Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1952, Издательство: Дзярж. выд-ва БССР, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мёртвыя душы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мёртвыя душы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з
найбольш
вядомых
твораў
рускага пісьменніка
Мікалая
Васільевіча
Гогаля
жанр
якога
сам аўтар
пазначыў
як
паэма
Першы том
быў
выдадзены ў
1842
працяг
было знішчана
пісьменнікам
захаваліся
толькі
асобныя
раздзелы

Мёртвыя душы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мёртвыя душы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чычыкаў пазнаў Наздрова, таго самага, з якім ён разам абедаў у пракурора і які за некалькі хвілін пазнаёміўся з ім гак каротка, што пачаў ужо гаварыць ты, хоць, аднак, ён з свайго боку не падаў да гэтага ніякага поваду.

«Куды ездзіў?» гаварыў Наздроў і, не дачакаўшыся адказу, працягваў: «А я, брат, з кірмаша. Павіншуй: прадуўся ў пух! Ці паверыш, што ніколі ў жыцці так не прадуваўся. Я-ж на абыватальскіх[ 18 18 На конях, нанятых у мясцовых жыхароў. ] прыехаў! Вось зірні знарок у акно!» Тут ён нагнуў сам галаву Чычыкава, так што той ледзь не стукнуўся ёю аб рамку. «Бачыш, якая дрэнь! Ледзь дацягнулі праклятыя, я пералез ужо ў яго брычку». Кажучы гэта, Наздроў паказаў пальцам на свайго таварыша. «А вы яшчэ не знаёмы? Швагер мой Міжуеў! Мы з ім усю раніцу гаварылі пра цябе. «Ну, глядзі, — кажу, — калі мы не сустрэнем Чычыкава». Ну, брат, калі-б ты ведаў, як я прадуўся! Ці паверыш, што не толькі ўбухаў чатырох рысакоў — усе спусціў. На мне-ж няма ні ланцужка, ні гадзінніка...» Чычыкаў глянуў і сапраўды ўбачыў; што на ім не было ні ланцужка, ні гадзінніка. Яму нават здалося, што і адзін бакенбард быў у яго меншы, і не такі густы; як другі. «А май-жа я толькі дваццаць рублёў у кішэні», гаварыў далей Наздроў: «іменна не больш, як дваццаць, я адыграў-бы ўсё, гэта значыць, акрамя таго, што адыграў-бы, вось як сумленны чалавек, трыццаць тысяч зараз паклаў-бы ў кашалёк».

«Ты аднак і тады так гаварыў», адказаў бялявы, «а калі я табе даў пяцьдзесят рублёў, тут-жа прасадзіў іх».

«I не прасадзіў-бы! дальбог не прасадзіў-бы! Не зрабі я сам глупства, дапраўды, не прасадзіў-бы. Каб не загнуў я пасля парале на праклятай сямёрцы утку, я-б мог сарваць увесь банк [ 19 19 Парале—стаўка, пры якой выігрываецца ўтрая. Утка — прыбаўка да стаўкі. ]».

«Аднак-жа не сарваў», сказаў бялявы.

«Не сарваў, таму што загнуў утку не ў часе. А ты думаеш, маёр твой добра гуляе?»

«Добра ці не добра, аднак-жа ён цябе абгуляў».

