Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1952, Издательство: Дзярж. выд-ва БССР, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мёртвыя душы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мёртвыя душы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з
найбольш
вядомых
твораў
рускага пісьменніка
Мікалая
Васільевіча
Гогаля
жанр
якога
сам аўтар
пазначыў
як
паэма
Першы том
быў
выдадзены ў
1842
працяг
было знішчана
пісьменнікам
захаваліся
толькі
асобныя
раздзелы

Мёртвыя душы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мёртвыя душы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Драўляны, пачарнелы тракцір прыняў Чычыкава пад сваю вузенькую гасцінную павець на драўляных вытачаных слупках, падобных да старасвецкіх царкоўных падсвечнікаў. Тракцір быў нечым накшталт рускай хаты, крыху ў большым памеры. Разьбяныя карнізы са свежага дрэва наўкол акон і пад дахам рэзка і жыва пярэсцілі цёмныя яе сцены; на акяніцах былі намаляваны збанкі з кветкамі.

Узлезшы па вузенькай драўлянай лесніцы наверх, у шырокія сенцы, ён сустрэў дзверы, што са скрыпам адчыняліся, і тоўстую старую ў стракатым паркалі, якая праказала: сюды, калі ласка! У пакоі трапіліся ўсе старыя прыяцелі, што трапляюцца кожнаму ў невялікіх драўляных тракцірах, якіх нямала пабудавана па дарогах, а іменна: пазелянелы самавар, гладка пагаблёваныя сасновыя сцены, трыкутная шафа з чайнікамі і кубачкамі ў куце, фарфаравыя вызалачаныя яечкі перад абразамі, вісеўшыя на блакітных і чырвоных істужках, кошка, якая нядаўна акацілася, люстэрка, паказваўшае замест пары дзве пары вачэй, а замест твару нейкую аладку; нарэшце, натыканыя пучкамі пахучыя травы і гваздзікі каля абразоў, высахшыя да такой ступені, што той, хто хацеў панюхаць іх, толькі чхаў і больш нічога..

«Парасё ёсць?» з такім пытаннем звярнуўся Чычыкаў да стаяўшай бабы.

«Ёсць».

«З хрэнам і са смятанай?»

«З хрэнам і са смятанай».

«Давай яго сюды!»

Старая пайшла корпацца і прынесла талерку, сарвэтку, накрухмаленую да таго, што дыбілася як засохшая кара, потым нож з пажаўцелаю касцяною калодачкаю, тоненькі, як складаны, двузубы відэлец і салянку, якую ніяк нельга было паставіць проста на стол.

Герой наш па звычаю зараз-жа пачаў з ёю размову і распытаў, ці сама яна трымае тракцір, ці ёсць гаспадар, і колькі дае прыбытку тракцір, і ці з імі жывуць сыны, і што старэйшы сын — халасты ці жанаты чалавек, якую ўзяў жонку, ці з вялікім пасагам, ці не, і ці задаволены быў цесць, і ці не злаваў, што мала падарункаў атрымаў на вяселлі, — словам, не мінуў нічога. Само сабой зразумела, што пацікавіўся даведацца, якія памешчыкі знаходзяцца навокал, і даведаўся, што ўсякія ёсць памешчыкі: Блахін, Пачытаеў, Мыльны, Чапракоў палкоўнік, Сабакевіч. «А! Сабакевіча ведаеш?» запытаў ён і тут-жа пачуў, што старая ведае не толькі Сабакевіча, але і Манілава, і што Манілаў далікатнейшы за Сабакевіча: загадае зараз-жа зварыць курыцу, возьме і цяляцінкі; калі ёсць баранова пячонка, то і барановай пячонкі возьме, і ўсяго толькі што пакаштуе, а Сабакевіч аднаго чаго-небудзь возьме, ды ўжо затое ўсё з’есць, нават падбаўкі вымагае за тую-ж цану.

Калі ён такім чынам размаўляў, ядучы парасяціну, якой заставаўся ўжо апошні кавалак, пачуўся стук колаў пад’ехаўшага экіпажа. Глянуўшы праз акно, ён убачыў, што перад тракцірам спынілася лёгенькая брычка, запрэжаная тройкай добрых коней. З брычкі вылазілі двое нейкіх мужчын. Адзін бялявы, высокага росту; другі крыху ніжэйшы, чарнявы. Бялявы быў у цёмнасіняй венгерцы [ 16 16 Кароткая куртка, падобная да гусарскай. ], чарнявы проста ў паласатым архалуку [ 17 17 Род шырокага кафтана. ]. Здалёк паўзла яшчэ калясачка, пустая, запрэжаная нейкай кашлатай чацвёркай з парванымі хамутамі і вераўчанай збруяй. Бялявы зараз-жа пайшоў па лесніцы наверх, тым часам як чарнамазы яшчэ заставаўся і мацаў нешта ў брычцы, размаўляючы тут-жа са слугою і махаючы ў той-жа час калясцы, што ехала за імі. Голас яго здаўся Чычыкаву як быццам крыху знаёмым. Пакуль ён яго разглядаў, бялявы паспеў ужо намацаць дзверы і адчыніць іх. Гэта быў мужчына высокага росту, з твару сухарлявы, або, як кажуць, выснажаны, з рыжымі вусікамі. Па загарэлым твары яго можна было зрабіць вывад, што ён ведаў, што такое дым, калі не парахавы, дык прынамсі табачны. Ён ветліва пакланіўся Чычыкаву, на што апошні адказаў тым-жа. На працягу нямногіх хвілін яны, пэўна, разгаварыліся-б і добра пазнаёміліся-б паміж сабой, бо пачатак быў ужо зроблены, і абодва амаль у адзін і той-жа час выказалі прыемнасць, што пыл на дарозе быў зусім прыбіты учарашнім дажджом, і цяпер ехаць і нягорача і прыемна, — як увайшоў чарнявы яго таварыш, скінуўшы з галавы на стол сваю шапку, па-маладзецку ўскудлачыўшы рукой свае чорныя густыя валасы. Гэта быў сярэдняга росту, вельмі нядрэнна складзены маладзец, з поўнымі ружовымі шчокамі, з белымі, як снег, зубамі і чорнымі, як смоль, бакенбардамі. Свежы ён быў, як кроў з малаком; здароўе, здавалася, так і пырскала з твару яго

«Ба, ба, ба!» закрычаў ён раптам, расставіўшы абедзве рукі, калі ўбачыў Чычыкава. «Якім чынам?»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мёртвыя душы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мёртвыя душы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Максім Гарэцкі - Дзве душы
Максім Гарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Гогаль
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Мёртвыя душы»

Обсуждение, отзывы о книге «Мёртвыя душы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x