Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вось, — сказаў я. — Гарадское кіраўніцтва шле вам прывітанне.

Яна паставіла кветкі ў вялікую светлую керамічную вазу, якая стаяла на падлозе каля акна. Я тым часам агледзеўся ў пакоі. Мяккія прыглушаныя колеры, нешматлікая старая прыгожая мэбля, светла-блакітны дыван, пастэльных таноў фіранкі на вокнах, зручныя невялікія крэслы, абабітыя выцвілым аксамітам…

— Божа мой, як табе пашэнціла знайсці такі пакой, Пат? — сказаў я. — Кватарантам жа ў пакой звычайна ставяць па прынцыпе «На табе, божа, што мне нягожа» альбо непатрэбныя падарункі, атрыманыя да дня нараджэння.

Яна асцярожна адсунула ад сцяны вазу з кветкамі. Я ўбачыў яе сагнутую хударлявую шыю, прамыя плечы і танклявыя рукі. Стоячы на каленях, яна была падобная да дзіцяці. Гэтае дзіця трэба было абараняць. Але рухі ў яе былі як у гнуткага звера, і калі яна потым устала і прыхілілася да мяне, гэта ўжо было не дзіця. У яе вачах і ў яе вуснах таілася запытальнае чаканне і таямнічасць, якія мяне збянтэжылі. Я думаў, што іх ужо не існуе ў гэтым брудным свеце.

Я абняў яе за плечы. Прыемна было адчуваць яе так блізка.

— Гэта мае ўласныя рэчы, Робі. Кватэра раней належала маёй маці. Калі маці памерла, я здала яе, а сабе пакінула гэтыя два пакоі.

— Дык яна ўсё-такі твая? — спытаў я з палёгкай. — А падпалкоўнік Эгберт фон Хакэ жыве ў цябе на кватэры?

Яна пахітала галавой.

— Ужо не мая. Я не змагла ўтрымліваць яе. Я прадала астатнюю мэблю, а кватэру здала назусім. Цяпер я тут кватарантка. Але якая табе справа да старога Эгберта?

— Ніякай. У мяне проста натуральны страх перад паліцэйскімі і штабнымі афіцэрамі. Гэта ідзе яшчэ ад маёй вайсковай службы.

Яна засмяялася.

— Мой бацька таксама быў маёр.

— Маёр — гэта якраз мяжа, — адказаў я.

— Ты знаёмы са старым Хакэ? — спытала яна.

Мяне раптам ахапіла нядобрае прадчуванне.

— Ён нізкарослы, падцягнуты, з чырвоным тварам, сівымі вусамі і магутным голасам? Ён любіць шпацыраваць у гарадскім скверы?

— А! — яна зірнула на бэз, а потым са смехам перавяла позірк на мяне. — Не, ён высокі, з бледным тварам і ў рагавых акулярах.

— Тады мы з ім незнаёмыя.

— Хочаш пазнаёміцца? Будзеш прыемна ўражаны.

— Барані божа! Пакуль што мая кампанія — механікі ды кватаранты пані Залеўскі.

Пастукалі ў дзверы. Дзяўчына прывезла нізенькі столік на колцах. Тонкі белы фарфор, срэбны паднос з пірожнымі, другі — з неверагодна маленькімі бутэрбродамі. Сурвэткі, цыгарэты, чорт ведае што яшчэ — я глядзеў на ўсё, як баран на новыя вароты.

— Злітуйся, Пат, — сказаў я потым. — Усё як у кіно! Яшчэ на лесвіцы я заўважыў, што мы стаім на розных сацыяльных прыступках. Ты ж май на ўвазе, што я прывык есці з тлустай паперыны на падваконніку фраў Залёўскі, побач з верным прымусам. Злітуйся з жыхара беднага пансіёна, калі ён, небарака, магчыма, аберне кубачак.

Яна засмяялася.

— Гэтага нельга. Твой гонар спецыяліста па маторах не дазваляе. Ты павінен быць лоўкі. — Яна ўзялася за збаночак.

— Гарбаты ці кавы?

— Гарбаты ці кавы? А што — ёсць і тое, і тое?

— Ёсць. Глядзі!

— Цудоўна! Як у лепшых рэстаранах! Не хапае толькі музыкі.

Яна нахілілася і націснула на кнопку маленькага радыёпрыёмніка, якога я нават не заўважыў.

— Дык чаго табе наліць — гарбаты ці кавы?

— Кавы, голай кавы, Пат. Я — вясковец. А ты?

— Я вып'ю з табой кавы.

— А звычайна ты п'еш гарбату?

— Так.

— Я так і думаў.

— Я ўжо пачынаю прывыкаць да кавы. Пірожнага хочаш? Ці бутэрброд?

— Тое і тое, Пат. Трэба выкарыстаць магчымасці. Потым я яшчэ вып'ю гарбаты. Я павінен пакаштаваць усяго, што ў цябе ёсць.

Яна засмяялася і напоўніла мне талерку вышэй краёў. Я адмаўляўся.

— Хопіць, хопіць. Не забывай, што паблізу — падпалкоўнік. Вайскоўцы любяць, каб ніжнія чыны трымаліся меры.

— Толькі ў выпіўцы, Робі. Стары Эгберт сам вельмі любіць пірожнае з вяршкамі.

— І ў камфорце таксама, — запярэчыў я. — Некалі яны нас старанна адвучалі ад яго.

Я катаў столік туды-сюды. Ён спакушаў на гэта. Ён ездзіў на гумавых колцах па дыване бясшумна. Я агледзеўся. Усё тут было падабрана з густам.

— Так, Пат, — сказаў я. — Вось як жылі нашы продкі.

Яна засмяялася.

— Ну што ты прыдумляеш?

— Я не прыдумляю. Так было.

— Толькі выпадкова я зберагла гэтыя рэчы, Робі.

Я пахітаў галавой.

— Не выпадкова. І не пра рэчы гаворка. Галоўнае ў тым, што за імі. Грунтоўнасць. Ты гэтага не зразумееш. Зразумее толькі той, хто страціў гэта.

Яна паглядзела на мяне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x