Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Туман плыў і плыў. Надмагільныя крыжы невыразна тырчалі з яго палосаў. Я накінуў на нас паліто. Горад патануў. Час памёр…

Мы так праседзелі доўга. Паступова вецер мацнеў. Цені хісталіся ў шэрым паветры перад намі. Я пачуў шоргат крокаў і ціхае мармытанне. Потым — прыглушаны звон гітар. Я ўзняў галаву. Цені набліжаліся, ператвараліся ў цёмныя постаці. Яны ўтварылі кола. Цішыня. І раптам — гучны спеў: «Бог шукае і цябе…»

Я ўскочыў і прыслухаўся. Што здарылася? Ці мы на месяцы? Гэта ж быў сапраўдны хор, двухгалосы жаночы хор…

«Грэшнік, дух свой разагні…» — грымнула над могілкамі ў рытме вайсковага марша.

Я паглядзеў на Пат.

— Нічога не разумею, — сказаў я.

«Спавядайся ў журбе…» — зноў пачулася ў бадзёрым тэмпе.

Раптам да мяне дайшло.

— Божа мой! Ды гэта ж Армія выратавання.

«Прэч грахі з душы гані!» — заклікалі цені зноў. Спеў мацнеў.

Карыя вочы Пат заіскрыліся. Яе губы і плечы ўздрыгнулі.

Над могілкамі грымела ўсё гучней:

У агонь пякельны ты
Трапіш за свае грахі…
Чуеш: кліча Бог святы?
Дык бяжы, не будзь глухі…

— Ціха! Каб на вас пярун! — даляцеў раптам злосны голас з туману.

На момант наступіла разгубленая цішыня. Але Армія выратавання звыклася з нягодамі. Хор падхапіў песню яшчэ дружней.

«Ты чаго прыйшоў сюды?» — жалобна спытаў ён ва ўнісон.

— Каб паціскацца, д'ябал вас забяры, — прагрымеў злосны голас. — Няўжо і тут няма спакою…

«Вабіць сатана цябе…» — з сілай кінулі яму ў адказ.

— Вы, старыя порхаўкі, мяне ўжо ніяк не забавіце, — парыраваў голас з туману.

Я пырснуў. Пат таксама не магла ўжо стрымацца.

Мы як не лопаліся ад смеху з гэтай дуэлі на могілках. Армія выратавання ведала, што лаўкі тут былі прытулкам для парачак, якім больш не было куды схавацца ад гарадскога тлуму. Вось чаму Армія і пайшла ў грандыёзнае наступленне. Яна арганізавала нядзельную аблаву па выратаванні душ. Непастаўленыя галасы набожна і гучна выгуквалі словы песні. «Дрынь-брынь», — старанна падтаквалі гітары.

Могілкі ажывіліся. Смех і рэплікі пачуліся з туману. Відаць, усе лаўкі былі занятыя. Адзінокі змагар за каханне атрымаў магутную падтрымку аднадумцаў. Утварыўся хор пратэсту. У ім, відаць, было нямала былых вайскоўцаў, якіх растрывожыла маршавая музыка. Бо неўзабаве магутна грымнула бессмяротная песня:

Я паехала ў Гамбург аднойчы…
Я, дзяўчына, што шчасце лаўлю…

«Грэх прыводзіць да бяды…» — рэзка прагучаў хор святош яшчэ раз, і чуваць было, што Армія выратавання ў вялікай трывозе.

Але зло перамагло.
Маё імя згубілася ў ночы,
Бо я толькі за грошы люблю, —

грымнула з грубых глотак.

— Пара даваць драла, — сказаў я Пат. — Я гэтую песню ведаю. У ёй некалькі куплетаў гучаць даволі моцна. Прэч адсюль.

Мы зноў аказаліся ў горадзе, напоўненым гудкамі машын і шоргатам колаў. Але сам горад як хто зачараваў. Туман ператварыў аўтобусы ў казачных жывёлін, машыны сталі кошкамі, што з бліскучымі вачыма крадуцца да сваёй ахвяры, а вітрыны — заваблівымі стракатымі пячорамі.

Мы пайшлі па вуліцы міма могілак і перасеклі кірмашовую плошчу. Каруселі ўзвышаліся ў вільготным паветры, як шумныя вежы, напоўненыя музыкай і бляскам, чортава кола іскрылася пурпурам, золатам і смехам, а лабірынт міргаў блакітнымі агнямі.

— Блаславёны лабірынт! — сказаў я.

— Чаму? — спытала Пат.

— Мы ж аднойчы былі тут разам.

Яна пацвердзіла, кіўнуўшы галавой.

— У мяне такое пачуццё, быццам гэта было бясконца даўно.

— Можа, зноў зойдзем?

— Не, — сказаў я. — Больш не хачу, Пат. Ты хочаш выпіць?

Яна адмоўна пахітала галавой. Яна выглядала чароўна прыгожай. У тумане, які ахінаў яе лёгкім покрывам, яна выглядала яшчэ больш бліскуча.

— Ты не змарылася? — спытаў я.

— Яшчэ не.

Мы праходзілі міма атракцыёнаў, дзе надоечы накідвалі колцы на кручкі. Тут віселі лямпы, якія свяціліся бела-іскрыстым карбідным святлом. Пат зірнула на мяне.

— Не, — сказаў я. — Сёння не гуляю. Не кіну ніводнага колца. Калі б нават была магчымасць выйграць вінны склеп Аляксандра Македонскага.

Мы пайшлі далей па плошчы і праз парк.

— Недзе тут павінен быць бэз, — сказала Пат.

— Так. Ён пахне ўжо здалёку. Вельмі моцна. Праўда?

Яна зірнула на мяне.

— Праўда, — сказала яна.

— Пэўна, ужо распусціўся. Бэзам пахне цяпер увесь горад.

Я неўпрыкмет зірнуў направа-налева: ці няма дзе вольнай лаўкі? Але ці бэз быў вінаваты, ці нядзеля, ці мы — не было ніводнай. Усе былі занятыя. Я зірнуў на гадзіннік. Ужо пайшла першая гадзіна ночы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x