Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ну, але там будзе відаць, хто з іх лепш патрапіць загнуць пралетарскую лінію!

I Пацяроб чакаў да пары, пацяшаючы сябе ўспамінамі аб калішніх сваіх баявых аперацыях ды пераносячы яскравыя карціны іх у блізкую будучыню. Цікава, што ў вочы да Зеленюка ён ставіўся з такой страшэннай далікатнасцю, ветласцю і нават паслужнасцю, што таму аж смешна рабілася. Так спрытна ўмеў хаваць ён свае сапраўдныя пачуцці да людзей!

Адзін, каму выказваў Пацяроб свае настроі, на каго цалкам звяраўся, быў Сымон Карызна. Часамі, як аставаліся яны сам-насам, Пацяроб падыходзіў да яго, моршчыўся яшчэ больш, чым звычайна, гатовы, здаецца, заплакаць, панура ківаў галавой, а тады раптам усміхаўся, сплятаючы гэтую сваю бязмежна пагардлівую ўсмешку з ранейшаю плаксіваю мінаю ў нешта дэманічнае і дужа смешнае:

— Смаркачы! Я вам за тры дні ўвесь сельсавет у калгас увапхну. Прасіцца будуць, маліцца, каб прынялі... А не то што... Слізнюкі, а не людзі... Цьфу!

Карызна з іранічнаю ўсмешкаю сунімаў яго:

— Не плюй, Пацяроб. I без таго ведаем, што ты — ваяка. Але тут не наваюеш. Тут так няможна — бахцерабах, і гатова...

Пацяроб аставаўся велічна-непарушны ў сваіх пераконаннях.

А тым часам у сельсавсце справа калектывізацыі мала што не стаяла на мёртвым пункце. Вёскі пазіралі на Сівец, чакалі ад яго першага прыкладу, а Сівец усё ваўтузіўся на месцы, усё бушаваў сам у сабе, як добра рашчыненае цеста.

Карызна пачынаў трывожыцца і з большай увагай прыслухоўвацца да Пацяробавых філіпік. А тут падаспелі яму раптоўныя ўзрушэнні, якія яшчэ больш здэтанавалі яго, моцна ўскаланулі яго душэўную раўнавагу

Ездзіў па калектывізацыі ў сама дальшую вёску іхняга сельсавета, якая, аднак, першая ўзялася як след за новую справу. Там ён праводзіў сход — не пачатковы сход, з лямантам, спрэчкамі, з раз'юшанымі выступленнямі кулацкіх паплечнікаў, з бабскім віскам ды плачам, а сход арганізацыйны, дзе ўжо ў спакойнай разважлівай дзелавітасці абмяркоўваліся першыя крокі нованароджанага калектыву.

Карызна спачыў душой на гэтым сходзе. Тут ён убачыў, што цяжка толькі зрабіць першы зрух, цяжка спіхнуць з месца неўвароткую камлыгу закаржэлае сялянскае псіхікі, а далей яна возьме сама патрэбны ход і пакажа тое, чаго нават трудна было чакаць. На месца тупой зацятай упартасці з'явіцца лёгкая гнуткая ініцыятыва, на месца дзікага кансерватызму — здаровая гаспадарчая кемкасць, абачлівасць. Яшчэ тыдзень таму нязрушная інертная маса людзей раптам робіцца свядомым творцаю свайго новага жыцця.

На тым сходзе было развязана і найдалікатнейшае, найбальнейшае селяніну пытанне — абагуленне жывёлы. На дзіва Карызну, прайшло яно проста, без спрэчак — адно спахмурнелі троху калгаснікі, пацішэлі ў тлумнай сваёй гаварні. Не ўцяміў адразу Карызна, што даўно ўжо, яшчэ тады, як у самым гарце першапачатковых спрэчак, у блытаніне сумненняў пачалі былі завязвацца першыя вузельчыкі калектыўнае лучнасці, ужо тады хто падыходзіў да стала і нязграбна крэмзаў на пратаколе сваё прозвішча, быў развязаў у сабе гэта пытанне. Бо ж і ўсе тыя спрэчкі і ўсе сумненні, чаго б яны ні датыкаліся, куды б ні былі яны накіраваны — усё роўна ў выходным пункце сваім, у сваім корані мелі таго самага коніка, тую самую кароўку. Троху пазней зразумеў гэта Карызна, і яго не здзівіла больш лёгкасць, з якою ўхвалілі калгаснікі пастанову пра абагуленне жывёлы. I не толькі гэта ён зразумеў, а шмат чаго адкрылася тады яму, чаго ён раней не бачыў ці на што не звяртаў быў увагі. I тады акурат зачалося ягонае мітушэнне.

Было гэта той самай начы. Сымон Карызна — было позна — дык заначаваў у той далёкай вёсцы, у чыстай хаце аднаго серадняка-селяніна, цяперашняга калгасніка.

Яны разам з ім ішлі са сходу. Гэта быў даўгі маўклівы мужык з апатычным выразам беднага на расліннасць твару. Як даручылі яму нанач Карызну, ён не паказаў ні радасці, ні нездаволення, адразу падышоў да яго і запытаў высокім глухаватым голасам:

— Пойдзем ужо ці яшчэ пагамоніце троху?

Усю дарогу ішлі моўчкі. Карызна бушаваў новымі ўражаннямі, і яму карцела загаварыць, але сунімаў яго пануры выгляд спадарожніка. Той сігаў поплеч, плаўна махаючыся на хаду, як вялізны бусел.

Ля форткі аднаго двара стаяла жанчына. Карызна хацеў абмінуць яе, але пачуў знаёмы голас:

— Сюды, да нас, дзядзька Карызна.

Гзта была гаспадарова дачка, зусім маладзенькая яшчэ дзяўчына. На сходзе яна нешта была гаварыла і прыцягнула да сябе Карызнаву ўвагу сваёй смеласцю, быстрым позіркам маленькіх чорненькіх вочак і звонкім, яшчэ дзяціным голасам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.