Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я ўжо тэлефанавала вам, — сказала яна, — каб вы дарма не прыходзілі. Але вас ужо не было.

Нарэшце я зразумеў.

— Вы сапраўды не можаце? На ўвесь вечар? — спытаў я.

— Сёння не магу. Мне трэба пайсці ў іншае месца. На жаль, я даведалася пра гэта толькі паўгадзіны назад.

— І нельга перанесці?

— Не, ніяк. — Яна ўсміхнулася. — Нешта накшталт дзелавога спаткання.

Мяне нібы абухом аглушылі. Я разлічваў на ўсё, толькі не на гэта. Я не верыў ніводнаму яе слову. Дзелавое спатканне — яна не была падобна да «дзелавой»! Магчыма, гэта толькі адгаворка. Нават напэўна. Якія дзелавыя перагаворы вядуцца ўвечары? Такія справы робяцца зранку. І пра іх не даведваюцца за паўгадзіны. Яна проста не хацела, і ўсё!

Я быў пакрыўджаны, як малое дзіця. Толькі цяпер я ўсвядоміў сабе, з якой радасцю я чакаў вечара. Я злаваўся на сябе, што так пакрыўдзіўся, але не хацеў, каб яна заўважыла гэта.

— Ну добра, — сказаў я. — Нічога не зробіш. Да пабачэння.

Яна пранікліва зірнула на мяне.

— Я не спяшаюся. Я дамовілася на дзевяць. Мы можам яшчэ прагуляцца. Цэлы тыдзень я не была на свежым паветры.

— Добра, — сказаў я з пачуццём нязгоды. Я раптам адчуў сябе змораным і спустошаным.

Мы пайшлі па вуліцы. Вечар праясніўся, паміж дахамі мігцелі зоркі. Мы праходзілі міма садка, дзе ў цені было некалькі кустарнікаў. Патрыцыя Хольман спынілася.

— Бэз, — сказала яна. — Пахне бэзам. Але ж не можа быць, яшчэ не пара.

— Я не адчуваю ніякага паху, — адказаў я.

— Няўжо?

Яна перагнулася праз агароджу.

— Гэта «дафна індзіка», шаноўная пані, — пачуўся грубы голас са змроку.

У садзе, прыхіліўшыся да дрэва, стаяў садоўнік у шапцы з латуннай бляхай. Ён падышоў, крыху хістаючыся. З кішэні паблісквала рыльца бутэлькі.

— Мы сёння пасадзілі яе, — заявіў ён і зрабіў магутны глыток. — Вось яна і пахне.

— Вялікі дзякуй, — сказала Патрыцыя Хольман і павярнулася да мяне. — І цяпер не адчуваеце?

— Цяпер пачуў, — адказаў я з неахвотай. — Пах добрай старой хлебнай гарэлкі.

— Адгадаў! — Чалавек у цяні па-маладзецку адрыгнуў.

Я выдатна адчуваў саладжавы водар — пах, які плыў у мяккім змроку. Але прызнавацца ў тым мне не хацелася нізашто на свеце. Дзяўчына засмяялася і пацягнулася.

— Як цудоўна — пасля працяглага палону ў пакоі! Вельмі шкада, што мне трэба ісці. Гэты Біндзінг заўсёды ў спешцы, заўсёды ў апошні момант… ён сапраўды мог бы адкласці справу на заўтра.

— Біндзінг? — спытаў я. — Вы дамовіліся з Біндзінгам?

Яна кіўнула.

— З Біндзінгам і яшчэ з некім. З гэтым некім усё і звязана. Важная справа. Можаце зразумець?

— Не, — адказаў я. — Гэтага я зразумець не магу.

Яна засмяялася, працягваючы гаварыць. Але я не слухаў. Біндзінг — гэта прозвішча было для мяне як гром з яснага неба. Я не думаў пра тое, што яго яна ведае даўней, чым мяне, я толькі бачыў яго агромністы бліскучы «б'юік», дарагі касцюм і кашалёк. Мая бедная, адважная, упрыгожаная каморка! Што я ўявіў сабе! Лямпа ад Хасэ, крэслы ад Залеўскі! Дзяўчына ўвогуле была мне не пара! Хто я такі? Пешаход, які пазычыў аднойчы «кадзілак», варты жалю п'яніца, больш нічога! Такіх процьма на кожным рагу! Я ўжо бачыў, як швейцар у «Лазе» аддае чэсць Біндзінгу, я бачыў светлыя, цёплыя, дагледжаныя пакоі, дым цыгарэт і элегантных мужчын, я чуў музыку і смех з мяне. Назад, хутчэй назад! Прадчуванне, надзея… чаго яны вартыя? Неразумна было на штосьці разлічваць. Толькі назад!

— Калі хочаце, мы можам сустрэцца заўтра ўвечары, — сказала Патрыцыя Хольман.

— Заўтра ў мяне не будзе часу, — адказаў я.

— Альбо паслязаўтра, ці ў любы дзень тыдня. У наступныя дні я вольная.

— Цяжка абяцаць, — сказаў я. — Мы сёння атрымалі заказ, відаць, прыйдзецца працаваць увесь тыдзень да позняй ночы.

Я хлусіў, але інакш не мог. Раптам я адчуў у сабе незвычайную злосць і ганьбу.

Мы перайшлі плошчу і пайшлі па вуліцы каля могілак. Я ўбачыў Розу, якая ішла ад «Інтэрнацыяналя». Яе высокія боты блішчалі. Я мог бы звярнуць некуды ўбок і пры звычайных абставінах так і зрабіў бы. Але цяпер я пайшоў ёй насустрач. Роза глядзела міма мяне, быццам мы незнаёмыя. Гэта зразумела. Ніводная з гэтых дзяўчат не пазнае цябе на вуліцы, калі ты не адзін.

— Прывітанне, Роза, — сказаў я.

Яна спачатку разгублена глянула на мяне, потым на Патрыцыю, потым паспешліва кіўнула галавой і ў неўразуменні пайшла далей. Праз некалькі крокаў ішла Фрыцы, памахваючы сумачкай. Чырвоныя вусны гарэлі, сцёгны віхляліся. Яна абыякава зірнула праз мяне, як праз шкляную шыбіну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x