Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ой, кусаецца! З'есць нас мароз, дадушы, з'есць.

Зелянюк абхапіў яе рукою за плечы ды так і павёў па вуліцы.

— Нам, здаецца, адною дарогаю? Ты ж на тым канцы жывеш? У маленькай крывенькай хацёнцы?

— У маленькай крывенькай хацёнцы. Усё ты ведаеш. Якіх два тыдні пажыў, а быццам і вырас тут, ў мястэчку. Хітры ты чалавек!

Зелянюк раптам узяў сур'ёзны і шчыры тон:

— Трэба быць хітраму, Тацяна. Як не будзеш хітры, дык нехта іншы знойдзецца на цябе хітры, і ты дурнем будзеш яму. А мы ўжо ці малы час былі дурнямі...

— Цяпер вы ўжо хітрыя, а мы яшчэ дурні.

— Хто гэта — мы і вы?

Тацяна троху замяшалася.

— Ну, вы... гарадскія.

Зелянюк памаўчаў.

— Ты таксама хітрая, Тацяна. Каб не была ты хітрая, дык бы дасюль мардавалася ў свайго нялюбага мужыка, а то дык жывеш вось, як вольная птушка, водзіш за нос сівецкіх мужчын. Разумная ты баба, Тацяна.

— Авой, пахваліў. Каб адно не перараніўся з хвальбою, бо яшчэ не знаеш мяне, што я за птушка.

Ішлі нейкі час моўчкі. Тацяна раптам зняла ягоную руку з сваіх плеч — і Зелянюк адчуў, што ў гэтым — не фігураванне, не гульня ва ўдаваную незачэпнасць, а павага да яго, да Зеленюка, да іхняе гутаркі. I папраўдзе, прайшоўшы яшчэ некалькі крокаў, Тацяна сур'ёзна запытала яго:

— Скажы, Зелянюк, што гэта вы робіце тут?

Ён адказаў, не задумляючыся:

— Робім вас усіх хітрымі.

Тацяна шчыра папрасіла яго:

— Скажы неяк так, каб зразумела я... На сходзе я чула, ды нічога не ўцямлю я там, хоць і словы, здаецца, простыя... Ведама, гавораць адразу ўсім, дык па колькі там каму прыйдзецца! А ты так скажы, каб усё мне адной...

— Добра, скажу табе ўсё адной...

I Зелянюк на хвіліну задумаўся, шукаючы трапных слоў.

— Людзі таўкуцца, як вар'яты, у чорным, у брудным катуху, куды не зазірае ніколі сонца, дзе скрозь — цемра і смурод, адкуль не відаць, што дзеецца навакол, за сценамі гэтага катуха. А за сценамі — сонца ззяе, і светла там, і чыста, і раскошна, і краска скрозь, зеляніна. Ды і сцены ў катуху ў гэтым ужо патрухлелі даўно, ледзьве ліпяць, а трымаюцца толькі таму, што дурныя гэтыя людзі не хочуць быць хітрымі. Каб яны былі хітрыя, яны б не мясціліся, не таўкліся адзін з адным у брудным катуху, не лезлі б адзін аднаму на галаву (пэўна, што таму вальгатней, хто на другога ўссядзе), а наперлі б усе разам, разламалі сцены і выйшлі на свет. Выйшлі зусім-зусім вольныя, бо і тыя, хто ўправіўся ўссесці на карак ім, ураз паляцеў бы дагары нагамі ад магутнага гэтага зруху. Разумееш, Тацяна, што мы робім тут і чаго дамагаемся?

— Ты прыгожа гаворыш, не так, як на сходзе. Але ж тое яшчэ, ці папраўдзе там свет той ёсць за сцяной? Каб не выламаць сцяны на мароз? Тады пакуль ты заткнеш яе нанова! Трэба добра паверыць у гэта.

— Нашто верыць, Тацяна? Гэта можна знаць.

Яны выйшлі край вёскі.

— Ну, вунь твая хата, Тацяна. Маленькая, крывенькая. Андрэй спіць ужо, пэўна.

Яны суняліся, але не развітваліся. Зелянюк узіраўся ў глыбіню цемры, што цяжкім масівам залягла паміж Сіўцом і Сівалапамі. Унізе, на дне лагчыны, туркатаў, трасучыся ад холаду, млын і спрабаваў змагацца з чорнаю навалаю цемры кволымі пасмамі сівога трапяткога святла.

На гары, за млыном, там, дзе пачыналіся Сівалапы, вострае Зеленюкова вока згледзела маленькі хліпучы агеньчык, які здаваўся далёкаю зоркаю. Тады ён парыўчата абярнуўся да Тацяны і запытаў яе:

— Ты дужа хочаш спаць, Тацяна?

— Уга! За гэткую ноч два разы можна выспацца!

— Ты пойдзеш са мною? Не збаішся?

Тацяна адказала працяжна, з усмешкай у голасе:

— Пайду... Не баюся...

Зелянюк узяў яе за руку, як малую, і павёў за Сівец у чорную прорву лагчыны. Яна зразумела, што ён вядзе ў Сівалапы, але не гаварыла нічога, ішла моўчкі, паклаўшыся на яго правадніцтва.

Абмінулі млын — у расчыненыя дзверы ўбачылі фантастычныя ў змроку і мучаным тумане фігуры людзей. Перайшлі цераз мост, над якім хліпала ледзянымі слязьмі гвалтам затрыманая ў сваім вольным бегу рака.

I скрозь абое маўчалі. Толькі як ішлі ўжо пад гару, набліжаючыся да Сівалапаў, Зелянюк сказаў:

— Адзін чалавек не спіць яшчэ ў Сівалапах.

Тацяне было трывожна і смешна. Куды ён вядзе? Што гэта ён сабе выдумаў?

Зорка, якую згледзеў быў Зелянюк ад Сіўца, вырасла ў светлы квадрат акна ў адной з канцавых хат. Зелянюк звярнуў да гэтае хаты. Тацяна сунялася.

— Гэта ж Якуб тут Лакота жыве. Куды ты вядзеш мяне?

Ён настойна пацягнуў яе за руку.

—Ты сказала, што пойдзеш, што не баішся.

Тацяна скарылася. Зелянюк паляпаў у асветленае акно, і праз хвіліну ім, не папытаўшыся — хто, адчынілі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x