Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна ўпершыню бачыла яго такога моцнага, трагічна-жорсткага, і ён ёй упадабаўся. Таму яна зусім шчыра, з чыстым сумленнем адказала яму:

— Ну, кахаю ж, вядома, кахаю... Ці ты не бачыш сам?

I, вырваўшы з ягоных рук сваю галаву, яна парыўчата схавала на грудзях у яго апалены раптоўнай чырванню твар.

Цяжка сказаць, ці знайшоў Карызна сабе жаданае заспакаенне ў гэтым Верыным прызнанні. Праз увесь той вечар ён з нейкай надрыўнай прагнасцю шукаў яе ласкі, быў дзіўна настойлівы, ненасытны, быццам няўпэўнены ў заўтрашнім дні, спяшаўся як мага болей зазнаць поўнага, неабмежаванага шчасця.

Галілей ткі праўду казаў некалі Марыне Паўлаўне, што стары дурней за маладога хлопца кахае...

Астаўшыся нарэшце адна, Вера Засуліч — дарма што была позняя пара,— яшчэ доўга сядзела ў глыбокай задуме. На яе прыгожым твары, яшчэ хвіліну таму насычаным гарачай пяшчотай, цяпер ляжаў выраз сухой халоднай заклапочанасці, нібы развязвала яна трудную і страшэнна дакучную задачу. Потым, пакорна ўздыхнуўшы, яна з нязменнай сваёй рупнасцю і стараннасцю ўзялася парадкаваць у хаце і доўга з цёплым замілаваннем ладзіла на ноч сваю свежую, непарушна-чыстую, як сама яна, пасцелю.

Ужо напаўраздзетая, яна падышла да люстэрка і з хвіліну разглядала сябе ўважлівым, дапытлівым вокам. Светлая ўсмешка, якая мякка кранула яе чароўныя вусны, паказала, што Вера Засуліч сабой цалкам здаволена.

12

Праз два дні пасля гэтага брыгадзір Зелянюк атрымаў з раёна паперку, у якой яму

прапанавалі зараз жа пераехаць на працу ў другі сельсавет. У той самы дзень позна ўвечары, адбыўшы ўсе свае не вельмі багатыя перадвыязныя клопаты, Зелянюк зачыніўся ў сваім пакоі, у чыстай палавіне хаты сівалапаўскага селяніна-серадняка Малаха Загароўскага, і пісаў ліст у горад, да свае дзяўчыны, адкрываючы ў ім усю глыбіню свайго новага настрою.

Вось гэты ліст.

«Любая мая, дарагая Стася!

Уяві сабе стан чалавека, які разам з іншымі працуе на пабудове новага, цудоўна-прыгожага, яшчэ нідзе не бачанага дасюль будынка і якога акурат у той момант, як з шэрае масы матэрыялу пачынаюць ужо вырысоўвацца так доўга, так напружана чаканыя формы, забіраюць з гэтае работы, адрываючы ад найцікавейшага моманту яе творчага завяршэння.

Такі прыблізна стан цяпер у мяне. Але — ты ведаеш, Стася,— не ў маім характары наракаць, енчыць, выказваць нездаволенне. Я проста канстатую факт.

Мяне ў самым гарце работы, у момант яе бясспрэчнага наладжвання перакідаюць у другі сельсавет. Гэта — справа нашага сакратара ячэйкі, яго сяброўская мне паслуга...

Нашыя стасункі з гэтым чалавекам, пра якога я пішу табе бадай у кожным лісце, дайшлі да свайго крайняга пункта. У нас з ім выбухнуў адкрыты канфлікт, у выніку якога ён кінуў мне рэзкае абвінавачанне ў групоўшчыне, фракцыйнасці, пагражаючы «арганізацыйнымі вывадамі». Але, мабыць, трапіўся яму пад руку лягчэйшы і прасцейшы спосаб пазбыцца мяне — і вось яго вынік. Я, шчыра сказаўшы, чакаў такога канца, бо бачыў, што я замінаю яму, што мая прысутнасць чамусьці цяжарыць яго, нібы звязвае яму рукі. Я чакаў, што ён захоча вызваліцца ад мяне, але не думаў, што гэта будзе так раптам і так проста.

Дзіўны гэта, Стаська, чалавек, папраўдзе... Ён больш цікавіць мяне, чым абурае. Я ўпэўнены, што ў яго ёсць унутры нейкі захаваны гнёт. I гэты гнет неадступна мучыць яго, вострым ражном укліняецца ўва ўсё ягонае жыццё. Я перш думаў, што гэта — сямейная трагедыя (з жонкай ён ужо разышоўся і гэтым, я ўважаю, зрабіў ёй вялікую паслугу), потым я ўпэўніўся, што і сямейныя ягоныя справы, калі не цалкам, дык, прынамсі, у значнай меры — вынік яго захаваных згрызот.

Я наўмысля пайшоў быў сёння да яго развітацца. Ён сустрэў мяне з хмурай суровасцю, за якой не зусім умела схаваў свае замяшанне, калі не сказаць — сорам. Я паказаў яму паперку з раёна, і ён памкнуўся быў здзівіцца, але ў яго гэта не выйшла. Я мімаволі засмяяўся і страшэнна раззлаваў яго гэтым, але ён зараз жа авалодаў сабой і нават павесялеў. Мы ў шчырым сяброўскім тоне пагаварылі пра далейшы лёс тутэйшых спраў, і на развітанне ён, не хаваючы свае радасці, зычыў мне ўсяго найлепшага і прасіў не парываць сувязі з іхняй ячэйкай, хоць на твары ў яго была шчаслівая ўпэўненасць, што ён больш мяне не ўбачыць. Ён, небарака, не , ведае таго, што, і працуючы ў другім сельсавеце, я ўсё роўна не буду спускаць яго з вока, што я маю на гэта пэўныя свае прычыны...

Чакай, Стаська, во што яшчэ... Ты магла падумаць, што я еду з такім спакойным сэрцам таму, што сапраўды адчуваю сябе вінаватым, пгго я ўцякаю ад пакарання. Любая Стася, калі ты гэтак падумала ўжо, дык глыбока мяне пакрыўдзіла. Я, праўда, рабіў некаторыя — і немалыя — памылкі ў рабоце, але каб я чуў хоць найменшую рацыю ў тых папраўдзе жудасных абвінавачаннях, якія ўзвёў супроць мяне сакратар ячэйкі, я б, дай веры, не паехаў адсюль да высвятлення справы. Я еду таму, што ўважаю гэта за несур'ёзнае, за вынік яго гарачага і, праўду сказаць, не зусім законнага гневу, выкліканага тым, што на партыйным сходзе прайшла не яго, а мая прапазіцыя. Я, вядомая рэч, мог бы пратэставаць, мог бы ўзняць цэлы гармідар — у мяне адзін момант і была такая думка, але потым я рашуча адкінуў яе і пастанавіў ехаць. Усё-ткі справа гэта не прынцыповая, траціць на яе энергію ў такі напружаны момант неразумна і нават злачынна. Апошні, дарэчы сказаць, надзвычайны, не па-тутэйшаму бурны сход нашае ячэйкі гарантуе правільны шлях у далейшай рабоце, а хто яе будзе весці — ці ж гэта не ўсё роўна?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x