Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Памылка! — крыкнуў Ленц. А тут якраз з'явіўся і Кёстэр, яго машына з разгону вылецела аж за знешні край. Мы на імгненне анямелі: здавалася, што ён зараз вылеціць за паварот, але матор зароў, і машына ўтрымалася.

— Ён упісаўся на поўным газе! — крыкнуў я.

Ленц кіўнуў.

— Вар'яцтва!

Мы перавесіліся праз бар'ер. Ад хвалявання нас біла ліхаманка: ці пашанцуе? Я падняў Патрыцыю Хольман на скрынку з інструментам.

— Так будзе лепш відаць! Абапрыцеся на маё плячо. Глядзіце ўважліва, ён і гэтага абставіць на павароце.

— Абставіў! — крыкнула яна. — Ужо перагнаў.

— Ён даганяе Браўмюлера. О божа, святы Майсей! — закрычаў Ленц. — Ён сапраўды ўжо перагнаў таго і набліжаецца да Браўмюлера.

У воблаку ўзнятай буры тры машыны то з'яўляліся, то знікалі, мы крычалі як звар'яцелыя, да нас падключыліся Валянцін і Граў са сваім неверагодным басам. Кёстэру ўдалася яго шалёная задума, ён перагнаў другую машыну на павароце зверху, таму што той памыліўся і на крутым віражы страціў хуткасць. Цяпер Ота, як каршун, кінуўся за Браўмюлерам, які раптам аказаўся метраў за дваццаць ад яго. Відаць, у таго нешта здарылася з запальваннем.

— Дай яму, Ота! Дай яму! З'еш «Шчаўкунчыка»! — зараўлі мы і замахалі рукамі.

Машыны схаваліся на апошнім павароце. Ленц гучна маліўся ўсім багам Азіі і Паўднёвай Амерыкі, каб тыя дапамаглі. Ён махаў сваім амулетам. Патрыцыя Хольман, абапіраючыся на маё плячо, напружана ўглядалася ў далячынь, выцягнуўшы твар, які напамінаў скульптурку на носе галеры.

І вось яны з'явіліся. Матор Браўмюлера ўсё яшчэ чмыхаў, увесь час чуліся перабоі. Я заплюшчыў вочы. Ленц адвярнуўся да дарогі спіной — мы хацелі ўлешчыць лёс. Нечы крык прымусіў нас павярнуць твары. Мы яшчэ паспелі ўбачыць, як Кёстэр першы перасек фінішную лінію, на два метры адарваўшыся ад суперніка.

Ленц як звар'яцеў. Ён шпурнуў інструмент на зямлю і зрабіў стойку на руках на шынах.

— Што вы нядаўна сказалі? — закрычаў ён, стаўшы на ногі і звяртаючыся да механіка-Геркулеса. — Ламачына?

— Ат, слухай, не квакай над вухам, — незадаволена адказаў механік.

І ўпершыню за ўвесь час, колькі я яго ведаю, апошні рамантык не раз'юшыўся ад знявагі, а дзіка затросся ад рогату.

Мы чакалі Ота. Ён затрымаўся каля арганізатараў гонак.

— Готфрыд! — пачуўся раптам хрыплаваты голас у нас за спіной. Мы азірнуліся. Мы ўбачылі чалавека-гару ў занадта вузкіх паласатых штанах, у неверагодна цесным пінжаку колеру марэнга і ў чорным капелюшы.

— Альфонс! — усклікнула Патрыцыя Хольман.

— Уласнай персонай, — пацвердзіў ён.

— Мы перамаглі, Альфонс! — крыкнула яна.

— Моцна, моцна. Дык я, відаць, спазніўся, га?

— Ты ніколі не спазняешся, Альфонс, — сказаў Ленц.

— Вырашыў прынесці вам сёе-тое перакусіць. Халоднай смажаніны, салёных скабак. Усё парэзана.

— Давай сюды і садзіся, золатка наша! — крыкнуў Готфрыд. — Зараз навалімся.

Ён разгарнуў пакет.

— Божа мой, — сказала Патрыцыя Хольман. — Тут жа на цэлы полк.

— Потым будзе відаць, — разважыў Альфонс. — Між іншым, ёсць кмінная гарэлка… халодненькая.

Ён дастаў дзве бутэлькі.

— Ужо адкаркаваныя.

— Моцна, моцна, — сказала Патрыцыя Хольман. Ён зычліва падміргнуў ёй.

З ляскатам падкаціў «Карл». На зямлю саскочылі Кёстэр і Юп. Юп быў падобны на маладога Напалеона. Вушы ў яго свяціліся, як царкоўныя вокны. Ён у абдымках трымаў жудасна безгустоўны вялізны срэбны кубак.

— Сёмы, — са смехам сказаў Кёстэр. — Іншага нічога людзям і ў галаву не прыйдзе.

— Толькі гэты збан? — дзелавіта спытаў Альфонс. — І ніколечкі грошай?

— Ёсць, — супакоіў яго Ота. — Ёсць і грошы.

— Ну, тады мы зараз засыпемся грашыма, — сказаў Граў.

— Можна, відаць, прыемна правесці вечар.

— У мяне? — спытаў Альфонс.

— Справа гонару, — адказаў Ленц.

— Гарохавы суп са свінымі вантробамі, ножкамі і вушамі, — сказаў Альфонс, і нават на твары Патрыцыі Хольман адбілася пачцівасць. — Вядома, бясплатна, — дадаў ён.

Падышоў Браўмюлер, праклінаючы сваю няўдачу, з поўнай жменяй свечаў запальвання, запырсканых маслам.

— Супакойся, Тэа, — крыкнуў Ленц. — Першы прыз у наступных гонках дзіцячых вазкоў — безумоўна, твой.

— Можна ўзяць рэванш хоць на каньяку? — спытаў Браўмюлер.

— Пі хоць піўнымі куфлямі, — сказаў Граў.

— Тут вашы шанцы слабыя, пан Браўмюлер, — заявіў Альфонс як спецыяліст. — Ні разу яшчэ не бачыў, каб Кёстэр напіўся п'яны.

— Я яшчэ ні разу не бачыў, каб «Карл» пераганяў мяне, — сказаў Браўмюлер. — Акрамя сённяшняга дня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x