Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта неяк само па сабе з'явілася ў нас. Як ішлі тады з сельсавета... Віктар прыдумаў і загадаў па сваёй камсамольскай лініі. Ну і наш актыў далучыўся. Як ты ўважаеш, добра зрабілі?

Карызна халаднавата пацвердзіў:

— Чаму ж не. Гэта значна дапаможа нам. Ну, я пайшоў. Бывай здароў... Заўтра падыдзі — пагамонім.

Зелянюк пайшоў пад Сівалапы, высвістваючы вясёлую песеньку.

Карызна сігаў паспешна і злосна. Яго турбаваў той першы Зеленюкоў сказ. Ён гаварыў так, нібы ведаў, што Карызна быў там, у нардоме, што ён мае пайсці да Веры. Нават паведаміў, што яна дома. Што гэта, тонкі закід? Дакор? У той час як яны ўсе працуюць, стараюцца, ён, сакратар ячэйкі, кіраўнік іхні, улагоджвае свае сардэчныя справы?

Глупства! Ці ў гэтым сэнс? Адно аднаму не шкодзіць... Ды і нічога не ведае ён. Адкуль ён можа ведаць?

А мо яна сама сказала? Мо пахвалілася, што прыходзіў у нардом, шукаў яе сакратар ячэйкі Сымон Карызна, але яна была занятая, дык сказала, каб прыйшоў пасля, як скончыць яна сваю ролю?

Крокі Карызнавы робяцца яшчэ шыбчэйшыя і яшчэ зласнейшыя.

Вось і школа. У знаёмым акне гарыць прыветны агеньчык. Карызна спыняецца перад ім і з хвіліну стаіць, жыва ўяўляючы прытульны куточак, сагрэты ціхім недасяжна-чыстым хараством Веры Засуліч. Яму робіцца шкода сябе. Ён ступае некалькі крокаў у кірунку да ганка, потым ураз, па-вайсковаму, заварочваецца і ідзе — не ідзе, а бяжыць назад, сашчаміўшы зубы, каб не заплакаць.

Што яму трэба ад яго, гэтаму падшывальцу?

У той вечар шчырая, слаўная Вера Засупіч, доўга і марна прачакаўшы Карызну, паклалася спаць вельмі здзіўленая і засмучоная.

14

На сход склікалі старадаўным звычаем — пастуховай трубой. Выходзіў за Сівец стары спрадвечны пастух Аніська, станавіўся на ўзгорку ў гордай рыцарскай паставе і накіроўваў на Сівалапы сваю даўгую берасцяную трубу. Было нешта пагардлівае ў гэтым гучным выкліку да цёмных маўклівых Сівалапаў. Нібы выкрыквала труба задзірліва, ганарыста:

— Гэй, вы, дурні сівалапыя! Выпаўзайце ўжо, ліха на вас... Мо не варта было б і пускаць вас сюды, галадранцаў, у чыстую кампанію, але ўжо маеце нашу ласку. Ну-ну, выпаўзайце, задрыпы! Ну-ну!.. Гэй-гэй!..

Дзіўна, неабыкла гучала звонка-пявучая пастухова труба ў халодным зімовым змроку. У глухую снегавую немарач упляталася ясная ружовая летняя раніца. Рабілася весела, святочна.

Народ сыходзіўся тлумнымі гаварлівымі купкамі. Мабыць, сыходзіліся так калісьці на звон старадаўнага веча нашыя дзікія продкі.

...Сымон Карызна выйшаў наперад, на самы край сцяны. Зала была добра асветлена, і Карызну відаць была ўся грамоздная, цяжка збітая гушча сялян. Спераду ў суцэльны рухлівы клубок спляліся жанчыны — гэта было новае, не бачанае на даўнейшых сялянскіх сходах. Самыя верхаводы стаялі ззаду — панурыя ў маўклівым сваім чаканні, поўныя адчування ўласнае годнасці. У вольных прахонах — паміж ног, над галовамі — шныпарылі падшывальцы. 1х старанна адусюль праганялі.

Гаварылася лёгка. Падахвочвала напружаная, цвёрдая, нібы камённая, увага ўсяе паўнюткае залы. Здавалася, што такая ўвага гарантуе найвялікшы поспех. Гаворачы, Карызна разглядаў публіку і, неўзаметку для самога сябе, выбраў з усяе залы некалькі апорных пунктаў, да якіх зварачаўся ў адпаведных момантах свайго даклада. Гэтыя пункты давалі яму пэўную маральную даламогу. Калі ён удаваўся ў спакойныя лагічныя разважанні, дык упінаў погляд у высока вытыркнуты над публікай твар даўгога нейкага селяніна, на якім тырчаў застылы, мабыць, ураджоны, выраз здзіўлення, і Карызну здавалася, што даўгі селянін дзівіцца з сталёвае непарушнасці ягоных довадаў. Калі яму трэба было ўцяць у сэрца, разварушыць пачуцці, ён зварачаўся да маленькае бабулькі, што незнарок выперлася на самы перад, склала лагодненька на грудзях рукі, плаксіва замамыліла твар і ўсё ківала галавой у ціхім жалі. Калі запаляўся ён бадзёрым энтузіязмам і хацеў як найглыбей перадаць яго ў масу, ён узнімаў погляд на высокага зграбнага хлопца, што нейкім незразумелым спосабам узнёсся над публікай усёй сваёй масіўнай фігурай (можа, на стол там стаў на які?) і закамянеў у гордым адчуванні свае высокасці. Калі ж кідаў ён гучныя праклёны ворагам рэвалюцыі, ён махаў рукамі ў дальні кут, дзе, на яго думку, скупчыўшыся была галоўная кулацкая небяспека. I нарэшце, калі ўдавалася яму асабліва спрытнае дасціпнае слоўца, ён дазваляў сабе зачапіць крайком вока мілы, быццам здзіўлены троху погляд не то цёмна-карых, не то зусім чорных вачэй Веры Засуліч.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.