Эрнест Хемингуэй - Стары чалавек і мора

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрнест Хемингуэй - Стары чалавек і мора» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стары чалавек і мора: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стары чалавек і мора»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Стары чалавек і мора — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стары чалавек і мора», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля гэтага прысніўся яму доўгі жоўты бераг, і ён убачыў, як шарай гадзінай першы леў ступіў на бераг, а пасля прыйшлі другія львы, і ён, успёршы падбародак на борт, на носе карабля, што стаяў на якары пад павевам берагавога брызу, чакаў з'яўлення новых львоў і быў шчаслівы.

Месяц ужо даўно ўзышоў, але стары чалавек спаў сабе, і рыба рупна цягнула лодку, і тая кіравалася ў тунэль, збудаваны з хмар.

Ён прачнуўся ад удару ў твар кулаком уласнай правай рукі. Апякаючы яе, шнур ірваўся ўніз, у мора. Стары чалавек зусім не чуў левай рукі і як толькі мог тармазіў правай, але шнур з імклівасцю раскручваўся. Урэшце левая рука намацала шнур, і ён прыціснуўся да яго спінай, хоць шнур апальваў яе і руку, што прыняла на сябе ўсю напругу, і балюча рэзаў яе. Ён азірнуўся на запасныя маткі: яны падавалі шнур са спорнасцю канвеера. Якраз тады рыба скочыла з вады, як быццам выбухнула ў акіяне, а пасля цяжка ўпала. Потым яна скакала зноў і зноў, але лодка ішла хутка, хоць шнур усё размотваўся, і стары чалавек напінаў яго аж да небяспечнай напругі, напінаў яшчэ і яшчэ раз. Урэшце яго шпурнула на нос лодкі, тыцнула тварам у адрэзаны кавалак дэльфіна, і ён не мог паварушыцца.

«Вось што мы атрымалі, — падумаў ён. — Прымайма падарунак. Але змусь яго заплаціць за гульні са шнурам, — падумаў ён. — Змусь яго заплаціць за гэта».

Ён не мог бачыць рыбіных скачкоў, адно чуў, як нібыта разломваўся акіян, ды цяжкі ўсплёск, калі марлін рухнуў. Шнур з ягонай хуткасцю моцна раніў рукі, але стары чалавек загадзя ведаў, што гэтак будзе, і звыкла намагаўся, каб той не чапляў найбольш далікатных частак рукі, не саслізнуў у далонь ды не разануў па пальцах. «Калі б хлопчык быў тут, ён змачыў бы маткі шнура, — падумаў стары чалавек. — Але, калі б хлопчык быў тут. Калі б хлопчык быў тут…»

Шнур усё знікаў і знікаў у вадзе, але зараз рух гэты павольнеў, і стары чалавек прымушаў рыбіну здабываць кажнюткую цалю шнура. Вось ён узняў галаву на дне лодкі, пакінуўшы там кавалак рыбы, расплюшчаны ягонай шчакой. Пасля ён укленчыў, а тады паволі ўстаў на ногі. Ён адпускаў шнур, але з кожным разам усё больш непаспешліва. Ён адсунуўся назад, туды, дзе намацваў нагою маткі шнура, якіх не мог бачыць у цемры. Тут яшчэ было процьма шнуру, і на марлінаву долю выпадала валачыць увесь прыпас у вадзе.

«Так, — падумаў ён. — І, апрача таго, марлін скочыў больш за тузін разоў і напоўніў мяшкі ўздоўж свайго хрыбта паветрам і цяпер не можа падацца паміраць глыбока на дно, адкуль я не здолеў бы яго выцягнуць. Неўзабаве ён пачне кружляць, і вось тады я павінен як след націснуць на яго. Цікава, што яго так раптоўна спудзіла? Мажліва, голад напоўніў адчаем або штосьці напалохала ўночы? Можа, ён раптам адчуў страх. Але ж гэткая спакойная дужая рыбіна, і такая, здавалася, бясстрашная і ўпэўненая. Дзіўна».

— Лепей сам будзь бясстрашны і ўпэўнены ў сабе, старэча, — сказаў ён. — Ты трымаеш яго ізноў, ды не можаш ані трохі падцягнуць шнур. Але неўзабаве ён павінен закружляць.

Трымаючы шнур левай рукой і плячыма, стары чалавек нахіліўся і чарпануў вады правай рукой, каб змыць рэшткі рыбінага мяса са свайго твару.

Ён непакоіўся, каб яно не пацягнула яго на ваніты, і ён не падупаў на сіле. Абмыўшы твар, стары чалавек памыў правую руку ў вадзе за бортам і не выцягваў яе пэўны час з салёнай вады, назіраючы за з'яўленнем першага святла, за якім — усход сонца. «Ён кіруецца амаль на ўсход, — падумаў стары чалавек. — Значыцца, ён замарыўся і даверыўся плыні. Неўзабаве ён абавязкова закружляе. Тады і распачнецца праўдзівая нашая праца».

Палічыўшы ўрэшце, што яго правая рука была ў вадзе дастаткова доўга, стары чалавек выцягнуў яе і агледзеў.

— Нічога страшнага, — сказаў ён. — І няхай баліць, боль для мужчыны рэч звычная.

Ён асцярожна ўзяўся за шнур, каб той не трапіў на ніводны свежы парэз, і пасунуўся так, каб мог апусціць левую руку ў мора з другога боку чоўна.

— Для такое нікчэмнасці, як ты, твае паводзіны былі яшчэ не найгоршыя, — звярнуўся ён да левай рукі. — Але быў момант, калі я не мог цябе знайсці.

«Чаму я не нарадзіўся з дзвюма добрымі рукамі? — падумаў ён. — Магчыма, гэта мая віна, што я не вытрэніраваў руку належным чынам. Але Богу вядома, што ў яго было досыць шанцаў навучыцца. Зрэшты, ён не так і кепска паводзіў сябе ўночы і здранцвеў усяго адзін раз. Здранцвее зноў, дык няхай шнур яго ператне». Калі ён гэтак падумаў, дык уцяміў, што на яго найшло памутненне, і вырашыў яшчэ трохі падсілкавацца рыбай. «Але я не магу, — сказаў ён у сваіх думках. — Лепей хай круціцца галава, як страціць сілу ад ванітаў. І я ведаю, што не ўтрымаю ў роце тую рыбу пасля таго, як уляпаўся ў яе тварам. Буду хаваць яе на сама крайні выпадак, пакуль не сапсуецца. Але цяпер запозна падмацоўвацца ежай. Дурбель, — сказаў ён сабе. — З'еш другую лятучую рыбу».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стары чалавек і мора»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стары чалавек і мора» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стары чалавек і мора»

Обсуждение, отзывы о книге «Стары чалавек і мора» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x