Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А як тады назавуць залёты да замужняй?!

— Каханне не пытае, замужам каханая цi не, здаровая яна або хворая, шчырая цi нядобрая. Яно кахае, i гэтым сказана ўсё.

Вочы Янiса раптам сталi разгубленыя. З нейкай мяккай уладнасцю, быццам гiпнатызуючы, ён сказаў, паклаўшы рукi ёй на плечы:

— Кахайце яго, Ірына. Вам пашанцавала. Ён вялікі ў каханні чалавек. Махніце рукою на ўмоўнасці, на дабрабыт. Усё гэта лухта! Ідзіце з ім, пакуль сэрца маладое, пакуль яно кахае і хоча кахання. Верце мне, няма на свеце нічога над каханнем і трэба яго шанаваць, не забіваць недаверам, не прыніжаць нават жартамі. Кахайце яго.

Яна глядзела ўбок. Потым спытала цiха:

— Гэта ён параiў вам прыйсцi да мяне?

— Дрэнна вы яго ведаеце. Ён нiчога не ведае. Я сам, бо яму зараз вельмi патрэбна дапамога.

— А дзе ён зараз?

— Мяркую, стаіць перад сінедрыёнам.

— Якiм?

— Перад вучоным саветам iнстытута i дырэктарам, — знешне спакойна сказаў Янiс. — Трымае адказ.

— У чым гэта?

Латыш прыкурыў ад недакурка другую папяросу.

— Ён страцiў раўнавагу з-за гэтай гiсторыi. Нервы напятыя. Забыў аб асцярожнасцi i лезе на ражон па ўсякiм выпадку i без усякага выпадку.

Яна ўважліва глядзела на яго.

— Што сказаў?

— На лекцыі Пружыніна абазваў сяго-таго з нябожчыкаў палітычным прайдзісветам і апрычнікам.

— А хіба не так?

— Так. Але ж вы ведаеце…

— Што? Што вясной шасцідзесятага года ні я, ні вы, ні вучоны савет, ні нават дырэктар… ніхто нічога яшчэ не ведае.

— Менавіта,

— Так, не крыўдуюць толькі на лёс, на натуральную смерць. Што ж, калі так здарылася… А за астатняе трэба адказваць. Так лічыць мой друг, і я з ім у згодзе.

— А вы не думаеце, што збоку Андрэя гэта як запознены ўдар капытам.

— Андрэй мае на гэта права. Ён не любіў і не любіць тых, хто хоча сабою падмяніць лёс чалавечы. Гэта ж падумаць: двухногі лёс нада мною, ім, вамі? I ведаеце што? Каб мне спатрэбіўся таварыш, з якім я мог бы пайсці ў полымя за свае перакананні, - я ўзяў бы яго.

— Як гэта здарылася? — Ірына нарэшце прыкурыла цыгарэту,

— Пружынін сказаў, што некаторыя шумяць вакол апошніх падзей у свеце больш, чым трэба. Я не паспеў стрымаць Андрэя. Ён ускочыў: ноздры трапечуць, вусны непаслухмяныя, белыя. А потым уся кроў у твар.

— Вы літаратурны крытык. Значыць, прэтэндуеце на званне чалавеказнаўцы. Цярпімага і спачувальнага, Дык успомніце хаця б перадваенныя літаратурныя… гм… дыскусіі. Тыя людзі… Яны ў труне перавярнуліся б, каб маглі пачуць ваш цынізм! Адной душы бязвінна загубленай хопіць, каб ніколі не забыць.

Пружынін малінавай чырванню наліўся: "Хлапчынка, дэмагог! Зрабіце спачатку столькі, сколькі мы, я, сколькі ён". А Андрэй: "Я не збіраюся рабіць тое, што ён. I за добрае і за злое — бог і людская памяць яму суддзі. Але я не хачу, каб мяне ўспаміналі, як яго і яшчэ некаторых, Я выхаваны зусім у другіх правілах і не хачу быць прайдзісветам, які робіць першым героем рускай гісторыі апрычніка, бо адчувае сваё ўнутранае падабенства з ім". Пружынін выскачыў з аўдыторыі і пабег скардзіцца да дырэктара. I вось…

— Можа скончыцца дрэнна.

— Што? — яна падалася наперад, не заўважаючы, што накідка спаўзла з яе плячэй на падлогу. — Вы сапраўды так думаеце?

— Так, — кiўнуў Янiс.

Слупок сіняватага попелу, што нарос на цыгарэце, упаў на падлогу,

— Дрэнна, — сказала яна.

…Якраз у гэты час Андрэй сядзеў у невялiкiм кабiнеце дырэктара. За акном ляжаў адлiжны сiняваты скверык, там вецер хiстаў мокрыя верхавiны дрэў, а тут было цiха i як быццам глухавата.

За сталом, насупраць Андрэя, сядзелі і моўчкі глядзелі на яго некалькі чалавек. Пружынін, грузлы і сівы, нервова курыў. Поруч з ім сядзеў дырэктар з жаўтаватым стомленым тварам, яўна хваравітым. Вочы яго за шклом акуляраў здаваліся ненатуральна вялікімі, глядзелі на Андрэя з уважлівасцю і нейкім нават грэблівым шкадаваннем. Далей машынальна маляваў чарцянят на клапціку паперы выкладчык Маркаў, па-за межамі інстытута нядрэнны крытык. Хітраваты, з сівінкаю ў цыганскіх валасах, ён зрэдку кідаў на Андрэя вясёлыя позіркі, быццам, казаў: "Што, брат, уліп? Не бянтэж дзядзяў. Дзядзі ціхага жыцця прагнуць".

Быццам нічога не здарылася, сядзеў намеснік дырэктара Копцеў. Андрэя заўсёды нават у нейкае замілаванне прыводзіла вытанчаная інтэлігентнасць яго аблічча, аксамітна-цёмныя, жывыя вочы, рукі артыста. Ды ён і сапраўды быў падобны на нейкага вядомага артыста… Аксёнаў, ці што? Або, можа, нехта з амерыканцаў. Закінуў нагу на нагу, пагойдвае ступою ў люстэркавым туфлі і стракатай шкарпэтцы. Хоць глядзіся ў туфель, быццам і няма на вуліцы слаты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x