Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Наступная цана — чатырыста марак. Гвіда пайшоў на чатырыста пяцьдзесят. Узнікла паўза.

Аўкцыёншчык пазіраў па баках.

— Хто больш? Раз… два…

Гаспадар таксі стаяў з шырока адкрытымі вачамі і паніклай галавой. Здавалася, што ён чакае ўдару па галаве.

— Тысяча, — сказаў Кёстэр.

Я зірнуў на яго.

— Яна вартая трох, — прамармытаў ён. — Не магу глядзець, як мардуюць чалавека…

Гвіда рабіў нам адчайныя знакі. Ён забыўся на «Смаркача» — справа была важней.

— Тысяча сто, — прагугніў ён і заміргаў нам. Калі б у яго было яшчэ адно вока на задніцы, ён міргаў бы і ім.

— Тысяча пяцьсот, — сказаў Кёстэр.

Аўкцыёншчыка ахапіў азарт. Ён прытанцоўваў, як дырыжор, трымаючы ў руцэ малаток. Тут у ход пайшлі не дзве-тры маркі, а зусім іншыя лічбы.

— Тысяча пяцьсот дзесяць, — заявіў успацелы Гвіда.

— Тысяча васемсот, — сказаў Кёстэр.

Гвіда пакруціў пальцам каля лба і здаўся.

Аўкцыёншчык падскочыў. Я раптам падумаў пра Пат.

— Тысяча восемсот пяцьдзесят, — сказаў я нечакана для самога сябе.

Кёстэр здзіўлена павярнуў галаву.

— Пяцьдзесят я дадаю ад сябе, — хутка прамовіў я. — Для… надзейнасці…

Ён кіўнуў.

Аўкцыёншчык стукнуў малатком — машына наша. Кёстэр адразу заплаціў.

— Дзіўна! — сказаў Гвіда, які не мог пайсці проста так і наблізіўся да нас, быццам нічога не здарылася.

— Можна было набыць гэтую скрыню за тысячу марак. Трэцяга мы пасадзілі б адразу.

— З богам, каханы! — прагучаў металёвы голас за яго спіной. Настала чарга папугая ў пазалочанай клетцы.

— Смаркач, — дадаў я.

Гвіда паціснуў плячыма і знік.

Я падышоў да былога гаспадара машыны. Цяпер побач з ім стаяла жанчына з бледным тварам.

— Так… — сказаў я.

— Ведаю… — адказаў ён.

— Нам не хацелася гэтага рабіць, — сказаў я. — Але вы атрымалі б тады менш.

Ён кіўнуў, не ведаючы, што рабіць з рукамі.

— Машына добрая, — раптам сказаў ён хутка, спяшаючыся, — машына добрая, яна вартая гэтых грошай, напэўна, вы не пераплацілі, справа была не ў машыне, зусім — не, справа ў тым…

— Я ведаю, — сказаў я.

— Гэтымі грашыма мы не пакарыстаемся, — сказала жанчына. — Усё аддадзім.

— Будуць яшчэ, маці, — сказаў мужчына. — Будуць яшчэ.

Жанчына нічога не адказала.

— Пры пераключэнні з першай на другую хуткасць крыху скрыгоча, — сказаў мужчына. — Але гэта не дэфект. Яна і новая скрыгатала.

Ён гаварыў нібы пра малое дзіця.

— Яна ў нас ужо тры гады, і ніколі нічога. Справа ў тым, што спачатку я захварэў, а потым мяне падкузьмілі… адзін сябра…

— Нягоднік, — сказала жанчына жорстка.

— Пакінь, маці, — сказаў чалавек і зірнуў на яе. — Я яшчэ ачомаюся. Не верыш, маці?

Жанчына не адказала. Мужчына ўзмакрэў ад поту.

— Дайце мне свой адрас, — сказаў Кёстэр. — Магчыма, нам спатрэбіцца шафёр.

Мужчына старанна пісаў цяжкімі працавітымі рукамі. Я зірнуў на Кёстэра. Мы абодва ведалі, што толькі цуд мог дапамагчы. А цудаў даўно няма. Цуд мог толькі дабіць.

Чалавек усё гаварыў і гаварыў, як у ліхаманцы. Аўкцыён закончыўся. Мы адны засталіся ў двары. Ён даваў нам парады, як лепш заводзіць машыну зімой. Ён увесь час кранаў яе. Потым замоўк.

— Ну, хадзем, Альберт, — сказала жанчына.

Мы паціснулі яму руку. Пачакалі, пакуль яны выйдуць. Потым мы запусцілі матор.

Праязджаючы па вуліцы, убачылі маленькую бабулю. Яна несла на руках клетку з папугаем, адбіваючыся ад дзяцей. Кёстэр спыніўся.

— Куды вам? — спытаў ён у яе.

— Ах ты, божа мой, у мяне грошай няма на таксі, — запярэчыла яна.

— І не трэба, — сказаў Ота. — Сёння ў мяне дзень нараджэння — катаю дарма.

Яна з недаверам прыціснула да сябе клетку.

— А пасля запатрабуеце…

Мы супакоілі яе, і яна села.

— Навошта вы купілі папугая, маці? — спытаў я, калі яна вылазіла.

— Для вечароў, — сказала яна. — Вы думаеце, што корм дарагі?

— Не, — сказаў я. — Але як гэта — для вечароў?

— Ён жа ўмее гаварыць, — адказала яна і паглядзела на мяне яснымі старэчымі вачыма. — Вось і будзе істота, якая гаворыць…

— Ах, вось як… — сказаў я.

Апоўдні прыйшоў булачнік, каб забраць свой «форд». Выгляд у яго быў шэры і засмучаны. Я быў адзін у двары.

— Вам колер падабаецца? — спытаў я.

— Сыдзе, — сказаў ён і нерашуча паглядзеў на машыну.

— Верх стаў вельмі прыгожы.

— Так…

Ён стаяў і, здавалася, не рашаўся паехаць. Я чакаў, што ён паспрабуе яшчэ нешта выцыганіць задарма — дамкрат, попельніцу ці нешта падобнае.

Ды было інакш. Нейкі час ён пасоп, потым паглядзеў на мяне сваімі набеглымі крывёй вачыма і сказаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x