Эрнест Хемингуэй - Стары чалавек і мора

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрнест Хемингуэй - Стары чалавек і мора» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стары чалавек і мора: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стары чалавек і мора»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Стары чалавек і мора — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стары чалавек і мора», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна была тут, пачышчаная і гатовая, і ён падняў яе левай рукой і ўплятаў, стараяна перажоўваючы косці, ядучы ўсю яе аж да хваста.

«Яна больш спажыўная за ўсе амаль іншыя рыбы, — падумаў ён. — Прынамсі, у ёй болей той сілы, якая неабходная мне. Усё, што я магу, я зрабіў. Хай распачынае сваё кружлянне, хай прыйдзе бой!»

Сонца ўзыходзіла ў трэці раз з таго часу, як ён рушыў у мора, калі рыба пачала кружыць.

Ён не мог вызначыць па нахіле шнура, што рыба кружыць. Для гэтага было занадта рана. Ён усяго толькі адчуў лёгкае паслабленне напору шнура і правай рукой стаў мякка выцягваць яго. Той напінаўся, як заўсёды, але якраз там, дзе, здавалася, вось-вось парвецца, яго пачало прыбываць. Выслабаніўшы плечы і галаву ад шнура, што ціснуў на іх, стары чалавек цягнуў мерна і нямоцна. Рукі ягоныя нагадвалі цяпер маятнік, таксама, наколькі мог, ён выкарыстоўваў у рабоце тулава і ногі. Старыя ногі і плечы круціліся ў суладдзі з узмахамі рук.

— Гэта вельмі вялікі круг, — сказаў стары чалавек. — Але ён кружляе.

Пасля шнур у лодцы перастаў расці, і стары чалавек цягнуў яго, пакуль не ўбачыў, як ад таго адскокваюць на сонцы кроплі. Пасля марлін пацягнуў шнур далей, у мора, і стары чалавек, укленчыўшы, адпусціў яго з неахвотай назад у цёмную ваду.

— Напачатку ён бярэ шырока, — сказаў стары чалавек. — Я павінен напінаць шнур як мага мацней. Напруга будзе штораз скарачаць ягоны круг. Магчыма, праз гадзіну я ўбачу яго. Я павінен яго адужаць, а тады павінен дакончыць.

Але рыба спавольна кружыла, як і раней, і праз дзве гадзіны стары чалавек узмакрэў ад поту і валіўся з ног ад стомы. Аднак кругі зараз нашмат пакарацелі, і па нахіле шнура ён вызначыў, што рыба, апісваючы іх, падымалася вышэй і вышэй.

Гадзіну стары чалавек бачыў перад вачыма чорныя плямы, салёны пот заліваў вочы, парэзы пад вокам і на лбе. Чорныя плямы яго не палохалі. Гэта было нармальна, калі ўлічыць напругу, з якою ён цягнуў шнур. Двойчы, аднак, ён адчуваў млосць і заварот галавы, і вось гэта яго непакоіла.

— Я не магу зганьбіць сябе і аддаць канцы, пазмагаўшыся з гэткім марлінам, — сказаў ён. — Цяпер, калі я прымусіў яго хадзіць такімі прыгожымі кругамі, Божа, дай вытрываць. Я прачытаю сотню «Ойчаў нашых» і сотню «Анёльскіх прывітанняў». Але я не магу чытаць іх цяпер.

«Уважай іх за прачытаныя, — падумаў ён. — Прачытаю пазней».

Якраз тады нешта стукнула ў вадзе па шнуры, які ён трымаў абедзвюма рукамі, і рванула шнур рэзка, моцна — ён адчуў гэта.

«Ён б'е па драцяным павадку сваёй пікай, — падумаў ён. — Гэтага варта было чакаць. Ён павінен быў так рабіць. Праўда, цяпер ён можа ўзяць ды скочыць, вынырнуць, і мне больш было б даспадобы, калі б ён кружляў сабе. Скачкі былі неабходныя, каб ён нахапаў паветра. Але пасля гэтага кожны скачок можа разрываць рану ад кручка, і каб ён не выкінуў кручок наогул.

— Не скачы, рыба, — сказаў ён. — Не скачы.

Марлін лупіў па дроце яшчэ колькі разоў, і кожнага разу, пакруціўшы галавой, стары чалавек трохі папускаў шнур.

«Нельга, каб ягоны боль узмацняўся, — падумаў стары чалавек. — Мой боль не мае значэння. З маім я магу спраўляцца. Але ён можа ашалець ад болю».

Мінула трохі часу, рыба перастала біцца аб дрот і зноўку пачала паволі кружыць. Зараз стары чалавек усё выбіраў і выбіраў шнур. Але на яго зноў наплыла млоснасць. Ён зачэрпнуў левай рукой крыху марской вады і лінуў сабе на галаву. Потым лінуў яшчэ і расцёр карак.

— Здранцвеласці няма, — сказаў стары чалавек. — Я магу трываць, а ён у хуткім часе выплыве. Я павінен трываць.

Ён апусціўся на калені на носе лодкі і на нейкі час закінуў шнур зноў за спіну. «Я перадыхну, пакуль марлін кружляе, а тады ўстану і вазьмуся за яго, калі ён прыйдзе», — вырашыў стары чалавек.

Была вялікая спакуса адпачыць на носе лодкі, даўшы рыбіне магчымасць зрабіць адзін круг самой, не выбіраць шнур увогуле. Але калі напружанне паказала, што рыбіна павярнула ды плыве да лодкі, стары чалавек устаў на ногі, закруціўся, захістаўся, уцягваючы ў лодку ўвесь шнур, які ён даставаў.

«Ніколі яшчэ я не быў такі змучаны, — падумаў стары чалавек, — і ў дадатак пасат узнімаецца. Але пасат дапаможа мне дабрацца з рыбінай да прыстані. Мне ён будзе ох як патрэбны».

— Я адпачну ў наступны раз, калі марлін рабіцьме круг, — сказаў стары чалавек. — Я пачуваюся нашмат лепей. Яшчэ два-тры абароты, і я займею яго.

Саламяны капялюш з'ехаў нізка на патыліцу, і стары чалавек упаў на дно лодкі, калі рыба, паварочваючы, тарганула шнур.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стары чалавек і мора»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стары чалавек і мора» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стары чалавек і мора»

Обсуждение, отзывы о книге «Стары чалавек і мора» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x