Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1952, Издательство: Дзярж. выд-ва БССР, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мёртвыя душы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мёртвыя душы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з
найбольш
вядомых
твораў
рускага пісьменніка
Мікалая
Васільевіча
Гогаля
жанр
якога
сам аўтар
пазначыў
як
паэма
Першы том
быў
выдадзены ў
1842
працяг
было знішчана
пісьменнікам
захаваліся
толькі
асобныя
раздзелы

Мёртвыя душы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мёртвыя душы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Добрага здароўя, бацюхна. Як спалася?» сказала гаспадыня, прыўзнімаючыся з месца. Яна была апранута лепш, чым учора, у цёмнай сукенцы і ўжо не ў спальным каптуры, але на шыі ўсё гэтак-жа было нешта навязана.

«Добра, добра», гаварыў Чычыкаў, сядаючы ў крэсла. «Вы як, матухна?»

«Дрэнна, бацюхна»

«Чаму так?»

«Бяссонніца. Усё паясніца баліць, і нага вышэй костачкі, так вось і ломіць».

«Пройдзе, пройдзе, матухна. На гэта няма чаго глядзець».

«Дай бог, каб прайшло. Я мазала свіным салам і шкіпідарам таксама мачыла. А з чым сёрбнеце чай? У пляшцы фруктовая».

«Нядрэнна, матухна, сербанём і фруктовай».

Чытач, я думаю, ужо заўважыў, што Чычыкаў, не гледзячы на ласкавы выгляд, гаварыў, аднак, больш вольна, чым з Манілавым, і зусім не цырымоніўся. Трэба сказаць, што ў нас, на Русі, калі не ўгналіся яшчэ ў тым-сім за чужаземцамі, дык далёка перагналі іх ва ўмельстве абыходзіцца. Пералічыць нельга ўсіх адценняў і тонкасцей нашага абыходжання. Француз ці немец век не скеміць і не зразумее ўсіх яго асаблівасцей і адрозненняў: ён амаль тым-жа голасам і той-жа мовай будзе гаварыць і з мільёншчыкам, і з дробным табачным гандляром, хоць, вядома, у душы паподлічае ў меру перад першым. У нас не тое: у нас ёсць такія мудрацы, якія з памешчыкам, што мае дзвесце душ, будуць гаварыць зусім іначай, чым з тым, у каго трыста, а з тым у каго іх трыста, будуць гаварыць зноў не так, як з тымі, у каго іх пяцьсот, а з тым, у каго іх пяцьсот, зноў-жа не так, як з тым, у каго іх восемсот, — словам, хоць узыходзь да мільёна, усё знойдуцца адценні. Скажам, напрыклад, існуе канцылярый не тут, а ў трыдзевятай дзяржаве, а ў канцылярыі, скажам, існуе кіраўнік канцылярыі. Прашу паглядзець на яго, калі ён сядзіць сярод сваіх падначаленых — ды проста ад страху слова не вымавіш! Гордасць і высокародства, і чаго ўжо не выражае твар яго? Проста бяры кісць ды малюй: Праметэй, сапраўдны Праметэй! Глядзіць арлом; ступае плаўна, мерна! Той-жа самы арол, як толькі вышаў з пакоя і набліжаецца да кабінета свайго начальніка, такой курапаткай спяшаецца з паперамі падпахай, што нельга трываць. Дзе-небудзь у кампаніі, на вечарынцы, калі ўсе невялікага чыну, Праметэй так і застанецца Праметэем, а ледзь крыху вышэй яго, з Праметэем зробіцца такое ператварэнне, якога і Овідый [ 9 9 Рымскі пісьменнік, аўтар «Мётамарфоз» («Ператварэнняў»). ] не выдумае: муха, менш нават за муху, знішчыўся на пясчынку! «Ды гэта не Іван Пятровіч», кажаш, гледзячы на яго, «Іван Пятровіч вышэйшы ростам, а гэты і нізенькі, і худзенькі, той гаворыць гучна, басіць і ніколі не смяецца, а гэты чорт ведае што: пішчыць птушкай і ўсё смяецца». Падыходзіш бліжэй, глядзіш, сапраўды Іван Пятровіч! «Эхе, хе!» думаеш сабе... Але аднак звернемся да дзейных асоб. Чычыкаў, як ужо мы бачылі, наважыў зусім не цырымоніцца, і таму, узяўшы ў рукі кубак з чаем і ўліўшы туды фруктовай, павёў такія размовы:

«У вас, матухна, добрая вёсачка. Колькі ў ёй душ?»

«Не, матухна», адказаў Чычыкаў, усміхнуўшыся. «Напэўна не засядацель, а так ездзім па сваіх справах».

«А, дык вы пакупец! Як-жа шкада, дапраўды, што я прадала мёд купцам, ды так танна, а вось ты-б, бацюхна, у мяне, пэўна, яго купіў»

«Што-ж другое? Хіба каноплі? Дык-жа і канапель у мяне цяпер малавата: поўпуда ўсяго».

«Не, матухна, другога роду таварчык: скажыце, у вас сяляне паміралі?»

«Ох, бацюхна, восемнаццаць чалавек!» сказала старая ўздыхнуўшы. «I памёр такі ўсё слаўны народ, усё работнікі. Пасля таго, праўда, нарадзіліся, ды што ў іх: усё такая дробязь. А засядацель пад’ехаў, падаткі, кажа, плаціць з душы. Народ мёртвы, а плаці, як за жывога. На мінулым тыдні згарэў у мяне каваль, такі быў мастак і слясарнае майстэрства ведаў».

«Хіба ў вас быў пажар, матухна?»

«Бог абараніў ад такой бяды, пажар быў-бы яшчэ горш; сам згарэў, бацюхна. У сярэдзіне ў яго неяк загарэлася, залішняе выпіў, толькі сіні агеньчык пайшоў ад яго, увесь сатлеў, сатлеў і пачарнеў, як вугаль, а такі быў мастак-каваль! і цяпер мне выехаць няма на чым, няма каму коней падкаваць».

«На ўсё воля божая, матухна!» сказаў Чычыкаў, уздыхнуўшы: «супроць мудрасці божай нічога нельга сказаць... Уступіце іх мне, Настасся Пятроўна».

«Каго, бацюхна?»

«Ды вось гэтых усіх, што памерлі».

«Ды як-жа ўступіць?»

«Ды так проста. Ці, калі хочаце, прадайце. Я вам за іх дам грошы».

«Ды як-жа гэта, я, сапраўды, ніяк не зразумею? Ці не хочаш ты іх адкопваць з зямлі?»

Чычыкаў убачыў, што старая хапіла далёка і што канешне трэба ёй растлумачыць, у чым справа. Каротка растлумачыў ён ёй, што перавод, ці купля будзе значыцца толькі на паперы і душы будуць прапісаны як-бы жывыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мёртвыя душы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мёртвыя душы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Максім Гарэцкі - Дзве душы
Максім Гарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Гогаль
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Мёртвыя душы»

Обсуждение, отзывы о книге «Мёртвыя душы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x