Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты таксама мог бы ўсё гэта мець, калі б захацеў.

Я ўзяў яе за руку.

— Але я не хачу, Пат. Вось у чым справа. Тады я сам сабе здаваўся б прайдзісветам. Наш брат жыве заўсёды на знос. Так мы прывыклі, такі цяпер час.

— Гэта вельмі зручна.

Я засмяяўся.

— Магчыма. Але налі мне крыху гарбаты. Хачу пакаштаваць.

— Не, — сказала яна. — Будзем піць адно — каву. Але з'еш што-небудзь. На знос дык на знос.

— Цудоўная ідэя. Але ці не разлічвае Эгберт, палкі аматар пірожных, што нешта застанецца і яму?

— Магчыма. Але ён павінен разлічваць і на помсту ніжніх чыноў. Гэта якраз у духу часу. Еш спакойна ўсё і не думай пра яго.

Яе вочы гарэлі, яна была надзвычай прыгожая.

— Слухай, — сказаў я. — А ты ведаеш, калі перастаюць жыць да зносу — і не ад нечага шкадавання?

Яна не адказала, а толькі глядзела на мяне.

— Калі я з табой! — сказаў я. — А цяпер без страху і сумнення за зброю супроць Эгберта!

Раніцай я выпіў толькі кубак булёну ў шафёрскай забягалаўцы. Таму я мог без цяжкасці з'есці ўсё, што было на стале. Падбадзёраны словамі Пат, я выпіў таксама ўвесь збаночак кавы.

Мы сядзелі каля акна і палілі. Вечар чырванню разліваўся над дахамі.

— З табой вельмі хораша, Пат, — сказаў я. — Я згадзіўся б тыднямі не выходзіць адсюль, каб забыцца пра ўсю будзённую мітусню.

Яна ўсміхнулася.

— Быў час, калі я ўвогуле не спадзявалася выйсці адсюль.

— Калі?

— Калі хварэла.

— Гэта іншая справа. А што ў цябе было?

— Нічога страшнага. Мне трэба было паляжаць. Я, мусіць, занадта хутка расла, а ела мала. У час вайны і пасля яе жылося бедна.

Я кіўнуў.

— І колькі часу ты ляжала?

Яна на момант завагалася.

— Каля года.

— Але ж гэта вельмі доўга.

Я ўважліва паглядзеў на яе.

— Усё даўно мінулася. Але ў той час мне здалося, што прайшло цэлае жыццё. Ты аднойчы ў бары распавядаў мне пра твайго сябра Валянціна. Быццам пасля вайны ён ніяк не можа забыць, што жывы і якое гэта шчасце. І што пасля гэтага яму ўсё астатняе — абыякава.

— Ты добра запомніла, — сказаў я.

— Бо мне гэта зразумела. З таго часу я таксама лёгка радуюся. Мне здаецца, што я вельмі павярхоўная.

— Павярхоўныя толькі тыя людзі, якім здаецца, што яны не такія.

— Я, напэўна, такая. Я не вельмі разбіраюся ў жыцці. Я разумею толькі прыгажосць. Вось гэты бэз ужо робіць мяне шчаслівай.

— Гэта не павярхоўнасць, гэта самая высокая філасофія.

— Толькі не ў мяне. Я павярхоўная і легкадумная.

— Я таксама.

— Але не такі, як я. Ты надоечы нешта сказаў пра прайдзісветаў. Я сапраўдная прайдзісветка.

— Я так і думаў, — сказаў я.

— Так, так. Мне ўжо даўно пара змяніць кватэру, нечаму навучыцца і зарабляць грошы. А я ўсё адсоўвала гэта на потым. Мне карцела пажыць так, як хочацца. Не разважаючы, ці разумна я раблю. Я так і дзейнічала.

Я засмяяўся.

— Чаму ў цябе пры гэтым такі ўпарты выгляд?

— Таму што ўсе мне казалі, што так жыць — бязмежная легкадумнасць. Лепш было б сабраць крыху грошай, знайсці сабе месца і працу. А мне хацелася жыць лёгка і радасна, а не прыгнечана, і рабіць, што захочацца. Так было пасля смерці мамы і пасля маёй працяглай хваробы.

— У цябе ёсць браты, сёстры? — спытаў я.

Яна пахітала галавой.

— Я так і думаў. Інакш цяжка ўявіць сабе, — сказаў я.

— Ты лічыш, што я паводзіла сябе легкадумна?

— Не, мужна.

— Ах, мужнасць… я не вельмі мужная. Мне часамі бывала вельмі страшна. Такі страх бывае ў чалавека ў тэатры, які ведае, што сядзіць не на сваім месцы, і ўсё-такі не ўстае.

— І тым не менш ты была мужная, — сказаў я. — Мужнасць тады і праяўляецца, калі страшна. Акрамя таго, ты паводзіла сябе разумна. Ты магла б дарма патраціць грошы. А так ты хоць штосьці атрымала. Чым ты займалася?

— Шчыра кажучы, нічым. Жыла, і ўсё.

— Малайчына! Лепш не прыдумаеш.

Яна ўсміхнулася.

— Скора гэтаму канец. Неўзабаве я пайду працаваць.

— Куды? Ці не наконт гэтага ў вас была дзелавая сустрэча з Біндзінгам?

Яна кіўнула.

— З Біндзінгам і доктарам Максам Матушайтам, дырэктарам крамаў грамафоннай кампаніі «Электрола». Буду прадаўшчыцай з музычнай адукацыяй.

— Так, — сказаў я. — Нічога іншага Біндзінгу не прыйшло ў галаву.

— Прыйшло, — адказала яна, — але я таго не захацела.

— І я таго яму не параіў бы. Калі ж ты прыступаеш?

— Першага жніўня.

— Ну, тады яшчэ ёсць шмат часу. Магчыма, мы знойдзем штосьці іншае. Ва ўсякім разе: мы твае надзейныя кліенты.

— А ў цябе ёсць грамафон?

— Няма, але я абавязкова адразу ж куплю. Пакуль што, праўда, мне ўсё гэта не падабаецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x