Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зелянюк дапытліва глядзіць на яе сваімі вострымі быстрымі вачмі, нібы чакае, дамагаецца, просіць у яе нейкага слова. А Якуб развінае далей ягоныя меркаванні:

— Такіх, як Тацяна, у нас знойдзецца ці мала: будзе з каго збіць бабскі актыў. Сабраць усіх бядачак, усіх пакрыўджаных, усіх бяздольных. Яны за Тацянай пойдуць! Каму-каму, а Тацяне дадуць веры, бо сама яна зазнала ўсяго на сваім вяку.

I вось чуе небарака Тацяна, пгго ёй астаецца адно: узяць на сябе гэтую неспадзяваную адказнасць, далучыцца да гэтых людзей, што намагаюцца нешта зрабіць новае ў Сіўцы, — яна не ўяўляе яшчэ выразна — што, але чуе нутром, што нядрэннае, раз становяць яны на першае такіх вось, як яна, бедакоў. А ці толькі заняўся ў Тацяны гэты новы настрой, як адразу з чыста жаночаю непасрэднасцю ўдалася яна і ў новыя турботы.

— Бабам трэба, каб з вядомага, з практыкі паказаць. Ля нас там, дзе я пайшоўшы была, зусім поплеч камунаю працавалі. I добра жылі, дужа добра жылі. Я ткі раскажу нашым бабам. Я сама была прыглядалася, каб перайсці туды ад мужыка... Але што блізка...

Зелянюк быў страшэнна здаволены.

— Правільна, Тацяна, з вядомага, з практыкі. Пустымі ўгаворамі іх не ймеш, — не павераць. Ты — я ж казаў табе — хітрая баба...

Ён весела падміргнуў Тацяне і звярнуўся да Якуба:

— Ну, як твае планы, Яша? Працуеш усё?

Якуб раптам ажывіўся. Цяжкія марудлівыя вочы яго заблішчалі па-дзяцінаму чыстым святлом, а на худых, жудасна запалых шчоках замігцела ледзь прыметная чырвань. Ён сарамліва ўсміхнуўся і адказаў больш для Тацяны, бо Зеленюку было гэта добра вядома:

— Тут жа не пэўныя якія планы, бо я мяркую на тое, што ўвесь Сівец і ўсе Сівалапы будуць у калектыве. А як яно будзе — яшчэ немаведама. Проста цікава самому, ці намнога будзе лягчэй і выгадней мужыку. Мы разам з Мікітам — ён жа ў аграноміі троху кумекае. Ды ткі, праўду сказаць, і добра чаго разумее, дармо што мала павучыўся...

Зелянюк падсеў да стала і весела кіўнуў галавой.

— Ну-тку, Яша, пакажы нам, што ў цябе ёсць. Сядай, Тацяна, бліжэй, во сюды.

Тацяна села побач з ім, з цікавасцю пазіраючы на стол. Ранейшае замяшанне яе развеялася без следу — яна была дзелавіта-спакойная І, як зазвычай, — пэўная ў сабе, вясёлая сваёй раўнамернай весялосцю: яна ўжо адчувала сябе пры месцы.

I Якуб Лакота, былы партызан і чырвонагвардзеец, а цяпер няўздольны хворы бядак (след белагвардзейскага катавання), не сціраючы з твару свае мілае сарамлівае ўсмешкі, распасцёр на стале шырокія аркушы паперы з планамі, рысункамі, табліцамі, зробленымі неспрактыкаванай, але шчырай рукой фанатычна адданага новай справе чалавека.

Ноч у ноч сядзеў Якуб над сваімі цудоўнымі планамі, аддаючы ім увесь найбагатшы запас свайго душэўнага запалу і ўсе ўбогія рэшткі свайго згасаючага здароўя. Можа, таму, што была гэта яму, нязвыкламу ў ёй, цяжкая, непасільная праца, можа, таму, што ляпіў ён яе па каліву з уласнае крыві, з уласных разбітых нерваў — была яна яму даражэй за гаспадарку, за сям'ю, за самога сябе. Гэта была неадрыўная частка яго нутра, гэта было яго другое сэрца.

Ці верыў ён у практычнае значэнне гэтае свае працы? Ён сам адмаўляў гэта, а тым часам — хто яго ведае? — мо і грэла яго часам надзея, што людзі, многа людзей, цэлы вялізны калектыў будзе будаваць сваё жыццё паводле яго планаў, паводле смелых, гарачых думак яго і летуценняў? А пакуль што ён сам праз свае гэтыя планы кроўна ўрастаў у будучыню, пазнаваў яе ў жывых яскрава акрэсленых формах і вёў у яе разам з сабой сваіх таварышаў, суседзяў, усіх, хто меў паквольную гадзінку, каб пасядзець над яго шырокімі красамоўнымі аркушамі ці проста паслухаць ягоных меркаванняў.

Тацяна выйшла з Якубавае хаты як зачараваная. У яе не было выразнае яснасці — многа чаго пераблыталася, а многа чаго і зусім не змясцілася ў яе галаве,— але ўваччу мігцела, пералівалася цудоўнымі фарбамі агульная карціна новага жыцця — прыгожага, як у казцы.

Зелянюк узяў яе падпашку і моцна сціснуў яе тугую руку.

— Ну, што, Тацяна? Ці верыць трэба, ці можна і знаць? Тацяна парыўчатым рухам рукі адказала на яго поціск. А загаварыла не адразу — замінала ёй яе глыбокае ўзрушэнне. Адылі крыкнула задорна, звонка, на ўсю сонную сівалапаўскую вуліцу:

— Дадушы, мы нешта зробім у Сіўцы!

Яна не хацела, адмаўлялася, але Зелянюк усё роўна павёу яе дахаты.

— Мне гэтую ноч наканавана так прашлындаць. Мне дык весела, я здаволен, што так у нас сёння выйшла. А ты як, Тацяна, га?

Тацяна замест адказу моцна прыціснула да сябе яго руку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x