Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Іван Нічыпаравіч, добры вечар!

— А-а, прывітанне.

— Што не заходзіш?

— Зайду, зайду абавязкова. Але і ты забыўся. Ці не забагацеў, можа?

— Дзе там у чорта! Некалі ўсё. Ну шчасліва!

— Бывай!.. Ага. І тут вось якраз вайна. Ведаеш жа, як пачыналася — за тры дні турнулі нас кіламетраў на сто. Кінулі горад, папалілі склады ўсе, два масты за сабой узарвалі, каб немцам не дасталіся. Андрукевіч увесь час з намі — не ведалі, што рабіць, выпусцілі ў апошнюю хвіліну. Ваяваў няблага. Моўчкі ўсё, праўда, але ўпраўна. Аднойчы пад Беражанамі двох немцаў прывёў, у палон узяў з падбітага матацыкла. Ротны хацеў да ўзнагароды прадставіць, ды палітрук спахапіўся: герой-та з-пад следства. Ламалі, ламалі галаву ды і махнулі рукой, маўляў, пасля разбярэмся. Хто ж мог меркаваць тады, што вайна на чатыры гады закруцілася! Аж дні праз два не стала ўжо ні ротнага, ні Андрукевіча. Дывізія ўлезла ў акружэнне, страціла амаль усю тэхніку. Людзей засталася жменька. Наважыліся аднойчы прарывацца з «мяшка». Памятаю, ляжым ноччу ў пшаніцы, немец з трох бакоў цісне, гад, ракеты ўсё пускае. Праз гадзіну ўставаць і ісці на прарыў. І тут ля мяне Шумак гэты з абвязанай галавой, піць усё просіць, а вады няма, і есці няма, і хутка паміраць, пэўна, прыйдзецца — невясёлыя былі справы. І Шумак як заплача, помню, і кажа, што сам тады вінаваты быў з тымі патронамі — у прыбіральню ўпусціў, ну а пасля спалохаўся і сказаў, што ўкралі.

— Падлюга!

— Усё ж прарваліся мы ў тую ноч, хоць і не ўсе, вядома. Шумак прапаў недзе, уначы не дужа што ўбачыш, можа, забіла, а можа, і… Ва ўсякім разе пасля яго ўжо не было з намі. Выйшлі на Буг — не Заходні, а Паўднёвы — там пераправа, але і немцы па пятах насядаюць. Нас, чалавек дваццаць, кінулі на абслугоўванне пантонаў, астатнім зноў трымаць абарону паўкругам. Пераправу бамбяць, войскі, абозы напіраюць, пробкі ўвесь час, жах, што робіцца. У паўдзён, памятаю, шасцёрка «хейнкеляў» пакарэжала сярэдні пантон, разбіла насціл, рух спыніўся. Мы, вядома, кінуліся ратаваць пераправу, пантон ужо тануў, пачалі лапіць дзіркі, пайшлі ў ход барты ад кузавоў, вяроўкі, тэлефонны кабель. І тут на ўсходнім беразе з’яўляецца нейкая «эмка». Запыленая, з разбітым ветравым шклом, абдрыпаная — страхоцце. З «эмкі» вылязае вайсковец у сініх штанах, з партфелем пад пахай. Рэгуліроўшчык яго спыніў, тлумачыць, што праехаць нельга, а ён, бачым, па абломках лезе на гэты бок да каменданта. А камендант пераправы, сапёрны капітан, вядома, ля нашага пантона ўсё падганяе нас, каб хутчэй. І, ведаеш, пералез гэты вайсковец, з’яўляецца мокры да пояса, такі стараваты ўжо, у акулярах. Пантон задраўся адным канцом, другі ў вадзе, я ваду вычэрпваю і ўсё чую, што яны побач гамоняць. «Прашу прапусціць мой аўтамабіль на заходні бераг». — «А вы хто такі?» — «Ваенюрыст трэцяга рангу Саломін. Камандзіраваны ў вайсковую часць…» і называе нумар нашага палка. Я выпрастаўся — цікава, слухаю далей. Аказваецца, ён з Масквы, гэты юрыст, ледзьве дабраўся кружнымі дарогамі, шэсць разоў трапляў пад бамбёжкі і едзе да нас па справе Андрукевіча.

— Вам сюды? На бульвар? Ну, я праводжу. А пасля вярнуся. Ну, ну? Цікава…

— Што за дзіва, думаю, там яшчэ з гэтым Андрукевічам. Мы ўжо і забыліся, дзе яго пахавалі, а тут усё тыя патроны. Ці не здурнеў гэты юрыст? Побач налезла камандзіраў, ды і камендант глядзіць на чалавека, як на вар’ята, ніяк зразумець не можа: «Якія патроны?». «Пятнаццаць вінтовачных патронаў калібру сем цэлых шэсцьдзесят дзве сотых міліметра, згубленых у часе нясення гарнізоннай службы», — рэжа юрыст. «Вашы дакументы!» — кажа камендант. Юрыст расшпільвае партфель, паказвае паперы, камандзіровачнае прадпісанне. Усе глядзяць, маўчаць, мусіць, дакументы правільныя. Не шпіён, значыць, а сапраўды ваенюрыст трэцяга рангу Саломін, камандзіраваны з Масквы. На прадпісанні генеральскі подпіс, пячатка, як і належыць, і дата. А дата, аказваецца, дваццаць першае чэрвеня сорак першага года. Камендант як згледзеў гэта ды як зарагоча. «Вы чаму смеяцеся?» — холадна так пытаецца ваенюрыст, а сам аж пабялеў. Камендант перастаў смяяцца і кажа: «Вас не кантузіла ў дарозе?» — «Не, не кантузіла, к вашаму сведзенію». — «Тады вы дурань, хоць і юрыст, — кажа камендант. — Мы трыццаць гарадоў здалі, а вы пра пятнаццаць патронаў турбуецеся!» — «Не мае значэння, — кажа юрыст. — Страта або крадзеж патронаў разглядаецца як нанясенне шкоды боегатоўнасці і падлягае пад Указ аб ахове сацыялістычнай уласнасці. Вы чулі пра такі Указ?». Камендант яму і кажа: «Цяпер мне ўсё ясна — вы закончаны дурань. Пень!» — «Не вашая справа, хто я, — кажа юрыст. — Я прашу прапусціць мой аўтамабіль. Я праехаў на ім пяць тысяч кіламетраў і павінен разабрацца на месцы». І тут, ведаеш, я не вытрымаў і кажу: «Андрукевіча даўно ўжо няма ў нашай часці». Ваенюрыст гэты лып-лып на мяне вачмі. «Як гэта няма? А дзе ён знаходзіцца ў гэты момант?» — «У брацкай магіле, — кажу. — На хутары Мікалаеўка». Гляджу, ён трохі сумеўся, акуляры паправіў і раптам успомніў: «А чырвонаармеец Шумак?» — «Загінуў, — кажу, — у апошнім прарыве». Гэта, відаць, на хвіліну збянтэжыла яго, глядзіць на мяне, аж рот разявіў. «Чуеце, — кажа камендант пераправы, — усе вашы абвінавачваемыя ўжо цю-цю. Так што вяртайцеся назад!» Але юрыст гэты — не чалавек, а дзіва, тут жа да каменданта: «Гэта не доказ. Калі ўсе загінулі, мне трэба аб тым афіцыйная даведка. Вы можаце мне яе даць?». Вядома, камендант не мог даць такой даведкі, але і прапусціць ягонае «эмкі» таксама нельга было. Тады ваенюрыст трэцяга рангу Саломін казырае і, зацяўшы пад пахаю свой партфельчык, лезе на абрыў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x