Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У пяты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Круглянскі мост» (1968 г.), «Дажыць да світання» (1972 г.), «Воўчая зграя» (1974 г.), «Яго батальён» (1974 г.).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У камбата была, — аднекуль зверху азваўся Гутман.

— Прынясіце ракетніцу, — сказаў Маркін.

Валошын выцяг з-пад рэменя партупеі ракетніцу, выняў з кішэні некалькі сігнальных патронаў і ўсё моўчкі сунуў у выстаўленыя рукі ардынарца.

Час быў на зыходзе, Маркін таропка скончыў загад на новую атаку. Камандзіры рот, таксама спяшаючыся, павыскоквалі з траншэі, накіроўваючыся да сваіх рот, і Валошын прыплюшчыў вочы — пачыналася самае цяжкае. Хутка загрукоча зноў, над балотам забушуе агонь, і на мёрзлую зямлю пальецца гарачая кроў яго батальёна, а ён будзе ляжаць тут і пакутаваць ад абсалютнай бяздзейнасці. Але што ж, ён ім не патрэбны. Ён раптам стаў не патрэбны камандзіру палка, батальёнам цяпер камандаваў іншы. Ну і няхай! — хацелася яму суцешыць сябе, тут яму горш не будзе. Як-небудзь ён перапакутуе да канца бою, а там будзе відаць. Яшчэ ён паглядзіць, як яны абыдуцца без яго, наўрад ці гэтая змена камбата паможа атацы, ён амаль быў упэўнены, што не. Камандзіру палка ды і Маркіну яшчэ давядзецца адчуць, што такое гэтая атака. Так ім і трэба. Але — батальён! Як Валошын ні супакойваў сябе, ён не мог прымірыцца з тым, што ў бліжэйшы час чакала яго батальён. Як было яму абыякава глядзець на яго ў руках тых, для каго ён — не болей чым некалькі дзесяткаў людзей, якіх столькі ўжо перабыло ў батальёне і перабудзе яшчэ.

Седзячы на зляжалай саломе ў падземнай цішыні бліндажа, ён не мог ды і не стараўся перамагчы ў сабе накіпелы свой гнеў супраць камандзіра палка. Злавацца на маёра Гунько даводзілася яму не ўпершыню, але ніколі раней ён не быў такі бездапаможны, пазбаўлены ўсякай рэальнай магчымасці, сапраўды ад усяго адхілены, як сёння. Камандзір палка нават не назначыў яго камандзірам роты, а проста выставіў з батальёна, як абсалютную для яго непатрэбнасць. Зжыўшыся за гады службы з турботным пачуццём камандзірскай адказнасці і цяпер раптам пазбаўлены яе, Валошын амаль разгубіўся. Ды і што мог ён зрабіць? Ён не мог нават каму-небудзь паскардзіцца, бо скардзіцца на строгасць начальніка ў арміі забаранялася. Ён мог толькі чакаць, калі батальён возьме вышыню ці ўвесь застанецца на яе мёрзлых схілах. Але ў абодвух выпадках радасці яму будзе не шмат.

Дзесь у глыбі яго падсвядомасці з’явілася ціхенькае, але ўпартае жаданне: хай не выйдзе і ў Маркіна, хай і ў яго атака не ўдасца. На самай справе, не ўдалася яму, чаму яна павінна ўдацца ў яго падначаленага, які ва ўсіх сваіх камандзірскіх якасцях уступаў Валошыну. Хіба што настойлівасці ў выкананні загаду ў начштаба будзе больш, усё ж ён у гэтым батальёне чалавек новы — месяц як прыбыў з франтавога рэзерву. Валошын адчуваў, што Маркін у сваім увогуле зразумелым для яго старанні выканаць задачу надта ашчаджаць батальён не будзе і за некалькі гадзін можа пакласці ўсіх.

Што тады скажа Гунько? Як ён тады аднясецца да гэтага старання?

Але, відаць, гэта ўжо будзе не ягоны клопат, ягоныя адносіны з маёрам Гунько, мабыць, ужо ўсе скончыліся. Што ж, таго і трэба было чакаць, гэта канец лагічны. Цяпер нават цяжка было прыпамятаць, з чаго ўсё пачалося. Напэўна, з нейкіх прыкрых драбніц, а можа, і не з драбніц нават, — проста яны былі надта розныя людзі, каб доўгі час суіснаваць у згодзе. Прывыкшы да пэўнай самастойнасці, якую даваў яму ранейшы камандзір палка, Валошын не мог прымірыцца з прыдзірлівым апякунствам маёра і ў многім працягваў рабіць па-свойму і незалежна, і тады аказалася, што новы камандзір палка не церпіць ніякай незалежнасці. Іншы на яго месцы, магчыма, даў бы некаторую паслабку камандзіру лепшага з сваіх батальёнаў, але Гунько даваць паслабкі не стаў і ўсёй уладай старэйшага начальніка абрушыўся на камбата-тры. Тое, што здарылася сёння, даволі наспела за месяц іх непрыязных адносін.

Аднак прымірыцца з гэтым Валошыну было не лёгка, асабліва калі ён не адчуваў сябе вінаватым і ва ўсім вінаваціў камандзіра палка. Толькі ён не мог не разумець, што ў арміі заўжды застаецца правы старэйшы начальнік. Але чорт з ім, з гэтым начальнікам, падумаў Валошын, хіба ён ваяваў для Гунько? Або быў у яго на службе? Таксама як і камандзір палка, ён служыў Радзіме і, як умеў, стараўся дзеля агульнае справы перамогі. У гэтым сэнсе абодва яны былі роўныя. Несправядлівасць камандзіра палка была не болей за несправядлівасць маёра Гунько. Але, апроч таго, была вялікая армія, Радзіма, быў яго абавязак перад народам, людзьмі, нарэшце, перад яго батальёнам, які ён выхаваў, навучыў і дзякуючы якому стаў тым, кім ён быў дагэтуль. Думаючы так, Валошын адчуваў, што гэта былі простыя і абсалютна правільныя яго думкі, і ён проста ўзрадаваўся ім, калі б толькі яны суцяшалі. На жаль, суцяшэння ад іх было мала — па-ранейшаму грызла пачуццё несправядлівасці і было амаль па-дзіцячы крыўдна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x