Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ленц горда выпрастаўся.

— Вы маеце на ўвазе белую машыну? — спытаў ён, пачырванелы, але спакойны.

— Менавіта, — пагардліва адказаў яму даўгалыгі механік з суседняга бокса, не паварочваючы галавы, і падаў свайму суседу бутэльку з півам. Ленц пачаў заікацца ад злосці і намерыўся пераскочыць праз нізкую дашчаную загародку. Дзякаваць богу, ён яшчэ не пачаў абражаць. Я адцягнуў яго назад.

— Кінь глупства, — лаяўся я. — Ты патрэбны нам тут. Навошта табе загадзя лезці ў бальніцу?

Ён вырываўся з аслінай упартасцю. Ён не трываў ніводнага слова супроць «Карла».

— Бачыце, — сказаў я Патрыцыі Хольман, — вось вам і апошні рамантык, гэты звар'яцелы баран! Няўжо вы паверыце, што ён калісьці пісаў вершы?

Словы падзейнічалі імгненна. Я закрануў яго больку.

— Задоўга да вайны, — папрасіў прабачэння Готфрыд. — Акрамя таго, дзіця, звар'яцець на гонках — не ганьба. Так, Пат?

— Быць вар'ятам увогуле не ганьба.

Готфрыд аддаў чэсць.

— Мудра сказана!

Шум матораў заглушыў усё астатняе. Паветра скаланулася. Скалануліся зямля і неба. Поле праімчалася міма.

— Перадапошні, — прабурчаў Ленц. — Жывёліна спатыкнулася ўсё ж на старце.

— Нічога, — сказаў я. — Старт — слабае месца «Карла». Ён бярэ разгон паволі, затое потым яго ўжо не спыніць.

У заціхаючы гул матораў усвідраваліся гукі гучнагаварыцеляў. Мы не паверылі сваім вушам: Бургер, небяспечны канкурэнт, застаўся на старце.

Машыны, выючы, набліжаліся. Яны падскоквалі ўдалечыні, як конікі-дзёгцікі на дарозе, павялічваліся, а потым праімчаліся на процілеглым баку трыбуны, робячы вялікі віраж. Іх пакуль што было шасцёра. Кёстэр, як і раней — на перадапошнім месцы. Мы былі напагатове. То мацней, то слабей у паветры чуўся рык матораў і рэха. Потым зграя вырвалася на прамую. Адзін наперадзе… другі і трэці шчыльна за ім, потым — Кёстэр. На павароце ён выйграў і цяпер ішоў чацвёрты.

З-за воблакаў паказалася сонца. Шырокія светлыя і шэрыя палосы павіслі над шашой, пакрытай, як тыгр, плямамі святла і ценю. Па людскім натоўпе на трыбунах плылі цені ад воблакаў. Шум матораў, як д'ябальская музыка, хваляваў нашу кроў. Ленц таптаўся на месцы, пакутуючы, я дашчэнту разжаваў сваю цыгарэту, а Патрыцыя Хольман прынюхвалася да наваколля, як маладое жарабя ўранку. Толькі Валянцін і Граў спакойна сядзелі і грэліся на сонейку.

Зноў загрукала неверагоднае сэрцабіццё машын, якія набліжаліся, праляталі міма трыбун. Мы ўпіліся позіркамі ў Кёстэра. Ён пахітаў галавой, кіхі мяняць не трэба было. На наступным крузе ён ужо дагнаў трэцюю машыну і сядзеў у яе на хвасце. Так яны вырваліся на бясконцую прамую.

— Чорт вазьмі! — Ленц зрабіў глыток з бутэлькі.

— Ён трэніраваўся, — сказаў я Патрыцыі Хольман. — Віражы — яго стыхія.

— Можа, глытняце з пляшкі, Пат? — спытаў Ленц.

Я злосна глянуў на яго. Ён вытрымаў мой позірк не міргнуўшы.

— Лепш са шклянкі, — сказала яна. — Піць з бутэлькі я яшчэ не навучылася.

— Вось як! — Готфрыд дастаў шклянку. — Гэта — недахопы сучаснага выхавання.

На наступных кругах удзельнікі расцягнуліся. Лідыраваў Браўмюлер. Першыя тры машыны паступова вырваліся метраў на трыста. Кёстэр, шчыльна параўняўшыся з трэцяй машынай, знік за трыбунамі. Потым машыны зноў з'явіліся. Мы паўскоквалі. А дзе ж трэцяя? Ота імчаўся адзін, за дзвюма першымі. А вось, вуркочучы, з'явілася і трэцяя машына. Заднія шыны разляцеліся на шматкі. Ленц зласліва ўсміхаўся. Машына спынілася каля суседняга бокса. Даўгалыгі механік лаяўся. Праз хвіліну машына зноў была гатова.

Наступныя кругі нічога не змянілі. Ленц адклаў хранометр і пачаў падлічваць.

— У «Карла» яшчэ ёсць рэзервы, — аб'явіў ён.

— Баюся, што ў астатніх таксама, — сказаў я.

— Малавер! — Ён кінуў на мяне знішчальны позірк.

І на перадапошнім крузе Кёстэр пахітаў галавой. Ён вырашыў рызыкнуць — не мяняць кіхі. Яшчэ не было так спякотна, каб яны не вытрымалі.

Празрыстай істотай павісла напружанне над шырокай плошчай і трыбунамі, калі машыны пайшлі на апошні круг.

— Вазьміцеся ўсе за дрэва, — сказаў я і ўчапіўся ў ручку малатка. Ленц паклаў мне руку на патыліцу. Я адпіхнуў яго. Ён усміхнуўся і ўхапіўся за бар'ер.

Гул нарастаў да выцця, выццё — да рыку, рык — да грому, да высокага з прысвістам спеву машын, што імчалі, намагаючыся з апошняе сілы. Браўмюлер уляцеў у віраж. За ім неслася другая машына. Яе заднія колы скрыгаталі і шыпелі. Яна ішла ніжэй, чым першая, больш крута. Гоншчык, відаць, хацеў выйграць такім чынам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x