Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Без сумнення, — заявіў Фердынанд, — каштоўнасці жонцы дамалюем. Было б найлепш, каб вы прынеслі іх на якую гадзінку сюды, тады яны атрымаліся б найбольш натуральна.

Булачнік зачырванеўся.

— У мяне іх ужо няма. Яны… яны ў родзічаў.

— Ах, вось як. Ну добра, абыдземся і без іх. Брошка была такая, як на гэтым партрэце?

Булачнік кіўнуў.

— Толькі меншая.

— Цудоўна. Тады зробім такую. Пацеркі нам увогуле не патрэбны — жэмчуг ёсць жэмчуг.

Булачнік з палёгкай уздыхнуў.

— А калі партрэт будзе гатовы?

— Праз шэсць тыдняў.

— Добра.

Булачнік развітаўся.

Мы з Фердынандам яшчэ нейкі час пасядзелі ў майстэрні ўдвух.

— Табе на гэта трэба шэсць тыдняў? — спытаў. я.

— Што ты. Чатыры-пяць дзён. Але ж я не магу сказаць пра гэта чалавеку — ён адразу зробіць падлікі, колькі я зараблю за адну гадзіну, і падлічыць, што яго падманулі. Шэсць тыдняў — і ён задаволены. Гэткая ж самая лухта і наконт партрэта прынцэсы Баргезэ. Такая ўжо людская натура, дарагі Робі. Калі б я сказаў яму, што гэта швачка, то партрэт здаўся б яму горшым. Між іншым, гэта ўжо шостая нябожчыца жонка, якая насіла такія ж каштоўнасці, як на тым партрэце. Вось табе гульня выпадку. Партрэт добрай Луізы Вольф служыць мне выдатнай рэкламай.

Я азірнуўся. Са сцен узіраліся на мяне вочы з нерухомых твараў, якія даўно гнілі ў магілах. Гэта былі партрэты, якія не забралі альбо не аплацілі блізкія. І гэта ўсё былі людзі, якія некалі спадзяваліся і дыхалі.

— Гэта не наганяе на цябе меланхоліі, Фердынанд?

Ён паціснуў плячыма.

— Не, я раблюся надзвычай цынічным. Меланхолікам робішся, калі думаеш пра жыццё, а цынікам — калі бачыш, як ім распараджаецца большасць жывых.

— Ну, той-сёй адносіцца да яго больш сур'ёзна.

— Вядома. Але гэтыя не заказваюць маляваць партрэты.

Ён устаў.

— А можа, і добра, Робі, што яны ўвесь час занятыя сваімі важнымі дробязямі, якія іх падтрымліваюць і абараняюць. Пачуццё адзіноты — сапраўднай адзіноты, без ілюзій — прыходзіць перад вар'яцтвам і самагубствам.

Вялізнае пустое памяшканне плавала ў паўзмроку. У суседнім пакоі былі чутны крокі. Здавалася, там нехта хадзіў. Гэта была аканомка. Яна ніколі не паказвалася пры нас. Яна нас ненавідзела, бо ёй здавалася, што мы нацкоўваем на яе Граў. Я пайшоў. Унізе мяне сустрэў вулічны шум. Я кінуўся ў яго, як у цёплую ванну.

XI

Я ішоў да Пат. Я ўпершыню ішоў да яе дамоў. Раней яна сама прыходзіла да мяне альбо я сустракаў яе каля дома, каб разам пайсці куды-небудзь. Але заўсёды было так, быццам яна прыходзіла ў госці. Я хацеў ведаць пра яе больш. Я хацеў ведаць, як яна жыве.

Мне прыйшла ў галаву думка, што варта было б прынесці ёй кветкі. Гэта было лёгка зрабіць. Гарадскі сквер за кірмашовай плошчай стаяў у буйной квецені. Я пераскочыў праз агароджу і пачаў аблатошваць белы куст бэзу.

— Што вы там робіце? — раптам прагучаў моцны голас. Я ўзняў вочы. Чалавек, твар якога меў колер бургундскага віна, з закручанымі сівымі вусамі глядзеў на мяне з абурэннем. Гэта быў не паліцэйскі і не вартаўнік. «Вайсковы чын у адстаўцы», — здагадаўся я адразу.

— Не цяжка зразумець, — адказаў я ветліва. — Я ламаю бэз.

У чалавека на момант адняло мову.

— Ці вы не ведаеце, што гэта гарадскі сквер? — забурчаў ён разгневана.

Я засмяяўся.

— Вядома, ведаю. А вам здаецца, што я пераблытаў яго з Канарскімі астравамі?

Чалавек пасінеў. Я спужаўся, каб яго не разбіў паралюш.

— Прэч адсюль, дзяцюк! — закрычаў ён першакласным казарменным голасам. — Вы замахваецеся на гарадскую маёмасць. Я здам вас!

Я ўжо наламаў, колькі мне трэба было.

— Тады лаві мяне, дзядуля! — прапанаваў я старому, пераскочыў праз агароджу і знік.

Перад домам Пат я яшчэ раз агледзеў свой касцюм. Потым я падняўся па лесвіцы і азірнуўся. Гэта быў новы дом сучаснай архітэктуры, поўная процілегласць старому пампезнаму бараку, дзе жыў я. На лесвіцы ляжала чырвоная дарожка. Нічога падобнага ў пані Залеўскі не было, не гаворачы ўжо пра ліфт.

Пат жыла на трэцім паверсе. На дзвярах была прымацавана гордая латунная таблічка: «Эгберт фон Хакэ, падпалкоўнік». Я доўга ўзіраўся на яе. Потым, перш чым пазваніць, міжволі паправіў гальштук. Адчыніла дзяўчына ў бялюткай наколцы і гэткім жа беленькім фартушку — не параўнаць з нашай касавокай няўдаліцай Фрыдай. Мне зрабілася няёмка.

— Пан Локамп? — спытала яна.

Я кіўнуў.

Яна правяла мяне праз маленькі пярэдні пакой, а потым адчыніла дзверы. Я не вельмі здзівіўся б, калі б там перада мной з'явіўся падпалкоўнік Эгберт фон Хакэ пры поўным парадзе і ўсчыніў бы мне допыт, — такімі сур'ёзнымі здаліся мне партрэты генералаў, якія, усе ў ордэнах, зласліва ўзіраліся ў мяне, цывільнага. Але тут насустрач мне сваімі прыгожымі вольнымі крокамі выйшла Пат, і пакой раптам ператварыўся ў востраў цеплыні і весялосці. Я зачыніў за сабой дзверы і пяшчотна абняў яе. Потым я ўручыў ёй крадзены бэз.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x