Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Лягчэй мне было з дыялектыкай, калі ў мяне памерла нявеста?

— Я не кажу пра заўчасную смерць.

— А смерць у старасці? Нашто? Новых форм чакаць на зямлі не трэба. Фізіялагічна вышэй за нас людзі не будуць. А кожнае новае пакаленне выдаткуе дваццаць год, нават трыццаць год, каб дарасці да ўзроўню папярэдняга.

Ён нервова закурыў:

— Нас забівае жыццё, подласць моцных, вайна. Але калі-небудзь мы ўстанем… I тады божаму наканаванню смерці прыйдзе канен.

Яніс спытаў з відавочным сумам у голасе:

— А нам? Можа, і будуць некалі старэць у пяць тысяч год. Але што рабіць нам?

— Не ведаю. Нам давядзецца выпіць чашу ў семдзесят… Як бацькам. I, магчыма, для нас ёсць толькі адзін выхад. Адзіны шлях. Жыць кожную секунду. Думаць, рухацца, рабіць кожную хвіліну. Тады, напэўна, за семдзесят год пражывеш, не менш за дрэва, якое трыста год стаіць на месцы… Варта паспрабаваць ва ўсякім разе.

Андрэй усміхнуўся сваім думкам: "І яшчэ кахаць. Той, хто кахае — бессмяротны. Ён у кожную хвіліну перажывае стагоддзе. I ён — вораг смерці. Таму, што смерць не для кахання, не для маці тваіх дзяцей. А ўжо для дзяцей, для твайго бяссмерця — менш за ўсё… Толькі кахаць".

За акном увесь далягляд, аж да паловы неба, зацягнула грыфельна чорная хмара. Яна насоўвалася трывожна, з жахлівай павольнасцю, веяла на свет мёртвым холадам. Подых яго адчуваўся нават у пакоі, праз адчыненую фортачку. На пагрозлівым фоне хмары здаваліся белымі нават шэрыя будынкі ўдалечыні.

— Будзе снег, — знобка сцепануўся Грынкевiч.

Яніс не зводзіў з хмары ясных блакітных вачэй.

— Страшная якая хмара, — сказаў ён, — як вайна… Вось яшчэ чаго я не магу зразумець, Андрэй, — вайны. Праўдзівей, таго, што людзі яе забылі.. Нядаўна рэдактар не ўзяў маёй паэмы аб вайне: гэта, кажа, мінулае.

— Добрае мінулае. Сіроты і інваліды дагэтуль ходзяць.

— I не ў тым справа, — сказаў Яніс, — у душах яна ў нас, ва ўспамінах, у сэрцы. Характары нашы трыклятыя ад яе, дагэтуль яна нас б'е. Забыць нельга.

— Так, — сказаў Андрэй, — не дае забыць. Ды яшчэ і "на потым" пагражае. Сусветнае свінства.

Андрэй устаў і пачаў апранаць паліто, што вісела на біле ложка.

— Прабач, Янка, — сказаў ён, — мне час.

— Куды?

— Па справах паеду… Слухай, гэта вельмі брыдка, што я ў цябе спытаю?

— Што?

— На могілках я падумаў, што… пэўна, не скончылася яшчэ жыццё, пакуль існуе маці і яшчэ адна жанчына.

— Не Марыя, спадзяюся? — з іроніяй спытаў Яніс.

— Не.

— Тады не брыдка.

I з уздыхам прыбавіў:

— У гэтым — жыццё.

Андрэй амаль бег па сходах.

Справа была ў тым, што ўчора Горава зноў папракнула яго, што ён не заходзіць да яе, і сказала, што звычайна бывае дома апоўдні.

— Заходзьце, калі захочаце, Андруша.

…Горад быццам застыў у чаканні, калі Грынкевіч, пакінуўшы ўтульную і строгую станцыю метро, выйшаў на плошчу.

У прадчуванні таго, што павінна было здарыцца, забіліся ў капітэлі калон галубы. Людзей на вуліцах было мала.

Бронзавы Маякоўскі пасярэдзіне плошчы горда ўздымаў насустрач хмарам прыгожы грубаваты твар.

Узняўшы каўнер паліто, ён накіраваўся ў напрамку яе дома.

Першыя мокрыя сняжынкі ўпалі на асфальт, калі ён спыніўся перад парадным.

Дом гэты быў адным з тых дамоў, што будаваліся ў гады «мадэрну» праз меру ўзбагацелымі біржавымі дзялкамі. Высокі, блакітны з крэмавым, нядаўна, відаць, пафарбаваны, ён з нейкай нават вясёлай пагардаю глядзеў на шумлівую вуліцу, на чалавечы натоўп, на аголены сквер, на недарэчны сілуэт высотнага будынка непадалёк.

Андрэй памарудзіў хвіліну і, быццам у халодную ваду, нырнуў у парадны.

Там было ціха і цемнавата. Бязгучна плылі за вокнамі дзвярэй чалавечыя постаці. Драмала ў крэсле вахцёрша з тварам, які, здаецца, падазраваў усіх нават у сне.

Узабраўшыся на другі паверх, Андрэй спыніўся перад дзвярыма, за ліфтам, і страшэнным намаганнем волі — рука ўсё абрывалася ўніз — націснуў званок.

Зараз. Зараз яна павінна была выйсці насустрач, усміхнуцца яму, прапусціць у просты светлы пакой, сесці насупраць і сказаць:

— Доўга ж вы збіраліся, палескі лайдак.

За дзвярыма забрахаў сабака, тоненькім галаском, быццам прасіў прабачэння. У цішыні пачуліся крокі. Ляснуў запор.

Андрэй пабачыў мужчыну, цёмнавалосага, з высокім, трохі залысым лобам. Постаць цяжкаватая, пагляд вачэй разумны і шчыры. Выраз аблічча — з той добрай, трохі занадта інтэлігенцкай іранічнасцю, якую Андрэй і любіў і не любіў у людзях свайго асяроддзя. Ён лічыў яе занадта гарадскою. А ён хоць і інтэлігент, хоць і праўнук інтэлігента — быў усё ж правінцыял і любіў добрыя якасці менавіта правінцыяльных інтэлігентаў: павышанае пачуццё сумлення, амаль дзіцячую чысціню помыслаў і поглядаў на свет, бязмежную, трохі наіўную веру ў людзей — якасці ў тым-сім старамодныя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x