Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Трохі счакаўшы спадарожнікаў, Гусакоў памалу пайшоў па жытнёвай мяжы, сцёбаючы воглымі з начы ботамі ў рамонках, васільках ды іншых палявых красках, усё ўзіраючыся наперад, каб не наткнуцца на якую нечаканасць. Найбольшая небяспека, вядома, ішла ад людзей. Людзі, канешне, могуць быць розныя — партызаны, падпольшчыкі, але ж, мабыць, нямала і здраднікаў ды паліцаяў, спатыкацца з якімі зусім нс выпадала савецкаму камандзіру Гусакову. Уначы, ведама, было лепей, ноч памагала, але як было мінаваць дзень? Можа, лепей перадняваць, зарыентавацца па карце і пасля рашаць, куды ісці далей, думаў Гусакоў. Бо ўжо было пэўна, што яны апынуліся не там, дзе павінны былі апынуцца і дзе іх чакалі. Але хто ў тым вінаваты? Канешне, летуны. Ім абы куды скінуць, а там як хочаце, — хоць у палон да акупантаў. Яны дакладуць, што заданне выканана, — рыхтуйце ўзнагароды. Хто іх праверыць? А тут выгрэбвайся як умееш.

У полі яны пайшлі рэдкім ланцужком на дыстанцыі бяспекі, — як і належала паводле партызанскай інструкцыі, якую тры дні перад вылетам вывучаў Гусакоў. Там было ўсё вызначана: як зарыентавацца ў лесе па пні спілаванага дрэва, як пры сырых запалках распаліць вогнішча, як правільна закласці толавую шашку пад рэйку ды шмат што іншае. Але не было сказана, што рабіць, калі цябе не спаткалі там, дзе павінны былі спаткаць. Або як знайсці ў гэтых лясах патрэбную базу, калі яна строга засакрэчаная. Кажуць, — компас, ідзі па компасе. Але што компас, калі невядома, дзе ты ёсць, дзе апынуўся пасля шаталомнай начы? Застаецца хіба — ісці ў вёску і пытацца ў якой цёткі: дзе знаходзіцца партызанская база?

Во становішча! I гэта ў першыя суткі пасля прызямлення. Жытнёвая ніўка канчалася, у канцы яе цямнела прывабная здаля купка маладога бярэзнічку, і Гусакоў павярнуў туды. Трэба было памеркаваць, што рабіць далей.

Пад бярозкамі ляжаў густы росны засень, ён тут няблага туліў ад наваколля, у якім непадалёк за жытам вытыркаліся вяршаліны бухматых дрэваў. «Ці не ад якой вёскі?» — з засцярогай падумаў Гусакоў перш чым апусціцца на дробную траўку долу. Неўзабаве падышоў старшына Агрызкаў, — статны, крутаплечы хлопец у юфтовых ботах. Ні пра што не пытаючыся, ён зняў з пляча свой ППШ і як быў — з цяжкаватым рэчмяшком за спіной адкінуўся на траву. Яны моўчкі аддыхваліся, чакалі трэцяга з іхняе групы — фельчара Тумаша, чалавека старэйшага за іх абодвух, канешне ж, з запасных, якога належала даставіць партызанам.

— Што? — хрыплавата вымавіў той, валюхаста датэпаўшы да астатніх. — Перакур?

— А ты курыш? — перапытаў яго Агрызкаў. Пазнаёміліся яны толькі на аэрадроме перад тым, як скокнуць у ноч, раней Тумаша нават не бачылі і цяпер прыглядаліся да новага чалавека. Які ён?..

— Я дык не куру, — мовіў Тумаш. — Але ж вы, мабыць, курыце?

— I мы ня курым, — сказаў Агрызкаў, з асалодай выцягваючыся ў доле. — Курыць урэдна для здароўя.

— Яно так. Здароўе і партызану не шкодзіць…

Гэта была звычайная балбатня падначаленых, якія ні за што канкрэтна не адказвалі. Не тое што камандзір групы, галава якога трашчала ад нязбыўнага клопату, што гэтак знянацку на іх зваліўся. Яго спадарожнікі ляжалі сабе, з асалодай выцягнуўшыся на траўцы, счакаўшы і Гусакоў зняў з-за плячэй свой рэчмяшок, расшпіліў кірзовую палявую сумку, з якой найперш выняў даволі пакамечаную за дарогу карту і разгарнуў на траве.

— Ну што там? — лежачы, азваўся Агрызкаў. — Далёка топаць яшчэ?

— Спярша трэба ўведаць, дзе мы? — азваўся Гусакоў. — Гэта як мінімум.

— А максімум?

— А максімум — той жа мінімум, — загадкава патлумачыў начальнік.

— Да-а… Раздалбаі летуны…

Пэўна ж так, раздалбаі лётчыкі. Нелыа ж дапусціць, што іх не спаткалі партызаны. Такога не магло быць… А можа, і было — і тое і гэта зусім нават магчыма, нечакана падумаў Гусакоў. Працуючы ў штабе партызанскага руху, ён ужо што-колечы чуў пра летуноў, як і пра партызанаў таксама. Але і Агрызкаў павінен быў што-нішто ведаць, бо хоць за лінію фронту выпраўляўся ўпершыню, усё ж служыў у дыверсійным аддзеле. Ня тое што Тумаш.

— Доктар, ну як ты скокнуў? — звярнуўся да яго Агрызкаў. — У штанах суха?

— Ды скокнуў! — адмахнуўся Тумаш. — Добра, што ноч, ні чарта не відаць. А ўдзень усё магло быць.

— У некаторых горай бывае, — тонам бывалага парашутыста сказаў Агрызкаў. — I ўначы тожа.

З выгляду яны быццам бесклапотна перагаворваліся, а твары ў абодвух былі напружаныя, і ўсё часцей абодва пазіралі і на камандзіра, ад якога залежала цяпер усё наступнае. Ды і што ён мог ім сказаць? Колькі хвілін ён вывучаў карту, і ўсё большы неспакой агортваў яго — ніводнага знаёмага арыенціра. Ні лугу, ні лесу, ні якога падобнага да гэтага поля. Яўна карта ніяк не дастасоўвалася да канкрэтнай мясцовасці. Дзе тая, патрэбная ім дарога да возера, дзе Востраў Барок ва ўрочышчы Багавізна, што зялёнаю плямай балота заняло палову аркуша карты? Дзе яны ў натуры? У якім накірунку? На захад, поўдзень, усход? Куды ім кіравацца далей? Мусіць, сапраўды давядзецца ісці ў вёску.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x