтага яго сыны i дочкі, як толькі пасталелі, пакінулі вёску, родную хату i мала тут паказваюцца. Апроч меншай, якая засталася без мужа i кожнае лета прывозіць ім Пецьку.

Помнік гэты — вечны яму дакор. Куды ні ехаў, адкуль ні вяртаўся дадому, найперш бачыў яго. Толькі абмацвае вяршочак з зорачкаю вока, дык адразу ўсё ажывае ў памяці…

Лявончык разуўся, перайшоў рэчку, падаўся да старой сажалкі. Паблізу быў намошчаны з галля пераход, i па ім, падсохлым, зляжалым, увайшоў у аслонены альхою i густой асакой норт.

Трава стаяла цэлая. Ніхто яе не чапаў. Лявончык абуў сандалі, памянташыў касу, з радасным заміраннем сэрца зірнуў на высокую i густую мятліцу, па-гаспадарску прыкінуў, што павінен згрэбці тут не менш добрага калесніка.

Шахкала каса, спрытна рэзалася i збівалася ў пракос трава. Ён касіў i ўсё больш уваходзіў у асалоду касцовай, гаспадарскай працы, бо любіў работу i ў рабоце заўсёды знаходзіў суцяшэнне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Станаўленне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Станаўленне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Станаўленне»

Обсуждение, отзывы о книге «Станаўленне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x