Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пайшоў прыгледзець скаціну.

I Карызна, заспакоены, хацеў быў ужо пакласціся спаць, аж раптам, як маланкай, працяло яму галаву:

— Заўтра абагуленне жывёлы.

У ім з'явілася няяснае, але настойнае падазрэнне. Ён ведаў пра выпадкі, калі некаторыя зламысныя калгаснікі, у душы зацятыя ворагі калектывізацыі, рабілі ўсялякія штукі, абы не здаваць у калгас свае жывёлы. Ён спалучыў гэта з таемнымі сцеражлівымі рухамі гаспадара і амаль не сумняваўся, што тут пахне нейкім злачынствам.

Тады з ліхаманкавай паспешнасцю ўзапнуў на ногі боты, напрануў паліто і цмыгнуў да дзвярэй. Дзверы, на шчасце, адчыніліся бадай без ніякага гуку. Карызна цішком перабег цераз двор і спыніўся перад варотамі хлява, пільна прыслухоўваючыся да таго, што дзеецца там, усярэдзіне.

Ён пачуў голас. Маўклівы гаспадар вёў з некім досыць жвавую гутарку. Карызна напяў як мага свой слых і пачаў разбіраць кожнае слова. Гаспадар размаўляў з сваім канём.

— Касютка... Касютка... мой... мой касютка... Добры мой коська... Я ж цябе выгадаваў, я ж цябе вырасціў. Ты ж быў маленькае зусім жарабятка, я цябе насіў на руках... Ты ж бегаў за мной, як сабачка, прасіў у мяне хлебца кавалак. Матка ў цябе была добрая, прыгожая кабыла, але старая. Адслужыла яна мне свой век, адпакутавала разам са мной. Слабая ўжо стала была, прыставала. А ты ж добры, крэпкі канёк. Ты стараешся, шчыра працуеш, не натурышся, любіш свайго гаспадара. Касютка мой... коська... Ты ўжо будзеш не мой. Паедуць на табе чужыя людзі, не дагледзяць цябе, не накормяць цябе, не напояць. Будуць біць цябе, пасякуць тваю гладкую скуру. Не будзеш ты ўжо падбрыкваць, як у мяне... Аддам я цябе, свайго коську... Аддам, касютка, аддам... Не будзе ў мяне майго касюткі... Не будзе...

Гаспадар раптам сціх, і ў адказ яму зарзаў ласкава, нібы з шчырай удзячнасцю, конь. Потым колькі секунд стаяла поўная цішыня, і раптам пачуў Карызна новыя дзіўныя гукі, нібы квактала там курыца, склікаючы да сябе сваіх пісклянят. Карызна не адразу зразумеў, што гэта дзіка, нязвыкла, мо ўпершьшю ад далёкіх дзіцячых год плача даўгі маўклівы мужчына.

Дзіўнае, незразумелае пачуццё, падобнае да страху, апанавала тады Карызну, і ён кумільгам кінуўся цераз двор у хату, з сутаргавай паспешнасцю скінуў боты, паліто і схаваўся пад коўдру.

Так, эзта быў-ткі сапраўдны страх. Гэта страх быў самога сябе, сваіх пачуццяў, бо Карызна пачуў быў там, ля варот, што гатоў сам заплакаць разам з дурным сентыментальным гаспадаром.

Спаць... Трэба спаць... Сон развее гэтую праклятую мару, а заўтра ён адно будзе смяяцца з дурнога свайго ўтрапення.

Але ж які там сон? Сон і блізка не ідзе да яго. Ён тужыцца з усіх сіл, каб скупчыць думкі на якім-небудзь староннім прадмеце, стараецца заняць якім-небуцзь староннім вобразам сваё ўяўленне, а ў гэтым уяўленні замест усяго з'яўляецца вясёленькі палавенькі канёк, якога ён помніць з даўніх дзён свайго дзяцінства. Гэта быў цудоўны канёк. У яго спіна была кругленькая, як жбанок, і праз яе праходзіў уздоўж роўненькі аксамітны шнурочак. На ім было мякка і небяспечна ездзіць. Кожнага разу, ведучы пасвіць, Сымон валіўся з яго — ён спрытна ўмеў скідаць з сябе, гэты канёк! — але ніколі не наракаў Сымон на свайго ўлюбёнца, бо той заўсёды спыняўся, як чуў на сабе пустое месца, варочаўся да нешчаслівага ездуна і, стаўшы над ім, ірзаў у вясёлым спачуванні. I пакорна згінаў сваю шыю, каб па ёй маленькі гаспадар мог узглабацца на яго круглую, як жбанок, спіну.

Карызна помніць, як прадаваў бацька гэтага канька. Колькі наплакаўся тады маленькі Сымон, колькі нагараваўся, колькі начзэй не паспаў, усё думаючы аб сваім таварышу...

I ў гэты момант Сымон Карызна, сакратар партыйнае ячэйкі, ловіць сябе на тым самым мяккім жаласлівым пачуцці, якое калісьці было ў дзяцінстве. Толькі трудна азначыць, ці яго нарадзіў успамін пра тое даўняе, дзяцінскае, ці мо падслуханы плач дурнога гаспадара. Але ён з страхам, з жудасцю чуе, як горла яму сціскаюць спазмы.

Карызна ўпадае ў шалёную злосць. Ён шумна варочаецца на ложку, скрыгае зубамі і шэпча, каб заглушыць самога сябе:

— Гэта — рабства. Гэта пракляты ідыятызм патрыярхальнае вёскі. Трэба знішчыць гэта, трэба смяяцца з гэтага. Так, трэба смяяцца.

Ён уяўляе сабе даўгога нязграбнага гаспадара, як стаіць ён, абняўшы маленькага калматага канька, і цалуе яго ў мяккую пысу. Так, пэўна, што ён цалаваў яго. Вядома, што цалаваў. Цалаваў... Хі-хі-хі...

Але смех не смешны зусім. Фальшывы смех. Даўгалыгая постаць гаспадара над мізэрным каньком настойна, непераможна выклікае спагаду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.