Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зеленюка ўжо не было. У ягоным пакоі непрыемна кінулася ў вочы халоднае бязладдзе, якое, астаючыся па ад’ездзе чалавека, заўсёды наганяе на блізкіх смутак і нездаволенне.

Па падлозе рассыпаны былі падраныя паперы, а на стале ляжаў грудок кніг — можа, забытых, а можа, наўмысля пакінутых тут. Над кніжкамі схілілася ў глыбокай цікавасці Аўгінька. Як увайшоў Віктар, яна спужана адскочыла ад іх, адылі раззлавалася на свой наўмысны спалох і пачала спаганяць злосць на небараку Віктару:

— Ага, паехаў? Што, спазніўся? Ага?

У яе ў голасе поўна было праўдзівае, блізкае да слёз, злосці, але прычына той злосці была, безумоўна, не ў тым, што Віктар так пахабна яе патурбаваў: Аўгінька такім спосабам вылівала сваё нездаволенне ад'ездам Зеленюка, бо і яна глыбока была да яго прывязалася і прывыкла бачыць у ім свайго блізкага чалавека.

Віктар дзеля прылікі запытаў, ці даўно паехаў, і панура сеў на зэдлік, што нядбайна высунуты быў на сярэдзіну хаты.

Аўгінька дражнілася далей, толькі ўжо троху ў іншым кірунку:

— Ага, цяпер не будзеш хадзіць? То дык на дні па дваццаць разоў, а цяпер дык не тое ўжо? Ага, нахадзіўся?

Віктар скоса зірнуў на яе і зрабіў трагічнае вока.

— А ты што, дужа рада?

Тут Аўгінька злавіла сама сябе на тым, што гэта яна, можа, больш сабе дапякае, чымся яму, і заціхла ў раптоўнай смутнай сур'ёзнасці. Віктару гэта ўпадабалася, і ён як мага развіваў свой пакорна-пакрыўджаны тон:

— Табе, мусіць, абрыдла, што я хаджу сюды? Ты толькі чакала таго, каб як адчапіцца? Не ўспеў ён паехаць, як ты ўжо з хаты гоніш, ужо загадзя кажаш, каб не прыходзіў. Добра, я не прыйду... Я магу не прыходзіць, калі табе гэтага хочацца.

Яна адвярнулася, каб схаваць свае слёзы, і прашаптала з пяшчотным дакорам:

— Віця!..

Яны абое ледзь трымаліся, каб не заплакаць, і абое глыбока ўпэўнены былі, што гэта — з крыўды за ўзаемныя незаслужоныя дакоры.

Але ткі Віктар і папраўдзе падумаў, як гэта будзе яму цяпер сустракацца з Аўгінькай, ці выпадае пяпер прыходзіць да яе без дай прычыны. Яшчэ каб былі яны ў калгасе, тады б, можа, і нішто, часам можна было б залучыць. А так — ніякай грамадскай сувязі.

I ён, занядбаўшы сваю крыўду, дзелавіта пытаецца ў Аўгінькі:

— Ці пойдзе твой бацька ў калгас?

Яна добра разумее, да чаго гэта імкне, і таксама забываецца на сваю крыўду.

— Хто яго разбярэ... Маўчыць усё, нават і гаворкі пра гэта не заводзіць. Ён скрозь так — будзе маўчаць, ні слова не скажа, аж пакуль не даўміцца да чаго.

Віктар зважна ківае галавой і надмеру салідным тонам канстатуе:

— Гэта дрэнна... Няма чаго чакаць... Час ужо абдумаць усё, абмеркаваць... Час ужо... так...

Гэты Віктараў тон, а злашча яго палітыка (ён жа наўмысля так, каб не паказаць, нашто ён уласна пытаўся пра калгас) страшэнна злуе Аўгіньку, і яна рэзка перапыняе яго:

— Дык пагавары з ім сам, калі хочаш... Што ты мне гэта тлумачыш...

Ён нейкі час маўчыць, а тады пытаецца ўжо іншым тонам:

— Нічога мне не казаў?

Аўгінька разумее, што гэта не пра бацьку, а пра Зеленюка, і выкарыстоўвае зручны выпадак для помсты.

— Ані нічога... Нават і не ўспамінаў... Вясёлы быў такі, усё песні пеў сам сабе... папраўдзе...

Яна лучае вельмі трапна, бо Віктара гэта коле ў самае сэрца.

«Нават не ўспомніў. Нават не пераказаў яму ніводнага слова... Не развітаўся...»

I яго ахапляе такая моцная крыўда, што Аўгінька, заўважыўшы яе, працінаецца глыбокім да яго жалем і напружана вышуквае якога спосабу, каб паказаць яму сваю ласку. Не знайшоўшы нічога больш складанага, яна проста падыходзіць да яго і асцярожна датыкаецца да яго рукой, што мае азначаць яе пяшчотнае абыйманне.

—Дык ты, Віцька, больш не прыйдзеш да нас? Не прыйдзеш? — I яна, смешна схіліўшыся да яго твару, зазірае з настойлівай дапытлівасцю яму ў вочы.— Ты толькі да яго прыходзіў? Больш табе тут нікога не трэба?

На гэтым у іх адбываецца вельмі гарачае і досыць неасцярожнае прымірэнне, бо ў гэты час у пакой уваходзіць бацька і замалым не заспявае іх на месцы злачынства...

…Ад таго дня ў жыцці камсамольца Віктара адбылася значная змена, якая ў сутнасці рэчы пайшла яму на карысць. Ён стаў больш сур'езны, у яго з'явілася новая рыска ў характары — упэўненасць у тым, што ён робіць, адчуванне свайго пэўнага месца ў агульнай рабоце. Адсутнасць Зеленюка, бязмежны аўтарытэт якога амаль цалкам паглынаў дасюль яго дзейную ініцыятыву, прывучыла яго да самастойнасці ў жыцці і працы, да пачуцця поўнае адказнасці за свае ўчынкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x