Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I тут насустрач яму трапілася пляменніца. Ішла, сціснуўшы ў кулаку нейкія паперкі.

— Што? — аднымі вуснамі спытаў ён. — Жывы?

— Ты што, не ведаеш? Памёр яшчэ раніцай.

Яе маладзенькі свежы тварык яшчэ не прызвычаіўся за кароценькае жыццё адлюстроўваць на сабе гора. Таму выраз гора на яе твары быў хутчэй выразам халоднай пагарды, і Андрэй спачатку не паверыў ёй.

- Іду даваць тэлеграмы, — сказала яна, і толькі тады сэнс таго, што яна сказала, увайшоў у свядомасць.

Калі яна знікла за рогам дома, яму захацелася сесці на зямлю і не ўставаць як мага далей. Але страшэнным намаганнем волі ён прымусіў сябе ісці. Дома заставалася маці. Ён не меў нават права плакаць, адзіны мужчына ў сям'і.

Ля дома стаяў народ. Нейкія людзі змянялі адзін аднаго. Бацька ляжаў галавою ў кут у сваім старэнькім гарнітуры. Аблічча было спакойнае, бровы трохі прыўзнятыя, быццам ён зазірнуў кудысьці за край і пабачыў тое, чаго нікому не дадзена ўбачыць.

Маці падышла і прынікла галавою да грудзей Андрэя. Не, ён дарэмна думаў, што яму давядзецца падтрымліваць яе. Яна не магла дазволіць сабе слёз. У хаце таму, што яна была гаспадыня — маці ўсіх тут. На могілках — таму, што не хацела, каб слёзы бачылі аматаркі бясплатных прадстаўленняў.

Далейшае праляцела бы ў сне. Дзесяткі людзей, што ўспомнілі аб чалавеку тады, калі ён перастаў ім быць… распухлы ад слёз тварык пляменніцы, дзядзька, разгублены ўпершыню ў жыцці… прамая постаць маці, машына, якая павольна паўзе, пакідаючы за сабою калматыя лапкі ялін.

Могілкі былі старыя: беластвольны бярозавы гай на беразе Вастроўкі і зялёная драўляная цэркаўка з гонтавым купалком.

Калыхаліся ў вадкім блакітным небе галіны бяроз з пустымі шапкамі грачыных гнёзд. Паветра было халоднае, як кветка астры пад восеньскім дажджом.

На шляху да магілы, калі Андрэй хацеў падтрымаць труну, нейкі дбайнік старых звычаяў паспрабаваў адцягнуць яго:

— Нельга. Сыну нельга.

Перад ім устаў раптоўна дзядзька, адсунуў крыкуна магутным плячом і сам паклаў на плячо Андрэя кепку.

— Нічога. Ён цябе безліч разоў на плячах насіў. Пранясі і ты яго… раз.

Ля магілы граў аркестр, чыталі прамовы. Новы начальнік установы быў на пасадзе зусім нядаўна і двойчы зблытаў імя нябожчыка па бацьку.

I ўсё гэта было не так, як трэба трымаць сябе, калі памёр чалавек. Падтрымліваючы маці, Андрэй глядзеў на верхавіны бяроз, каб не глядзець на натоўп, і думаў: "Людзі адыходзяць. I хоць мне нясцерпна цяжка, я веру, што жыццё яшчэ ёсць. Таму, што маці абаперлася на маю руку".

Працяг думкі ён хацеў быў адкінуць, але потым мужна дакончыў яе.

"I таму, што ёсць на зямлі яна. Пакуль яны ёсць — жыццё яшчэ не скончана".

Труна ўваходзіла ў нетры зямлі.

Р а з д з е л XI

Толькі тут, толькі ў пакоі Яніса праз два тыдні, Андрэй даў сабе волю.

Янiс сядзеў у крэсле занурыўшыся, як цяжка натапыраная птушка. Ён ведаў, што тут нiчым не дапаможаш, што словы марныя.

Андрэй ляжаў на скамечаным ложку, прыкрываючы вочы рукой.

— Разумееш, Яніс, я ніколі, ніколі яшчэ не разумеў, як гэта ненавісна, — смерць, каб ёй безгалоўе, каб. Гэта брыдка, гэта агідна, гэта супраць усяго добрага на зямлі: працы, вершаў, кахання, музыкі… I так несвоечасова. Я не паспеў нават зрабіць так, каб ён мог пажыць добрым жыццём, з'ездзіць у падарожжа. Разумееш, усё гэта будзе ў мяне год праз дзесяць, але на д'ябла мне ўсё гэта тады будзе, калі яго няма са мной?.. Нашто смерць?

— Смерць — натуральная штука, — сказаў Яніс, — ты супакойся. Я ведаю, табе цяжка. Але, на жаль, ніхто яшчэ не пазбег яе. Усе смяротныя.

Андрэй ускінуўся на рукі з нейкай імпэтнай ярасцю. Вочы яго блішчалі.

— Не, — сказаў ён, — не. Смерць ненатуральная, як і вайна. Войны таму, што чалавек пакуль што дрэнны. Смерць — таму, што чалавек неразумна жыве. Думаць, што мы паміраем таму, што смяротныя, — папоўшчына, лухта. Складзіце, маўляў, ручкі і цярпіце.

Яніс усміхнуўся:

— Гэта не папы сцвярджаюць. Гэта — жыццё.

— Жыццё?! — Андрэй горка ўсміхнуўся. — Ты проста не ведаеш анатоміі. Мы ўсе, разам з сэрцам, разам з вачыма і слыхам — мы варожыя смерці. Мы ўсе для жыцця, мы ўсе, каб ламаць смерці хрыбет. Што, можа, скажаш, што матэрыя створана для смерці?

— У пэўным сэнсе так… — Яніс замяўся.

Андрэй пільна паглядзеў на яго вялізнымі вачыма.

— Баішся мяне пакрыўдзіць? Кажы.

— Бачыш, браце, мы расцём. I кожнае пакаленне трошкі вышэй мінулага… На вышыню магільнага капца… Як кажуць, дыялектыка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x