Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1952, Издательство: Дзярж. выд-ва БССР, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мёртвыя душы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мёртвыя душы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з
найбольш
вядомых
твораў
рускага пісьменніка
Мікалая
Васільевіча
Гогаля
жанр
якога
сам аўтар
пазначыў
як
паэма
Першы том
быў
выдадзены ў
1842
працяг
было знішчана
пісьменнікам
захаваліся
толькі
асобныя
раздзелы

Мёртвыя душы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мёртвыя душы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«А вось брычка, вось брычка!» закрычаў Чычыкаў, убачыўшы, нарэшце, пад’язджаўшую сваю брычку. «Што-ж ты, балван, так доўга корпаўся? Відаць, учарашні хмель у цябе не ўвесь яшчэ выветрыла».

Селіфан на гэта нічога не адказаў.

«Бывайце, матухна! А што-ж, дзе ваша дзяўчынка?»

«Эй, Пелагея», сказала памешчыца адзінаццацігадовай дзяўчынцы, што стаяла каля ганка ў сукенцы з хатняга тоўстага пафарбаванага палатна і з босымі нагамі, якія здалёк можна было палічыць за боты, так яны былі аблеплены свежай граззю. «Пакажы вось пану дарогу».

Селіфан дапамог узлезці на козлы дзяўчынцы, якая, стаўшы адной нагой на панскую прыступку, спачатку запэцкала яе граззю, а потым ужо ўзлезла наверх і села каля яго. Услед за ёю і сам Чычыкаў паставіў нагу на прыступку і, нагнуўшы брычку на правы бок, бо быў цяжкаваты, нарэшце, умасціўся, сказаўшы: «а! цяпер добра! Бывайце, матухна!» Коні рушылі.

Селіфан усю дарогу быў суровы і разам з тым вельмі ўважлівы да сваёй справы, што здаралася з ім заўсёды пасля таго, калі ён быў у чым-небудзь вінаваты або п’яны. Коні былі да бляску вычышчаны. Хамут на адным з іх, які надзяваўся да таго часу амаль заўсёды падраным, так што з-пад скуры вытыркала пакулле, быў па-майстэрску зашыты. Усю дарогу быў ён маўклівы, толькі пасцёбваў пугаю і не звяртаўся з ніякай павучальнай размовай да коней, хоць пярэстаму каню, вядома, хацелася-б выслухаць што-небудзь павучальнае, бо ў гэты час лейцы заўсёды неяк ляніва трымаліся ў руках гаваркога фурмана і пуга толькі для формы гуляла над спінамі. Але з панурых вуснаў чуваць былі на гэты раз адны аднастайна-непрыемныя выгукі: «Ну-ж, ну, варона! разяўляйся!» і больш нічога. Нават сам гняды і Засядацель былі нездаволены, не пачуўшы ні разу ні мілыя, ні шаноўныя. Пярэсты адчуваў непрыемнейшыя ўдары па сваіх поўных і шырокіх частках. «Бач ты, як разнесла яго!» думаў ён сам сабе, крыху стрыгучы вушамі. «Глядзі, ведае, дзе біць! Не сцебане проста па спіне, а так і выбірае месца, дзе пажывей, па вушах зачэпіць, ці пад чэрава хвасяне».

«Направа ці што?» з такім сухім пытаннем звярнуўся Селіфан да дзяўчынкі, што сядзела каля яго, паказваючы ёй пугаю на пачарнелую ад дажджу дарогу паміж ярказялёнымі, пасвяжэўшымі палямі.

«Не, не, я сама пакажу», адказала дзяўчынка.

«Куды-ж?» сказаў Селіфан, калі пад’ехалі бліжэй.

«Вось куды», адказала дзяўчынка, паказваючы рукой.

«Эх ты!» сказаў Селіфан. «Ды гэта-ж і ёсць направа: не ведае, дзе права, дзе лева!»

Хоць дзень быў вельмі харошы, але зямля стала такая гразкая, што колы брычкі, захватваючы гразь, хутка пакрыліся ёю, як лямцам, ад чаго экіпаж значна пацяжэў; да таго-ж грунт быў незвычайна гліністы і ліпкі. Тое і другое было прычынаю таго, што яны не маглі выбрацца з прасёлкаў раней поўдня. Без дзяўчынкі было-б цяжка зрабіць і гэта, бо дарогі распаўзаліся ва ўсе бакі, як злоўленыя ракі, калі іх зысыплюць з торбы, і Селіфану давялося-б пакалясіць ужо не па сваёй віке. Хутка дзяўчынка паказала рукою на чарнеўшы здалёк будынак, сказаўшы: «Вунь гасцінец!»

«А будынак?» запытаў Селіфан.

«Тракцір», сказала дзяўчынка.

«Ну, цяпер мы самі даедзем», сказаў Селіфан: «ідзі сабе дамоў».

Ён спыніўся і дапамог ёй злезці, прагаварыўшы праз зубы; «эх ты, чорнаногая!»

Чычыкаў даў ёй мядзяны грош, і яна папаўзла дамоў, ужо здаволеная тым, што пасядзела на козлах.

РАЗДЗЕЛ IV

«Пад’ехаўшы да тракціра, Чычыкаў загадаў спыніцца па двух прычынах. З аднаго боку, каб даць адпачыць коням, а з другога боку, каб самому крыху закусіць і падмацавацда. Аўтар павінен прызнацца, што вельмі зайздросціць апетыту і страўніку такога роду людзей. Для яго зусім нічога не значаць усе вялікія паны, якія жывуць у Пецербургу і Маскве, праводзяць час у абдумванні, што-б такое з’есці заўтра і які-б абед прыдумаць на паслязаўтра; якія бяруцца за гэты абед не інакш, як адправіўшы перш у рот пілюлю; якія глытаюць устэрс [ 14 14 Устрыц. ] марскіх павукоў і іншыя цуды, а потым едуць у Карлсбад, ці на Каўказ. Не, гэтыя паны ніколі не абуджалі ў ім зайздрасці. Але паны сярэдняй рукі, што на адной станцыі патрабуюць вяндлівы, на другой парася, на трэцяй кавалак асятра, ці якую-небудзь запечаную каўбасу з цыбуляй, і потым, як ні ў чым не бывала, садзяцца за стол, у які хочаш час, і сцярляжая юшка з ментузамі і малокамі шыпіць і бурчыць у іх паміж зубоў ды яшчэ заядаецца пірагом з рыбнай начынкай ці кулябякай з сомавым плёсам [ 15 15 Хвост у сома, увесь з тлушчу. (З запісной кніжкі Гогаля.) ], так што з боку праймае апетыт — вось гэтыя паны, сапраўды, карыстаюцца вартым зайздрасці дарам неба! Не адзін пан вялікай рукі ахвяраваў-бы зараз-жа палавіну душ сялян і палавіну маёнткаў, закладзеных і незакладзеных, з усімі паляпшэннямі на чужаземны і рускі манер, каб толькі мець такі страўнік, які мае пан сярэдняй рукі, але вось бяда, што ні за якія грошы, ні за маёнткі, з паляпшэннямі і без паляпшэнняў, нельга набыць такога страўніка, які бывае ў пана сярэдняй рукі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мёртвыя душы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мёртвыя душы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Максім Гарэцкі - Дзве душы
Максім Гарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Гогаль
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Мёртвыя душы»

Обсуждение, отзывы о книге «Мёртвыя душы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x