Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1952, Издательство: Дзярж. выд-ва БССР, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мёртвыя душы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мёртвыя душы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з
найбольш
вядомых
твораў
рускага пісьменніка
Мікалая
Васільевіча
Гогаля
жанр
якога
сам аўтар
пазначыў
як
паэма
Першы том
быў
выдадзены ў
1842
працяг
было знішчана
пісьменнікам
захаваліся
толькі
асобныя
раздзелы

Мёртвыя душы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мёртвыя душы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Добрая ў цябе скрыначка, бацюхна», сказала яна, падсеўшы да яго. «Мабыць, у Маскве купіў яе?»

«У Маскве», адказаў Чычыкаў, працягваючы пісаць.

«Я ўжо ведала гэта: там усё добрая работа. Пазалетась сястра мая прывёзла адтуль цёплыя боцікі для дзяцей: такі моцны тавар, да гэтага часу носіцца. Авохці, колькі ў цябе тут гербавай паперы!» гаварыла яна далей, зазірнуўшы да яго ў шкатулку. I сапраўды, гербавай паперы было там нямала.

«Хоць-бы мне лісток падараваў! а ў мяне такая нястача; здарыцца ў суд просьбу падаць, дык і няма на чым».

Чычыкаў растлумачыў ёй, што гэта папера не такога роду, што яна прызначана для купчых крэпасцей, а не для просьбаў. Аднак, каб супакоіць яе, ён даў ёй нейкі ліст на рубель цаною. Напісаўшы пісьмо, ён даў ёй падпісацца і папрасіў маленькі спісачак мужыкоў. Выявілася, што памешчыца не вяла ніякіх запісак, ні спісаў, а ведала амаль усіх напамяць; ён прымусіў яе тут-жа прадыктаваць іх. Некаторыя сяляне крыху здзівілі яго сваімі прозвішчамі, а яшчэ больш мянушкамі, так што ён кожны раз, чуючы іх, перш спыняўся, а потым пачынаў пісаць ужо. Асабліва здзівіў яго нейкі Пётр Савельеў Неуважай-Карыта, так што ён не мог не сказаць: «Гэтакі доўгі!» Другі меў прычэплены да імені Каровій кірпіч, іншы быў проста: Калясо Іван. Канчаючы пісаць, ён пацягнуў крыху да сябе носам паветра і пачуў прывабны пах чагосьці гарачага ў масле.

«Прашу пакорна закусіць», сказала гаспадыня. Чычыкаў азірнуўся і ўбачыў, што на стале стаялі ўжо грыбкі, піражкі, скарадумкі [ 11 11 Аладкі. ], шанішкі [ 12 12 Піражкі. ], праглы [ 13 13 Гатунак ватрушак. ], блінцы, праснакі з рознымі прыпёкамі; прыпёкай з цыбулькай, прыпёкай з макам, прыпёкай з тварагом, прыпёкай са сняточкамі, і чаго толькі не было.

«Прэсны пірог з яйкам!» сказала гаспадыня.

Чычыкаў падсунуўся да прэснага пірага з яйкам і, з’еўшы тут-жа больш за палавіну, пахваліў яго. I сапраўды, пірог сам па сабе быў смачны, а пасля ўсяе тузяніны са старой здаўся яшчэ смачнейшым.

«А блінцоў?» сказала гаспадыня.

У адказ на гэта Чычыкаў згарнуў тры блінцы разам і, памачыўшы іх у растопленае масла, адправіў у рот, а губы і рукі абцёр сарвэткай. Паўтарыўшы гэта разы са тры, ён папрасіў гаспадыню загадаць запрэгчы яго брычку. Настасся Пятроўна зараз-жа паслала Фяцінню, загадаўшы ў той-жа час прынесці яшчэ гарачых блінцоў.

«У вас, матухна, блінцы вельмі смачныя», сказаў Чычыкаў, узяўшыся за прынесеныя гарачыя.

«Ды ў мяне іх такі добра пякуць», сказала гаспадыня; «ды вось бяда, ураджай дрэнны, мука ўжо такая не авантажная... Ды што-ж, бацюхна, вы так спяшаецеся?» прагаварыла яна, убачыўшы, што Чычыкаў узяў у рукі шапку; «дарэчы і брычка-ж яшчэ не запрэжана».

«Вось бачыш, бацюхна, і брычка твая яшчэ не гатова», сказала гаспадыня, калі яны вышлі на ганак.

«Будзе, будзе гатова. Раскажыце толькі мне, як выбрацца на гасцінец». «Як-бы гэта зрабіць?» сказала гаспадыня. «Расказаць вось цяжка, паваротак многа; хіба я табе дам дзяўчынку, каб правяла. У цябе-ж, пэўна, месца ёсць на козлах, дзе-б прысесці ёй?»

«Як не быць».

«Няхай так, я табе дам дзяўчынку; яна ў мяне ведае дарогу, толькі ты глядзі, не звязі яе, у мяне ўжо адну звезлі купцы».

Чычыкаў запэўніў яе, што не звязе, і Каробачка, супакоіўшыся, пачала ўжо разглядаць усё, што было на яе двары; утаропіла вочы на ключніцу, якая выносіла з кладоўкі драўляную конаўку з мёдам, на мужыка, што паказаўся ў варотах, і пакрысе ўся перасялілася ў гаспадарчае жыццё. Але навошта так доўга займацца Каробачкай? Ці Каробачка, ці Манілаў, ці гаспадарчае жыццё, ці негаспадарчае — міма іх! Не тое на свеце дзіўна зроблена: вясёлае ў момант ператворыцца ў сумнае, калі толькі доўга застаішся перад ім, і тады бог ведае, што прыдзе ў галаву. Можа, пачнеш нават думаць: а ці сапраўды Каробачка стаіць так нізка на бясконцай лесніцы чалавечага дасканалення? Ці сапраўды такое вялікае бяздонне, што аддзяляе яе ад сястры яе, недасяжна адгароджанай сценамі арыстакратычнага дома з пахучымі чыгуннымі лесніцамі, ззяючай меддзю, чырвоным дрэвам і дыванамі, якая пазяхае за недачытанай кнігай у чаканні дасціпна-свецкага візіта, дзе ёй надарыцца выпадак бліснуць розумам і выказаць завучаныя думкі, — думкі, што займаюць паводле законаў моды на цэлы тыдзень горад, думкі не аб тым, што робіцца ў яе доме і ў не маёнтках, заблытаных і разладжаных, дзякуючы няведанню гаспадарчай справы, а аб тым, які палітычны пераварот рыхтуецца ва Францыі, які напрамак прыняў модны каталіцызм. Але міма, міма! Навошта гаварыць пра гэта? Але чаму-ж сярод безразважных, вясёлых, бясклопатных хвілін, сам сабою, раптам праімчыцца нейкі дзівосны струмень: яшчэ смех не паспеў зусім збегчы з твару, а ўжо стаў іншым сярод тых самых людзей, і ўжо іншым святлом азарыўся твар...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мёртвыя душы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мёртвыя душы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Максім Гарэцкі - Дзве душы
Максім Гарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Гогаль
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Мёртвыя душы»

Обсуждение, отзывы о книге «Мёртвыя душы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x