Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1952, Издательство: Дзярж. выд-ва БССР, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мёртвыя душы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мёртвыя душы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з
найбольш
вядомых
твораў
рускага пісьменніка
Мікалая
Васільевіча
Гогаля
жанр
якога
сам аўтар
пазначыў
як
паэма
Першы том
быў
выдадзены ў
1842
працяг
было знішчана
пісьменнікам
захаваліся
толькі
асобныя
раздзелы

Мёртвыя душы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мёртвыя душы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Мёртвыя ў гаспадарцы! Вось куды хапілі! Вераб’ёў хіба пужаць начамі ў вашым гародзе, ці што?»

«З намі хрэсная сіла! Якія ты жахі гаворыш!» праказала старая, хрысцячыся.

«Куды-ж яшчэ вы іх хацелі прыстроіць. Ды, зрэшты, косці і магілы — усё вам застаецца: перавод толькі на паперы. Ну, дык што-ж? Як-жа? Адказвайце, прынамсі!»

Старая зноў задумалася.

«Аб чым-жа вы думаеце, Настасся Пятроўна?»

«Дапраўды, я ўсё ніяк не прыдумаю, як мне быць, лепш я вам пяньку прадам».

«Ды што-ж пянька? Злітуйцеся, я вас прашу зусім аб іншым, а вы мне пяньку сунеце! Пянька пянькою, другі раз прыеду, забяру і пяньку. Дык як-жа, Настасся Пятроўна?»

«Дальбог, тавар такі дзіўны, зусім небывалы!»

Тут Чычыкаў, канчаткова вышаў з межаў усякай цярплівасці, грымнуў, усердзіўшыся, крэслам аб падлогу і пажадаў ёй чорта.

Чорта памешчыца спалохалася надзвычайна. «Ох, не прыпамінай яго, бог з ім!» ускрыкнула яна, уся збялеўшы. «Яшчэ пазаўчора ўсю ноч мне сніўся акаянны. Надумалася я нанач загадаць на картах пасля малітвы, ды, відаць, пакараў вось бог і наслаў яго. Такі агідны прысніўся; а рогі дык даўжэй за бычыныя».

«Я дзіўлюся, як яны вам дзесяткамі не сняцца. З аднаго хрысціянскага чалавекалюбства хацеў: бачу — бедная ўдава гаруе, церпіць нястачы... ды згінь і прападзі з усёй вашай вёскай!»

«Ах, якія ты праклёны загінаеш!» сказала старая, гледзячы на яго са страхам.

«Ды не знойдзеш слоў з вамі! Дапраўды, як які-небудзь, не кажучы благога слова, дварняк, што ляжыць на сене: і сам не есць сена, і другім не дае. Я хацеў раней купляць у вас гаспадарчыя прадукты розныя, бо я і казённыя падрады таксама вяду...» Тут ён падхлусіў, хоць і мімаходзь, і без усякага далейшага разважання, але нечакана ўдала. Казённыя падрады падзейнічалі моцна на Настассю Пятроўну, прынамсі, яна вымавіла ўжо амаль упрашальным голасам: «Ды чаго ты разгневаўся так горача? Калі-б я ведала раней, што ты такі злосны, дык я зусім-бы табе і не пярэчыла».

«Ёсць праз што гневацца! Справа яйка выедзенага не варта, а я яшчэ буду праз яе гневацца!»

«Ну, добра, я гатова аддаць за пятнаццаць асігнацый! толькі глядзі, бацюхна мой, наконт падрадаў: калі здарыцца мукі купіць аржаной, ці грэцкай, або круп ці жывёлы бітай, дык ужо, калі ласка, не пакрыўдзь мяне».

«Не, матухна, не пакрыўджу», гаварыў ён, а тым часам абціраў рукой пот, які ў тры ручаі ліўся па яго твары. Ён распытаў яе, ці не мае яна ў горадзе якога-небудзь паверанага ці знаёмага, якога-б магла ўпаўнаважыць зрабіць купчую і ўсё, што належыць. «Як-жа, пратапопа, айца Кірыла, сын служыць у палаце», сказала Каробачка. Чычыкаў папрасіў яе напісаць да яго давёранае пісьмо і, каб пазбавіцца ад лішніх цяжкасцей, сам нават узяўся яго скласці.

«Добра-б было», падумала тым часам сама сабе Каробачка: «калі-б ён забіраў у мяне ў казну муку і жывёлу трэба яго задобрыць: цеста з учарашняга вечара яшчэ засталося, дык пайсці сказаць Фяцінні, каб напякла блінцоў; добра было-б таксама загнуць пірог прэсны з яйкам, у мянё яго добра загінаюць, ды і часу бярэ няшмат». Гаспадыня вышла з тым, каб ажыццявіць думку наконт пірага і, мабыць; папоўніць яе і іншымі творамі хатняй пякарні і кухні; а Чычыкаў вышаў у гасціную, дзе правёў ноч, з тым, каб дастаць патрэбныя паперы са сваёй шкатулкі. У гасцінай даўно ўжо было ўсё прыбрана, раскошныя пярыны вынесены, перад канапай стаяў накрыты стол. Паставіўшы на яго шкатулку, ён крыху адпачыў, бо адчуваў, што быў увесь у поце, як у рацэ: ўсё, што ні было на ім, пачынаючы ад сарочкі да шкарпэтак, усё было мокрае. «Гэтак замарыла, праклятая старая!» сказаў ён, крыху адпачыўшы, і адамкнуў шкатулку. Аўтар упэўнены, што ёсць чытачы такія цікаўныя, якія пажадаюць нават даведацца аб плане і ўнутраной будове шкатулкі. Няхай так, чаму-ж не задаволіць! Вось яна, унутраная будова: у самай сярэдзіне мыльніца, за мыльніцаю шэсць-сем вузенькіх перагародак для брытваў; потым квадратныя закавулкі для пясочніцы [ 10 10 Слоікі з пяском для прасушкі напісанага. ] і чарнільніцы з выдзяўбанаю паміж імі лодачкай для пёраў, сургучоў і ўсяго, што даўжэй памерам; потым розныя перагародачкі з накрывачкамі і без накрывачак для таго, што карацей, напоўненыя білетамі візітнымі, пахавальнымі, тэатральнымі і іншымі, якія складаліся на памяць. Уся верхняя скрынка з усімі перагародкамі вымалася, пад ёй было месца, занятае кіпамі папер велічынёю з ліст, потым ішла маленькая патайная скрыначка для грошай, якая высоўвалася непрыкметна з боку шкатулкі. Яна заўсёды так паспешна высоўвалася і засоўвалася ў тую-ж хвіліну гаспадаром, што нельга сказаць напэўна, колькі было там грошай. Чычыкаў тут-жа заняўся і, завастрыўшы пяро, пачаў пісаць. У гэты час увайшла гаспадыня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мёртвыя душы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мёртвыя душы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Максім Гарэцкі - Дзве душы
Максім Гарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Гогаль
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Мёртвыя душы»

Обсуждение, отзывы о книге «Мёртвыя душы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x