«Падумаеш, важнасць!» сказаў Наздроў: «гэтак і я яго абгуляю. Не, вось паспрабуй ён гуляць дублетам [ 20 20 Не аддзяляць ад выйгрыша і пускаць удвая. (З запісной кніжкі Гогаля.) ], дык вось тады я пагляджу, я пагляджу тады, які ён ігрок! Затое, брат Чычыкаў, як пакуцілі мы ў першыя дні! Праўда, кірмаш быў выдатнейшы! Самі купцы кажуць, што ніколі не было такога з’езду. У мяне ўсё, што ні прывезлі з вёскі, прадалі па самай выгаднейшай цане. Эх, браток! як пакуцілі! Цяпер нават як успомніш... чорт пабяры! а то-ж, як шкода, што ты не быў. Уяві, што за тры вярсты ад горада стаяў драгунскі полк. Ці паверыш, што афіцэры, колькі іх ні было, сорак чалавек адных афіцэраў было ў горадзе; як пачалі мы, браток, піць... Штабс-ротмістр Пацэлуеў... такі слаўны! вусы, браток, такія! Бардо называе проста бурдашкай. «Прынясі, брат», кажа, «бурдашкі!» Паручык Куўшыннікаў... Ах, браток, які мілы чалавек! вось ужо, можна сказаць, ва ўсёй форме гуляка. Мы ўсё былі з ім разам. Якога віна адпусціў нам Панамароў! Трэба табе ведаць, што ён шэльма, і ў яго краме нічога нельга браць: у віно мяшае ўсякую дрэнь: сандал, палены корак і нават бузінай, падлюка, зацірае, але затое калі ўжо выцягне з дальняга пакойчыка, які называецца ў яго асаблівым, якую-небудзь бутэлечку, ну проста, брат, знаходзішся ў эмпірэях. Шампанскае ў нас было такое, — што перад ім губернатарскае? проста квас. Уяві, не кліко, а нейкае кліко матрадура, гэта значыць падвойнае кліко [ 21 21 Гатунак шампанскага; падвойнае—вышэйшы гатунак. ]. I яшчэ дастаў адну бутэлечку французскага пад назвай: бонбон. — Пах? разетка і ўсё, што хочаш. Вось дык пакуцілі!.. Пасля нас прыехаў нейкі князь, паслаў у краму па шампанскае, няма ніводнай бутэлькі ва ўсім горадзе, усё афіцэры выпілі. Ці верыш, што я адзін на працягу абеда выпіў семнаццаць бутэлек шампанскага!»

«Ну, семнаццаць бутэлек ты не выпіў», заўважыў бялявы.

«Як сумленны чалавек, кажу, што выпіў», адказаў Наздроў.

«Ты можаш сабе гаварыць, што хочаш, а я табе кажу, што і дзесяці не вып’еш».

«Ну, хочаш у заклад, што вып’ю?»

«Нашто-ж той заклад?»

«Ну, пастаў сваю стрэльбу, якую купіў у горадзе».

«Не хачу».

«Ну, ды пастаў, паспрабуй!»

«I спрабаваць не хачу».

«Ды быў-бы ты без стрэльбы, як без шапкі. Эх, брат Чычыкаў, гэта значыць, як я шкадаваў, што цябе нё было. Я ведаю, што ты не расстаўся-б з паручыкам Куўшыннікавым. Як-бы вы ўжо з ім добра сышліся. Гэта не тое, што пракурор і ўсе губернскія скнары ў нашым горадзе, якія так трасуцца за кожную капейку. Гэты, браток, і ў гальбік [ 22 22 Азартная картачная гульня. ], і ў банчышку, і ва ўсё, што хочаш. Эх, Чычыкаў, ну, ці-ж цяжка табе было прыехаць. Дапраўды-ж, свінтус ты за гэта, скатавод гэтакі! Пацалуй мяне, душа, страх, як люблю цябе! Міжуеў, глядзі: вось лёс звёў, ну, што ён мне, або я яму? Ён прыехаў бог ведае адкуль, я таксама тут жыву... А колькі было, брат, карэт, і ўсё гэта en gros [ 23 23 У мностве. ]. У фартунку [ 24 24 Латарэя. ] крутнуў, выйграў дзве банкі памады, фарфаравы кубачак і гітару; потым зноў паставіў адзін раз і пракруціў, ліха яму, апрача гэтага, яшчэ шэсць рублёў. А які, калі-б ты ведаў, валакіта Куўшыннікаў! Мы з ім былі на ўсіх амаль балах. Адна была такая прыбраная, рушы [ 25 25 Брыжыкі. ] на ёй, і трушы, і чорт ведае чаго не было... я думаю сабе толькі: чорт пабяры! А Куўшыннікаў, гэта значыць, такая шэльма, падсеў да яе, і на французскай мове падпускае ёй такія кампліменты... Ці паверыш, простых баб не прапусціў. Гэта ён называе пакарыстацца наконт клубнічкі. Рыб і балыкоў навезлі цудоўных. Я такі прывёз з сабой адзін, добра, што здагадаўся купіць, калі былі яшчэ грошы. Ты куды цяпер едзеш?»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мёртвыя душы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мёртвыя душы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Максім Гарэцкі - Дзве душы
Максім Гарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Гогаль
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Мёртвыя душы»

Обсуждение, отзывы о книге «Мёртвыя душы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x