Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Старшына! — клікнуў камандзір з ціхай рашучасцю. — Трэба вызначыцца.

Агрызкаў адразу насцярожыўся, хаця і не скрануўся з месца.

— Гэта як?

— Трэба спытацца, якая то мясцовасць. Якая вёска?

— А дзе вёска?

— Там, за полем.

Старшына пачаў уставаць — відаць было, марудна і неахвотна. Седзячы, начапіў на сябе рэчавы мяшок, падняўся на адно калена, затым на другое.

— Рэчмяшок пакінь. Тумаш возьме.

Борзда скінуўшы з плячэй цяжкі рэчмяшок, Агрызкаў з аўтаматам у апушчанай руцэ паціху пайшоў па мяжы жытняй нівы. З-пад нізка навіслага вецця Гусакоў прасачыў за ім аж пакуль той не схаваўся за збажыной.

— Да-а, — няпэўна зазначыў Тумаш. — Як цяпер быць? Камандзір нервова перасмыкнуў тварам. Фельчар яўна разьлічваў на размову ці хоць бы на адказ, але Гусакову было не да размовы. Свой клопат ён прывык трываць моўчкі і менш ім дзяліцца з кім бы то ні было. Тым болей з чалавекам староннім ці падначаленым. Зрэшты, на тое самае напіралі і ў асобым аддзеле, куды яго выклікалі перад вылетам і дзе ён пакінуў немаведама якую па ліку «падпіску аб неразглашэнні». Кепска, што ягоных спадарожнікаў у каманду сабралі паспешліва, мабыць, каго трэба было тэрмінова пераправіць у партызанскі тыл, карыстаючыся ягонай камандзіроўкай. Інструктаж давалі кароткі, для адчэпнага, як, зрэшты, і яму таксама. Хаця хто думаў, што ўсё так атрымаецца? Ён ужо ведаў, як гэта небяспечна блукаць па варожым тыле, поўным нямецкага войска, паліцыі, розных мясцовых здраднікаў. Але ж во давялося… Як цяпер выйсці з такога становішча?

— Тумаш, ты дзе ваяваў? — запытаўся Гусакоў, уважліва зірнуўшы на фельчара, на яго зморшчаны, мабыць, нядаўна абгарэлы, чырвоны твар.

— Ды ў танкавай брыгадзе.

— Танкіст, значыць?

— Фельчарам быў.

— Панятна, — сказаў Гусакоў і падумаў: трэба было яго, а не старшыну паслаць у вёску, бо старшына, хоць і назваўся разведчыкам, аднак ці не трапіў у тую разведку ўпершыню?

Ведама, тут назвацца можна як хочаш — дакументы і пагоны яны здалі ў штаб і з выгляду былі ўсе роўныя.

Засцярожліва азіраючыся па баках, Агрызкаў выйшаў з-за жытняе нівы і стаіўся пад грушкай.

Грушка была маладая, нізкарослая і бухматая на сонечным прыволлі, калючае яе сучча абвісала да самага долу і добра затуляла чалавека. Наперадзе за платамі і агароджамі ляжала невялічкая прылесная вёска — агароды, бульбоўнікі, далей — хлеўчукі і будынкі пад саламянымі стрэхамі, за імі некалькі высокіх дрэваў. З закапцелага коміна крайняе хаты віўся ўгару слабы дымок, гатаваўся сьняданак. А за плотам, сярод бульбяных барознаў хадзіла танклявая, мабыць, не старая яшчэ кабета, штось узіралася долу, часам нагіналася, поркалася ў баразёнках. Болей паблізу ў вёсцы нікога не было бачна. Збоч, крыху наводшыбе ля кустоўя пасвіўся прывязаны на вяроўку конь. Каб там быў чалавек, Агрызкаў падышоў бы да яго, занытаў. Ды чалавека ля каня не было, зыачыць, давядзецца яму гукнуць тую цётку. Ён, аднак, не спяшаўся, лежачы пад грушкай, чакаў, калі кабета падыдзе бліжэй. Сонца ўжо даволі высока паднялося ў небе і няблага прыгравала ягоныя плечы, штаны ззаду і боты памалу падсыхалі пасля начнога купаньня ў балоце. Агрызкаў думаў, што ўвогуле то — кепскі знак, такі няўдалы пачатак. Галоўнае — не было сувязі. А ён ужо чуў, як нядаўна гаварыў ягоны начальнік генерал, што без сувязі ў тыле ворага — вельмі блізка хана. Можна аддаць жыццё за радзіму. Агрызкаў аддаваць сваё жыццё не хацеў. Нават і за сваю савецкую радзіму. Ён хацеў жыць.

Яшчэ ён чуў, што нямала ў іх справе залежыць ад тых, хто побач, з кім ісці на заданне. Іхняя група яму не надта падабалася, калі не сказаць — не падабалася зусім. Не кажучы ўжо пра абгарэлага фельчара, які так сабе, збоку-прыпёку. Гэтаму абы дабрысці да якіх партызанаў ды там і застацца. А не ўдасца да партызанаў, дык няблага патаварышавацца і з паліцаямі-немцамі. Цяпер фельчары-дактары патрэбныя ўсім — мусіць, параненых ды трыпернікаў даволі і ў тых, і ў іншых.

Агрызкаву не надта падабаўся і камандзір, гэты штабны пацук, які намагаецца камандаваць, але без патрэбнай рашучасці. Зрэшты, тое і зразумела: каб мець рашучасць, трэба ведаць куды ісці, а ён хіба ведае? Перад адлётам у асобым аддзеле яму сказалі: за камандзіра адказваеш галавой. Найперш нельга дапусціць, каб высокія ўрадавыя ўзнагароды трапілі ў рукі ворага. Калі такая небяспека надарыцца, ведаеш, што трэба зрабіць? Агрызкаў зрабіў выгляд, што ведае і не мае патрэбы ў тлумачэньнях.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x