Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Карызна ўдаецца тады ў разважанні, даводзіць самому сабе:

— Трэба ламаць сябе, трэба выкрышваць з сябе гзтыя закамянелыя нарасці дробнабуржуазнае псіхікі, якія ляжаць цішком унутры і якіх не чуеш зусім, пакуль не растопяцца яны ў цеплыні агіднае сентыментальнасці і не зальюць нутро млявым бяссіллем.

— Трэба быць жорсткім. I перш-наперш — да самога сябе.

У гэтую ноч адкрылася Сымону Карызну ўся глыбіня перабудовы вёскі, увесь нявідны нутраны бок гэтага вялікага гістарычнага працэсу. Ён зразумеў, што не толькі справа тут ідзе аб змене спосабу гаспадаравання, аб пераходзе да больш дасканалае гаспадарчае сістэмы, што тут становіцца задача найглыбейшае пераробкі самога чалавека, вызвалення яго з-пад жудаснага гнёту ўласнае рабскае псіхікі. I гэтая грандыёзная задача мусіць быць развязана не старымі аблуднымі метадамі недалужнага культуртрэгерства, а рашучым рэвалюцыйным ударам.

Прачнуўся ўранні Карызна ад звонкага дзяцінага голасу гаспадарчае дачкі. Яна нешта рабіла тут, у святліцы, і, забыўшыся, мусіць, на яго, а мо і сумысля, каб разбудзіць, голасна загаманіла з некім праз акно. Потым схапянулася, зірнула на яго сваімі быстрымі чорненькімі вочкамі, засаромелася і ўцякла.

Карызна ясна ўсміхнуўся. Устаўшы з ложка, ён перш-наперш падышоў да акна і зірнуў на двор. Там маўклівы гаспадар спакойна запрагаў у сані чыстага гладкага канька, рыхтуючыся весці яго на зборны пункт. На санках ляжала акуратна складзеная запасная збруя.

Карызну хацелася, каб тое, што перажыў ён уначы, было звычайным, троху непрыемным сном.

12

Прыехаў ён у Сівец гадзіне аб адзінаццатай. Лекцыі ягоныя былі зрання — ён спазніўся на іх. Не заходзячы ў класы, ён адразу пайшоў да сябе на кватэру.

Жонкі ў хаце не было. Гэта троху здзівіла яго і троху суцешыла.

На стале ляжаў нераспячатаны ліст. Ён падумаў адразу, што ад дачкі, але ўбачыў на канверце зусім незнаёмае непрыветна крывое пісьмо. Разадраў канверт і здрыгануўся не то ад здзіўлення, не то ад прыкрасці. Ліст быў ад бацькоў. У ім пісалася:

«Даражэнькі сынок Сымонка!

Даўно ўжо не мелі ад цябе ліста і не ведаем, ці жыў ты там, ці здароў. А цяперашнім светам ці мала што можа здарыцца з чалавекам. Бывае — каторы Богу душой не вінават, а тым часам зробяць яго на немаведама што. У нас жыццё, Сымонка, дрэннае. Жывём і самі не ведаем, да чаго дажывёмся. Ці давядзецца ўжо ўбачыцца калі з табой, наш даражэнькі сынок. Абклалі нас усім-усякім, як жывадзёраў якіх, запісалі ўжо ў кулакі і кажуць, што будуць раскулачваць, а мо і сашлюць куды на пагібель. А ты ж сам ведаеш, Сымонка, якія мы багатыры. За вашай жа, дзеткі, дапамогаю і абжыліся сяк-так, а то ж свету божага не бачылі. I вось не ведаем самі, што тут рабіць. Прадаваць што — баімся, каб не засудзілі, а грошай няма, ты ж ведаеш, усе ў гаспадарку клалі. Як не дай Божа вышлюць, дык прыйдзецца ехаць і голым і без капейкі. Парай ты нам, даражэнькі сыночак, што рабіць, куды кінуцца. Ты ж ткі сам партыйны і добра знаешся ў гэтых справах. Матка зусім слабая, ледзь ступае па хаце, а бацька троху трывае. Лаўрэн паехаў да цесця разам з Арынаю — можа, там якую раду парадзяць. А мы адны з дзецьмі асталіся. Напішы, сынок, парай, даражэнькі, можа, яшчэ як і можна перакруціцца...»

Далей Карызна не чытаў. Склаў скоранька ліст і ўсунуў назад у канверт, а канверт паклаў пад цяжкі груд кніжак. Зусім мімаволі, інстынктыўна азірнуўся на бакі, як злодзей.

Кулакі... За вашаю, дзеткі, дапамогаю...

Ён даваў і грошы і парады. Ён пісаў, каб развіналі гаспадарку, каб не баяліся, наймалі, калі спатрэбіцца, бо гэта савецкая ўлада не забараняе. Ён раіў ім адысці на хутар ці, прынамсі, на пасёлак, бо лягчэй будзе тады паставіць на ногі гаспадарку...

Кулакі... Хто кулакі? Яны ці ён? Іх, старых, хворых, гатовы выслаць з межаў раёна, а мо акругі, а мо рэспублікі... А ён? Што мусіць рабіць ён? Як ён паглядзіць людзям у вочы? Што ён скажа сваім тут, што скажа партыі?

Гэта быў папраўдзе страшэнны ўдар. Захоплены цалкам работай, клопатамі, Карызна да гэтага часу не ўправіўся неяк падумаць пра свае асабістыя справы (а мабыць, было ў іх яшчэ ці мала чаго не зусім чыстага?), ён забыўся на асабістае.

Сама што і забыцца тады на асабістае, калі яно не зусім чыстае! Самаадданасць, ха-ха!

Ну, вось і ўсё. Падышло немінучае. Ён — кулак. Не яны, а ён кулак, бо ж ён зрабіў іх і сябе — так-так, і сябе — кулакамі, свядома зрабіў, прынцыпова, так, як рабіў і шмат каго іншых. О, было і гэта! Некалькі вёсак выключна за яго дапамогаю пайшлі на пасёлкі. Гэта было, праўда, не тут, гэта было там, дзе працаваў ён перад гэтым.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.