Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Андрэй апусціў ліст.

— I ён плыў між лазурных, як неба, пякуча-халодных хваль, а паўз яго праплывалі караблі з барвянымі ветразямі. Барвянымі, як сонца захаду, як кроў, пралітая за справядлівасць. I караблі білі з гармат у гонар таго, хто адзін, у лядаштым чаўне, плыў у Нязведанае, і парахавы дым слаўся над сіняй вадой.

— Дзякую табе, — ціха сказаў Яніс.

— Гэта табе дзякуй.

— Нічога, — сказаў Яніс, — нічога. Ведаеш, жыць яшчэ можна, калі друг поруч. Ідзі. Дзякуй табе.

Андрэй зачыніў за сабою дзверы. У сваім пакоі ён з дрыжыкамі агіды агледзеў падрыхтаваныя чамаданы і люмінал побач са шклянкай вады…

Багаж склаў, ідыёт, у ваяж сабраўся, баязлівае быдла. А ці не хочаш вечнай вайны, падонак? Лёгка адкараскацца захацеў. Баба яму, ці бачыце, адмовіла ў вышэйшым шчасці, не захацела з ім, такім харошым, пайсці ад соннага ды цёплага гнязда. А ты не прыніжайся. Хопіць. Моўчкі прайдзі, хаця б сэрца рвалася. Нічога, знойдзецца другі жмут кісяі. Люмінальчык падрыхтаваў, боўдзіла! Не, брат, распакоўвай чамаданы. Людзі церпяць — цярпі і ты. А сам ты што для людзей? Аб гэтым забыў? Рабі ім паслугі, сволач, хоць, можа, і не адчуваюць яны ў іх патрэбы пасля сённяшняга.

Ён ірвануў акно, з трэскам аддзёр папяровыя палосы, якімі яно было заклеена на зіму, і з ярасцю выкінуў люмінал на вуліцу. Туды ж пайшла і вада.

З пачуццём вяртання з далёкага падарожжа ён рыўцом адчыніў чамадан і выкінуў рукапісы на падлогу.

…Над Масквою пачынала днець. Бэзавае святло ляжала на ажурных металічных канструкцыях, рабіла бязважкімі і прывіднымі дамы. Пачынаўся дзень.

Андрэй ведаў: ён ніколі больш не зробіць такога.

Ніколі ў жыцці.

Р а з д з е л XXIV

Яніс стаяў перад Горавай, якая сядзела ў крэсле, і, гнеўна надзьмуўшы таўставатыя губы, глядзеў на яе. У кватэры было трохі холадна ці гэта, можа, здавалася, бо Ірына зябка ўціснулася ў куточак крэсла, схавала рукі пад футравай накідкай.

— Я забараняю вам гаварыць са мной на гэту тэму, — суха, з нейкай асаблівай жорсткасцю сказала яна.

— Я і не хацеў гаварыць. Але ён мой друг, і як вы з ім сябе паводзіце — гэта ўжо занадта.

— А як мне з ім сябе паводзіць? Я замужам.

— Гэта не перашкаджала вам калiсь дазваляць яму хадзiць з вамi…

— Вы нічога не ведаеце, Ян.

— I не хачу ведаць. Але гэта бес-ча-ла-вечна. Або будзьце з ім, або пакіньце тлуміць чалавеку галаву.

— Што за тон? — вочы яе былі халоднымі.

— Гэта яшчэ замяккі тон для ўсёй агіднасці, што вы з ім робіце, — кулак Яніса ўладна рассек паветра.

— Яніс, я буду вымушана паказаць вам на дзверы.

— А я не пайду.

— Пабачым.

Вайвадс зразумеў, што яго сапраўды могуць выставіць. Гэта не ўваходзіла ў яго планы, і таму ён сказаў ужо больш мякка:

— Ды не будзьце ж вы Ірынай Сяргееўнай. Будзьце хоць сёння проста Ірынай, другам, што любіць майго друга.

Яна прыўзняла вечка сігарэтніцы. Апусціла вочы:

— Гэты ваш друг апошнімі днямі пазбягае мяне. Ён сухі і жорсткі.

— А што яму рабіць у адказ на тыя словы, якімі вы яго пачаставалі?

— Ён не мае права нiчога патрабаваць ад мяне.

Вайвадс зноў выбухнуў:

— Ды зразумейце ж, ён вас кахае. Ка-ха-е!!! Гэта такое каханне, якое раз у стагоддзе бывае на зямлі. Такое каханне, аб якім марыць кожная жанчына, вечнае, магутнае, нязменнае! А вы яго ў бруд! Багатыя занадта! Усё жыццё вам такія пачуцці пад ногі клалі!

Яна падціснула вусны ў нітачку, і твар яе ўпершыню здаўся Янісу непрыемным.

— Дакараеце? — сказала яна. — А я проста бачыла, што ён як адурэў, што нельга адразу ж пакінуць яго без усялякай надзеі, што трэба паступова. Я хацела дапамагчы яму і не дала ніякай падставы спадзявацца.

— Хлусіце! — Яніс наліўся крывёю абурэння.

— Ян!..

— Харошанькае дзела, — бурчаў Ян, уладкоўваючыся ў крэсле. — Як гэта? Я на свае вушы чуў, якія гэта былі авансы з мастаком і псіхіятрам.

— А хiба я казала нешта прама? — яна шырока раскрыла нявiнныя вочы. — Вы проста не зразумелi мяне.

— О, вядома, — закалацiўся Янiс. — Вы, жанчыны, усiх абведзяце. Не хапала яшчэ, каб вы прама казалi. Вы ж заўсёды пакiнеце для сябе пралазiну. А я тыдзень таму бачыў, як ён ледзь не памiраў, гаворачы пра вас, а потым паляцеў на лыжах з такой стромы, дзе шыю скруцiць было — раз плюнуць. Як назнарок смерцi шукаў. Я ўжо думаў — мазгi разлятуцца, як бэнкне галавою ў дрэва.

— Хлопчык, — пацiснула плячыма яна.

— Ну так, мы хлопчыкi, мы несучасныя, мы — сентыментальныя саплякi ў часiну цыгарэт «Арбiта», мы i кахаем, як у дзевятнаццатым стагоддзi. Але ведайце: менавiта так будуць кахаць, калi чалавек стане дасканалым. А нежаданне ахвяраваць у iмя кахання сваiм жыццём тады назавуць брыдотай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x