Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Давай, — сказаў я, — пойдзем да мяне. Там мы пабудзем удваіх.

Яна не адказала, але мы вярнуліся. Каля могілак мы ўбачылі штосьці нечаканае. Армія выратавання атрымала падмогу. Цяпер хор стаяў у чатыры рады. З'явіліся не толькі сёстры, але і дзве шарэнгі братоў у форме. Спеў ужо гучаў не ў два галасы, а ў чатыры — як арган. У рытме вальса над магільнымі помнікамі лунала: «Святы Ерусалім»…

Апазіцыі больш не было чутна. Яе змялі. «Настойлівасць, — часцяком гаварыў дырэктар маёй гімназіі Хілерман, — настойлівасць і стараннасць — лепш, чым распуста і геніяльнасць…»

Я адчыніў дзверы. На момант засумняваўся, а потым уключыў святло. Калідор зеўраў перад намі, як жоўтая агідная кішка.

— Заплюшчы вочы, — ціха сказаў я Пат. — Відовішча — не на слабыя нервы.

Я рыўком падняў яе на рукі і паволі пайшоў звычайным крокам, быццам я адзін — міма скрынь і газавых пліт да сваіх дзвярэй.

— Жудасна, праўда? — сказаў я сарамліва і ўтаропіўся на плюшавы гарнітур перад намі. Так, цяпер мне не хапала парчовых крэслаў фраў Залеўскі. Не хапала дывана, лямпы ад Хасэ…

— Зусім не жудасна, — сказала Пат.

— Жудасна, жудасна, — не пагадзіўся я і падышоў да акна. — Праўда, від прыгожы. Можа, падсунем крэслы да акна?

Пат хадзіла па пакоі.

— Зусім не дрэнна. Галоўнае — казачна цёпла.

— Табе холадна?

— Я люблю, калі цёпла, — сказала яна і прыўзняла плечы. — Не люблю холаду і дажджу. Не магу іх трываць.

— Божа мой… а мы праседзелі столькі часу ў тумане.

— Тым утульней цяпер тут.

Яна пацягнулася і зноў пачала хадзіць сваёй прыгожай хадой па пакоі. Я вельмі разгубіўся і хуценька азірнуўся вакол сябе. Дзякаваць богу, рэчы былі не вельмі параскіданыя. Растаптаныя хатнія пантофлі я адным ударам зафутболіў пад ложак.

Пат стаяла перад шафай і глядзела ўверх. Наверсе ляжаў стары чамадан, падараваны мне Ленцам. Ён увесь быў абклеены этыкеткамі — сведкамі яго далёкіх вандровак.

— Рыа-дэ-Жанейра, — чытала яна, — Манаас, Сант'яга, Буэнас-Айрэс, Лас-Пальмас…

Яна адсунула назад чамадан і падышла да мяне.

— І ты ўжо ўсюды пабываў?

Я нешта прамармытаў. Яна ўзяла мяне пад руку.

— Давай, раскажы мне пра ўсё, раскажы пра тыя гарады — гэта ж, відаць, так цудоўна, пабываць так далёка…

А я? Я бачыў яе перад сабой, прыгожую, маладую, поўную нецярплівасці, матылька, які па шчаслівай выпадковасці заляцеў у мой варты жалю, недагледжаны пакой, у маё нічога не вартае, бязмэтнае жыццё. Гэты матылёк быў са мной і ўсё ж не са мной — адзін толькі подых, і ён мог пырхнуць і зноў паляцець… лайце мяне, праклінайце мяне, але я не мог… не мог не пацвердзіць, не мог сказаць, што я там ніколі не быў… цяпер не мог…

Мы стаялі каля акна, туман клубіўся і наплываў на шыбы, а я адчуваў: за ім зноў чакала мяне ўтоенае, схаванае, мінулае, сырыя шэрыя дні, пустэча, бруд, шматкі гіблага існавання, бездапаможнасць, нікчэмнае выхваленне бязмэтна адбарабаненага жыцця — але тут, у цяні перада мной, неверагодна блізка, ціхае дыханне, недатыкальная прысутнасць, цеплыня, выразнае жыццё… я павінны быў утрымаць яго, зрабіць яго сваім.

— Рыа… — сказаў я. — Рыа-дэ-Жанейра — порт, нібы казка… Мора ўпісваецца ў бухту, утвараючы сем дуг, а над імі ўздымаецца белы зіхоткі горад…

Я пачаў расказваць пра спякотныя гарады і бясконцыя раўніны, пра жоўтыя плыні рэк, пра бліскучыя астравы і пра кракадзілаў, пра лясы, што паглынаюць дарогі, пра крык ягуараў начамі, калі рачны параход плыве праз чад выпарэнняў ванільных ліянаў і архідэяў, праз задушлівасць, гніль і змрок— усё гэта я чуў ад Ленца, але цяпер я ўжо амаль што верыў, што быў там сам — так дзіўна перапляліся ўспаміны і імкненне трапіць туды з жаданнем дадаць да пустой і змрочнай мітусні свайго жыцця крыху бляску, каб толькі не страціць гэтага неверагодна прыгожага твару перада мной, гэтай раптоўнай надзеі, гэтай кветкі, што абяцае шчасце… Ці варты я яго? Пазней я гэта ўсё змагу растлумачыць, але пазней, калі буду значыць штосьці большае, калі ўсё ўсталюецца, пазней — не цяпер…

— Манаас, — сказаў я. — Буэнас-Айрэс… — і кожнае слова тоіла ў сабе просьбу і заклінанне.

Ноч. За акном пайшоў дождж. Кроплі падалі мякка і пяшчотна. Яны не пляскалі, як месяц таму назад па лісці ліпы. Цяпер яны з ціхім шумам ліліся на маладую гнуткую лістоту, яны туліліся да яе і сцякалі па ёй уніз — містычнае свята і таямнічая плынь да каранёў, адкуль вада зноў уздымаецца і сама стане лісцем, якія будуць чакаць дажджу ў вясновыя ночы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x