Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На развітанне — злуйся ці не злуйся, Стаська,— а мы з ёй шчыра, па-сяброўску пацалаваліся.

Гэта была апошняя мая акцыя ў гэтым мястэчку. Цяпер ужо глухая позняя ноч. У мяне ўсё гатова, і праз якіх колькі гадзін пад'едзе падвода. Я наўмысля сказаў, каб прыехаў досвіта, каб не ехаць к відну — гэта мая паблажлівая ўступка сваёй слабасці.

Я не ведаю, ці патраплю хоць з гадзіну заснуць, бо ўнутры ні на момант не спадае нервовае ўзрушэнне, у якім цяжка сказаць, што пераважае: ці жаль па мінулым, ці радасць сустрэчы з новым, невдомым і цудоўна-прывабным?

Але мне і не хочацца спаць. Гэтыя апошнія ціхія, засланёныя глухой ноччу гадзіны я перабуду з табой, бо я так жыва, так горача адчуваю цябе, нібы ты і сапраўды прыйшла да мяне, мая дарагая, родная, да немагчымасці любая Стаська...»

Далей у лісце ішло ўжо рознае нестасоўнае: глупства, якое толькі можа верзці хлопец у дваццаць ці троху болей год, горача, прагавіта закаханы ў сваю дзяўчыну. Бо Зелянюк, хоць і паказваецца ў гэтым апавяданні як цалкам станоўчы, мала не ідэальны герой сучаснасці, але і ён, як кожны жывы чалавек, меў свае слабасці.

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ

1

Цімафей Міронавіч Гвардыян сядзіць на сваім адумысловым троне і маленькаю чарачкаю п'е нарзан. Яшчэ з найяснейшае пары свайго перабывання на пасадзе кур'ера высачайшай камісіі па такіх-та і такіх-та справах абсмакаваў Цімафей Міронавіч гэты цудоўны шляхетны трунак і ўжывае яго ў хвіліны найвялікшых уструшэнняў свае чулае далікатнае душы. Мабыць, з асаблівае пашаны свае да гэтага трунку ён заве яго не «нарзан», а больш гучнаю і рамантычнаю назваю — «тарзан» і, глыбока ўпэўнены ў яго жыватворнай моцы, п'е яго, як гарэлку,— размашыста, зухавата — і адчувае пасля яго лёгкае прыемнае ап'яненне.

Але сёння чамусьці «тарзан» не бярэ сілы. Цімафей Міронавіч выпівае ўжо пятую ці шостую чарку і адно чуе, як цудадзейны трунак асядае ў жываце халодным нязрушным цяжарам, не даючы нутру жаданага разгарачэння. Такі зварот справы Цімафея Міронавіча нават пужае, і ён з падазронай уважлівасцю разглядае пляшку, шукаючы ў ёй прычыны дзіўнага з'явішча. Ён успамінае, што гэтая пляшка адкаркована з тыдзень таму, калі не болей, што яна магла дасюль вычхацца, і пасля доўгіх ваганняў, здаўшыся на тое, што сёння выключны па сваёй трывожнасці дзень, адважваецца на рашучы, блізкі да самаахвярнасці ўчынак: не дапіўшы пачатае пляшкі, распачаць новую.

Як зазвычай, Цімафей Міронавіч устае з свайго трона з наўмыснай млявай цяжарнасцю, якая, на яго думку, дае чалавеку асабліва станавіты выгляд, але раптам чуе, што яму і сапраўды цяжка ўстаць з крэсла. Тады ён сядае назад і ўстае ўдругае — ужо скоранька, без станавітасці. Здаецца, нішто... Троху заспакоіўшыся, ён бярэ недапітую пляшку «тарзану» і падаецца да дзвярэй у чорную палавіну хаты, але па дарозе наўмысля трапляе вокам у вялікае люстра ў кутку і, збянтэжаны, сунімаецца на паўкроку.

З люстэрка на яго глядзеў мізэрны, змардаваны і — што асабліва ўразіла яго — перапалоханы чалавечак. Голы пергамінавы твар пасінеў, завастрыўся і выцягнуўся не проста ўдаўжыню, як такі і належыць у падобных выпадках людскому твару, а наўскасяк, накшталт старой, перахіленай набок драбіны. Усё было крывое: вострая барада драпежна накіроўвала ўбок сваю дзюбку, тонкія апруцянелыя вусны разышліся туга сашчэмленымі куточкамі — адным угару, другім уніз, вока адно было куды меншае за другое, і нават касцяны гузаваты лоб і той нібыта блішчаў адным сваім гузам ясней і сіней, чым другім.

Твар быў жудасна непрыгожы і страшны.

Цімафей Міронавіч доўга ўзіраўся ў люстэрка з тупым неўразуменнем, пакуль не суняўся разбеглымі думкамі на заспакойлівым тлумачэнні.

— Ужо другую ноч вокам не звёў.

Ён паціху абмацаўрукою твар, нібы хацеў паправіць яго, надаць яму звычайную форму. Потым паспрабаваў сам сабе ўсміхнуцца, і, калі ўсмешка выйшла досыць прыстойная, ён пачуў, што сякая-такая сіла ўсё-ткі ў ім ёсць. Яму закарцела тады як-небудзь паказаць гэтую сваю сілу — зараз жа, неадкладна праверыць дзейснасць яе на якім-небудзь аб'екце. Замест таго каб ісці па нарзан у чорную хату, ён вярнуўся назад, зважна асеў у сваё пышнае крэсла і, цішком адкашляўшыся, крыкнуў гучна і валадарна:

— Матрёна!

На яго вялікае дзіва, адказу не пачулася. Ён ведаў, што жонка ў хаце — толькі вось чуў ён яе гаспадарчую там мітусяніну,— і ён крыкнуў яшчэ больш гучна і валадарна, дадаўшы ў голас пэўную дозу законнага гневу:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.