Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзень добры, Фрыцы, — сказаў я.

Яна, нібы каралева, нахіліла галаву і нічым не выдала свайго здзіўлення. Але калі мы размінуліся, я пачуў, што яна наддала хады, каб абмеркаваць з Розай. Я ўсё яшчэ мог звярнуць у бакавую вуліцу, бо я ведаў, што пойдуць і астатнія — была пара першага абходу. Але заўпарціўшыся, я ішоў напрасткі. Чаму я павінен пазбягаць іх? Я іх ведаў куды лепш, чым гэтую дзяўчыну побач, з яе Біндзінгам і з яго «б'юікам». Няхай яна бачыць, няхай разгледзіць усіх грунтоўна.

Усе яны ішлі адна за адной, асветленыя ліхтарамі: прыгажуня Валі — бледная, танклявая, элегантная; Ліна на драўлянай назе, прысадзістая Эрна, кураня Марыён, чырванашчокая Марго, падобны да жанчыны Кікі ў трусіным палітоне і нарэшце — Мімі, бабуля з хворымі нагамі, падобная да абшчыпанай савы. Я вітаўся з усімі, а калі мы потым праходзілі міма «мамкі» з сасіскамі, я ад усяго сэрца паціснуў ёй руку.

— У вас тут шмат знаёмых, — сказала Патрыцыя Хольман праз нейкі час.

— Такіх хапае, — адказаў я ўпарта.

Я заўважыў, што яна зірнула на мяне.

— Мне здаецца, што нам час вяртацца, — сказала яна праз хвіліну.

— Так, — адказаў я. — І мне здаецца.

Мы спыніліся каля дзвярэй дома.

— Усяго вам добрага, — сказаў я. — І шмат радасці.

Яна не адказала. З цяжкасцю я перавёў позірк з кнопкі званка на яе. І сапраўды: я не паверыў сваім вачам, яна стаяла, і замест крыўды ў вачах у яе гарэлі агеньчыкі, рот крывіўся ва ўсмешцы, а потым яна засмяялася шчыра і бестурботна, яна проста засмяялася з мяне.

— Вы — малое дзіця, — сказала яна, — божа мой, якое вы малое дзіця!

Я ўтаропіўся на яе.

— Ну добра, — сказаў я, — як бы то ні было… — і раптам зразумеў сітуацыю. — Вы, мусіць, лічыце, што я паводжу сябе як ідыёт?

Яна засмяялася. Я хутка зрабіў крок наперад і моцна прыцягнуў яе да сябе. Няхай думае, што хоча. Яе валасы дакрануліся да маёй шчакі, яе твар быў побач з маім, я адчуў слабы персікавы пах яе скуры. Потым яе вочы наблізіліся, і я адчуў слодыч яе вуснаў…

Яна пабегла, не даўшы мне апамятацца.

Я вяртаўся міма «мамкі» з сасіскамі.

— Дай мне добрую порцыю, — сказаў я, ззяючы.

— З гарчыцай?

Я, стоячы, з вялікай асалодай з'еў сасіску. Алоіс прынёс мне з «Інтэрнацыяналя» куфаль піва.

— Чалавек — смешнае стварэнне, праўда, мамка? — сказаў я.

— Ты, відаць, маеш рацыю, — ахвотна адказала яна. — Учора падыходзіць пан, з'ядае дзве венскія сасіскі з гарчыцай, а потым не мае чым заплаціць. І вось, ужо позна, ніводнага чалавека паблізу, што тут зробіш, вядома, я яго ўпусціла. І ўяві, сёння ён з'яўляецца зноў, плаціць за ўчарашнія сасіскі і дае мне яшчэ гасцінца.

— Даваенная натура, мамка. А ўвогуле — як ідуць справы?

— Дрэнна! Учора сем пар венскіх сасісак і дзевяць сардэлек. Ты ведаеш, каб не мае дзяўчаты, я даўно скапыцілася б. — Яна мела на ўвазе прастытутак, якія падтрымлівалі «мамку», як толькі маглі. Калі яны падчэплівалі кавалера, то пры магчымасці праводзілі яго каля кацялка «мамкі», каб перад «справай» з'есці сардэльку і даць крыху зарабіць старой.

— Неўзабаве пацяплее, — працягвала мамка, — а вось зімой, на золі і ў холадзе… як ні апранайся, усё роўна не ўберажэшся.

— Дай мне яшчэ сардэльку, — сказаў я. — Так прыемна жыць. А як справы дома?

Яна зірнула на мяне сваімі маленькімі празрыстымі вочкамі.

— Тое ж самае. Надоечы прадаў ложак.

«Мамка» была замужам. Дзесяць год назад яе муж трапіў пад электрычку, калі хацеў ускочыць на хаду. Яму ампутавалі абедзве нагі. Няшчасце дзіўным чынам адбілася на ім. Ён так саромеўся перад жонкай свайго калецтва, што перастаў з ёй спаць. Акрамя таго, у бальніцы ён прызвычаіўся да морфію. Гэта хутка даканала яго, ён трапіў у кампанію гомасексуалістаў, і скора мужчына, які пяцьдзесят гадоў быў нармальны, нікога не прызнаваў, акрамя хлопчыкаў. Іх ён не саромеўся, бо яны былі мужчыны. Для жанчын ён быў калека, якому здавалася, што ён выклікае агіду і спачуванне, а гэтага ён вытрымаць не мог. Для мужчын ён быў усяго толькі няшчасны. Каб мець грошы на хлопчыкаў і морфій, ён забіраў у «мамкі» ўсё, што знаходзіў, і прадаваў усё, што можна было прадаць. Але «мамка» не кідала яго, хоць ён часта яе лупцаваў. Яна разам з сынам стаяла каля свайго кацялка кожную ноч да чатырох гадзін. Удзень яна мыла бялізну і прыбірала лесвіцы. У яе ўжо даўно балеў страўнік, але ніхто ніколі не бачыў яе ў дрэнным настроі. Яна лічыла, што ёй жывецца нядрэнна. Часам да яе прыходзіў муж, калі адчуваў сябе асабліва мярзотна, і плакаў. Гэта былі лепшыя хвіліны яе жыцця.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x